Японскія бакасы (Gallinago hardwickii) гняздуюць на Японскіх астравах і на Далёкім Усходзе Расіі, а а зімуюць у Аўстраліі. Дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву арнітолагаў, прыродаахоўных арганізацый і мясцовых жыхароў з Японіі і Аўстраліі, атрымалася больш даведацца пра міграцыі віда і месцы зімоўкі, што можа значна дапамагчы ў яго ахове.
- 13.10.2021 - 15:41 | Harrier
- 07.10.2021 - 15:38 | Harrier
На прыканцы верасня Амерыканская служба рыбных рэсурсаў і аховы прыроды (U.S. Fish and Wildlife Service (USFWS)) афіцыйна абвесціла свой намер прызнаць зніклымі ажно 11 відаў амерыканскіх птушак, з якіх 8 відаў былі эндэмікамі Гавайскіх астравоў.
- 04.10.2021 - 23:15 | HarrierНават тыя свойскія каты, якія рэгулярна палююць на дзікіх жывёл пад час сваіх ‘прагулак’, амаль усю неабходную ім ежу атрымліваюць ад сваіх гаспадароў. Каманда навукоўцаў з універсітэту Экзэтэра (University of Exeter) даказала гэта, дзякуючы аналізу розных ізатопаў у вібрысах коцікаў - актыўных паляўнічых.
- 27.09.2021 - 21:06 | HarrierЦудоўны дзень атрымаўся на станцыі кальцавання птушак “Сасновы бор”, што знаходзіцца ў аднайменнай вёсцы на самай поўначы Расонскага раёну і Беларусі. Сёння, 27 верасня, там адлавілі і закальцавалі новы для Беларусі від – таўстадзюбую пячураўку (Phylloscopus szwarzi) і другую для нашай краіны сіняхвостку !
- 24.09.2021 - 15:48 | Harrier
З цягам часу розныя тэхналагічныя прылады, якія дазваляюць адсочваць перамяшчэнні птушак, робяцца ўсё больш мініятурнымі і гэта дазваляе выкарыстоўвываць іх на ўсё большай колькасці відаў, для якіх раней гэта было немагчыма. Аднак, як аказалася, для некаторых відаў мае вялікае значэнне не толькі памер і вага прылады, але і ўвогуле яе размяшчэнне на птушцы.
- 18.09.2021 - 23:01 | Harrier
Дзякуючы арыгінальным палявым эксперыментам нечакана аказалася, што калібры не толькі выдатна адчуваюць важныя для іх пахі, але і прымаюць дзякуючы ім важныя для выжывання рашэнні. А менавіта: спрабаваць піць нектар з канкрэтнай кветкі, ці лепш шукаць іншую.
- 18.09.2021 - 17:27 | Harrier
Амаль усе кулікі, якія гняздуюць на Чукотцы (Расія), ляцяць зімаваць усходнім азіяцка-аўстралійскім пралётным шляхам у Аўстралію і Новую Зеландыю. Аднак не вялікія зуйкі (Charadrius hiaticula), якія ляцяць на зімоўку на паўднёвы захад. Дзякуючы выкарыстанню геалакатараў, атрымалася даведацца пра дакладныя месцы зімоўкі птушак падвіду tundrae, якія ў адзін бок пралятаюць ад 9 да 12 тысяч кіламетраў.
- 14.09.2021 - 21:57 | Harrier
Апошнія два гады сталі рэкорднымі па колькасці адзначаных тэрытарыяльных самцоў сіняхвостак (Tarsiger cyanurus) у Фінляндыі – самай заходняй частцы арэалу віда і найбліжэйшай да Беларусі. Таму лагічным уяўлялася магчымасць таго, што від нарэшце будзе адзначаны і ў нашай краіне. І вось прыемная сенсацыя!
- 07.09.2021 - 23:40 | HarrierТак атрымалася, што ў XVIII Адкрытым чэмпіянаце Беларуcі па спартыўнай арніталогіі (BirdRace-2021) удзельнічалі 18 команд. Хаця толькі палова з іх рэальна магла прэтэндаваць на цікавы вынік, лічба атрымалася сімбалічная. Атрымаліся і новыя рэкорды.
- 06.09.2021 - 16:28 | Harrier
Хаця папярэдні год стаў рэкордным для адзначаных у Фінляндыі тэрытарыяльных самцоў сіняхвосткі (Tarsiger cyanurus), гэты гнездавы сезон стаў яшчэ лепшым для віда! Мінімум 1.230 спяваючых самцоў налічылі на ўсходзе і паўночным усходзе краіны, тады як у 2020-м іх было адзначана 730, што ў 1,7 разоў менш.
- 04.09.2021 - 16:44 | Harrier
Многія акіянічныя архіпелагі – выдатныя экасістэмы для вывучэння відаўтварэння розных груп арганізмаў. Аднак для гэтага неабходна падрабязна даведацца пра гісторыю каланізацыі розных астравоў продкавым формамі новапаўсталых відаў. Новае даследаванне прапануе падзяліць шырокараспаўсюджаны і шматлікі від – берасцянку (Fringilla coelebs), на пяць відаў, павялічыўшы статус некаторых астраўных падвідаў і птушак з Паўночнай Афрыкі да відавога.
- 30.08.2021 - 23:48 | Harrier
У жыцці не варта загадзя падводзіць вынікі, тым больш – у назіраннях птушак. Але часам можна зрабіць выключэнне, каб зразумець маштаб падзеі. Так атрымалася, што 22 жніўня быў адзначаны (і правільна вызначаны!) не толькі 338-ы від для Спісу птушак Беларусі, арлан-даўгахвост (Haliaeetus leucoryphus). Але і з’явілася выдатная нагода, каб паразважаць пра значнасць гэтай рэгістрацыі ў маштабах назіранняў птушак у Еўропе.
- 23.08.2021 - 12:18 | Harrier
Учора, 22 жніўня, група мінскіх бёрдэраў адзначыла на рыбгасе “Волма” у Чэрвенскім раёне на Міншчыне новы для Беларусі від птушак – арлана-даўгахвоста (Haliaeetus leucoryphus)! Маладая, неполаваспелая птушка прыляцела у цэнтральную Беларусь аднекуль з Азіі. Віншуем адкрыўцаў: Андрэя Барадзiна, Аляксандру Кудзiнаву, Сяргея Анохiна, Дар'ю Уруцiну, Кацярыну i Аляксандра Вараб’ёвых!
- 21.08.2021 - 00:42 | Harrier
Група гішпанскіх даследчыкаў вырашыла параўнаць палеанталагічныя, пісьмовыя звесткі і размяшчэнне сучасных калоній стэпавай пустальгі (Falco naumanni) на тэрыторыі сваёй і суседніх краін. Аказалася, што гісторыя сінурбізацыі віду мае нават 2.500 тысячы гадоў, але можа быць і больш працяглай.
- 20.08.2021 - 15:43 | HarrierСучасныя тэхналагічныя прылады, памеры і кошты якіх змяншаюцца ўвесь час пасля з’яўлення ў 1990-я гады, дазваляюць усё больш даведацца пра асаблівасці жыцця птушак усё меншых памераў, асабліва пад час міграцый. Многія аспекты пералётаў дубальтаў, якія здзіўляюць, сталі ўжо вядомыя, але яўна яшчэ не ўсе.
КАМЕНТАРЫ