Хаця белы бусел - параўнальна звычайны прыродны элемент у многіх нашых паселішчах (можа за выключэннем сярэдніх і вялікіх гарадоў), аднак калі птушкі засялілі тэрыторыю паўночнай і ўсходняй часткі Еўропы больш дакладна стала вядома толькі цяпер, пасля падрабязнага агляду архелагічных знаходак рэштак віда, зробленага нямецкімі навукоўцамі для нашага кантыненту.
- 04.10.2024 - 01:19 | Harrier
- 12.09.2024 - 20:48 | HarrierЧарговая, ужо 21-я ‘гонка за птушкамі’, якая з 2011 году адбываецца ў розных месцах краіны на працягу 12 гадзін, з 6 раніцы да 6 вечара, сёлета сабрала толькі 6 каманд. Гэта найгоршы вынік за ўсе гады правядзення чэмпіянатаў у Беларусі. Негледзячы на гэта, большасць каманд маглі або рэальна прэтэндавалі на першае месца.
- 08.09.2024 - 00:48 | HarrierІсландзкая папуляцыя самага вялікага ў Свеце сокала, сокала-белазора, за мінулае пяцігоддзе паказала драматычнае змяншэнне колькасці: з 2019 г. гняздуючых птушак на востраве стала менш на 45%.
- 07.09.2024 - 00:51 | HarrierКаманда амерыканскіх даследчыкаў пасля доўгатэрміновых даследаванняў сініцы Гэмбэла прыйшла да высновы, што тыя з птушак гэтага віду, якія маюць лепшыя здольнасці да прасторавага навучання і памяць аб тым, дзе яны прыхавалі запасы на зіму, жывуць даўжэй і адпаведна маюць магчымасць мець больш патомкаў у параўнанні з тымі, у каго гэтыя здольнасці горшыя.
- 31.08.2024 - 17:13 | HarrierНа мінулым тыдні нарэшце было абвешчана рашэнне прыродаахоўных прадстаўнікоў Паўднёваафрыканскай рэспублікі (ПАР) пра планы раскідаць на адным з астравоў, які з’яўляецца важным месцам гнездавання вандроўных альбатросаў, сотні тон спецыяльнай прынады каб вынішчыць там грызуноў.
- 24.08.2024 - 01:48 | HarrierКаманда арнітолагаў з ЗША і Канады пасля крапатлівага даследавання сямейнага жыцця шулякоў Купера прыйшла да нечаканай высновы пра гэты сацыяльна монагамны від. Аказалася, што ў амаль палове гнёздаў гэтых драпежных птушак яйкі адкладзены іншымі самкамі (у выніку ўнутрывідавога гнездавога паразітызму) і самкамі, якім належыць гняздо, але яйкі былі заплоднены іншымі, чым партнёр, самцамі ў выніку капуляцый па-за парай.
- 20.08.2024 - 01:00 | HarrierУ першую суботу верасня - 07.09, адбудзецца Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які прынята коратка называць Birdrace (“гонка за птушкамі”). На працягу 12 гадзін, з 6 да 18.00, каманды па ўсёй краіне будуць адзначаць як мага больш відаў птушак. Нагадваем, што хаця Правілы засталіся без зменаў і можна спаборнічаць у камандах з 3 ці 4 чалавек, сёлета яшчэ неабходна папярэдне аплаціць свой удзел (падрабязна ніжэй).
- 06.08.2024 - 17:16 | Harrier
Птушкі атрымліваюць розную інфармацыю пра знешнія ўмовы перад тым, каб выбраць дзе ім гнездаваць для таго, каб зрабіць гэта паспяхова і гэтым павялічыць распаўсюд сваіх генаў. Пры гэтым важнай з’яўляецца сацыяльная інфармацыя пра паводзіны прадстаўнікоў свайго і іншых відаў з падобнымі экалагічнымі патрабаваннямі.
- 29.07.2024 - 16:49 | Harrier
Гнездаванне чаек на разнастайных аб’ектах інфрастуктуры ў гарадах Еўропы вядомае ўжо больш за 100 гадоў. Часцей за ўсё яго тлумачаць тым, што павелічэнне колькасці чаек перавышае даступныя ім магчымасці ў традыцыйных, прыродных месцах гнездавання - яны знішчаюцца або фрагментуюцца з-за дзейнасці чалавека.
- 29.07.2024 - 01:03 | HarrierДзякуючы запланаваным асаблівасцям рыштунку, які выкарыстоўвываўся пад час эксперыментаў па асаблівасцях эпізадычнай памяці ў соек, брытанскім даследчыкам атрымалася назіраць унікальныя здольнасці гэтых птушак.

КАМЕНТАРЫ