Бэйтсаўская мімікрыя (Batesian mimicry), названая так у гонар Henry Walter Bates’а (сучасніка Уоллеса і Дарвіна, які яе апісаў), параўнальна шырока адзначана ў насякомых і даволі рэдкая ў птушак. У сваёй класічнай форме гэта ўсе выпадкі вялікага падабенства бяскрыўднага віду да небяспечнага або непрыемнага на смак, што значна змяншае імавернасць нападу драпежнікаў.
- 21.07.2026 - 00:26 | Harrier
- 13.07.2026 - 00:20 | Harrier
Новае даследаванне, якое выкарыстала не зусім звычайную камбінацыю дадзеных пра міграцыю з геалакатараў і рэлакацыю самак і кладак з адной краіны на гнёзды ў іншай, паказала, што не толькі асаблівасці генатыпа, але і індывідуальнага развіцця вызначаюць дзе будзе зімаваць канкрэтная пярэстая валасяніца.
- 05.07.2026 - 19:23 | Harrier
Хаця ў многіх дробных і сярэдняга памеру птушак выпадкі падвойнага гнездавання могуць быць частымі і шырока распаўсюджаны, з павелічэннем памераў цела і адпаведна часу на адзін цыкл гнездавання яго імавернасць значна змяншаецца.
- 04.07.2026 - 11:09 | HarrierДаследчыкі з Каралеўскага таварыства абароны птушак (RSPB) на працягу 15 гадоў (у 2010-24 гг.) у тым самым месцы на паўднёвым захадзе Вялікабрытаніі акальцавалі 190 чорных свіргулёў, якіх потым рэгулярна пераадлаўлівалі ў гнездавых скрынях або ў момант іх вылету з іншых месцаў гнездавання.
- 30.06.2026 - 15:15 | HarrierСіпуха - адзін з самых шырока распаўсюджаных відаў соваў, які мае 10 падвідаў і ў дадатак каляровыя морфы. Адны з сіпух з больш рудым апярэннем, іншыя ж амаль белыя знізу цела. Адносна гэтых апошніх здаўна снавала пытанне: якія перавагі яны могуць мець пад час паляванняў уначы?
- 23.06.2026 - 01:41 | HarrierУ апошнім выпуску нідэрландзкага навуковага часопіса Dutch Birding з’явіўся вялікі артыкул, прысвечаны адной птушцы - дэлавэрскай чайцы па мянушцы ‘Kajzerka’ (Кайзэрка). У ім апісана адсочванне яе перамяшчэнняў з дапамогай спадарожнікавага перадатчыка, якое зрабіла яе знакамітай не толькі сярод польскіх назіральнікаў птушак.
- 17.06.2026 - 01:26 | HarrierУрбанізацыя не толькі змяняе краявіды, але таксама навязвае ўмовы жыцця жывёлам, якія навучыліся існаваць у гарадах. Хаця некаторыя віды птушак распаўсюджаны ў гарадах даволі шырока і шматлікія, аднак часта ў іх горшы фізічны стан і меншы поспех размнажэння ў параўнанні з прадстаўнікамі ‘дзікіх’ папуляцый з па-за гораду. Апошнія даследаванні паказваюць, што праяўленні гэтага можна адзначыць у апярэнні птушак, а дакладней у яго якасці і інтэнсіўнасці афарбоўкі, якія служаць важным фізіялагічным сігналам патэнцыйным партнёрам па гнездаванні.
- 14.06.2026 - 15:24 | HarrierПамер целамераў лічыцца ключавым маркерам cтупені старэння клеткі і агулам фізіялагічнага стану асобіны. Акісляльны стрэс (оxidative stress), які прыспяшае скарачэнне целамераў, павялічваецца пад час энергетычна ёмкіх працэсаў - такіх, як міграцыя птушак. Аднак нашы веды ў адносінах параўнання даўжыні целамер у асобін таго самага віду, але з групы мігрантаў і аселых, адсутнічалі.
- 03.06.2026 - 20:57 | HarrierДзякуючы мініятурным геалакатарам, якія акрамя працягласці светлай часткі сутак і даты таксама запісвалі паказанні паветранага ціску, атрымалася прасачыць асаблівасці міграцыі лугавых ерчыкаў з Французскіх Альпаў да месцаў зімоўкі ў Афрыку і назад.
- 29.05.2026 - 19:40 | HarrierРыбаядныя птушкі перашкаджаюць рыбакам не толькі атрымліваць максімальны прыбытак ад рыбнай лоўлі, але часам і самі становяцца ахвярамі, калі заблытваюцца ў рыбацкіх сетках. Таму навукоўцы паспрабавалі - і знайшлі - эфектыўны метад іх адпужваць. Але пад час яго праверкі аказалася, што гэты метад (як напэўна і многія іншыя) дзейнічае толькі нейкі, параўнальна непрацяглы, час.

КАМЕНТАРЫ