Вельмі арыгінальная эксперыментальная праца па дамінацыі доўгадзюбых калібры (Phaethornis longirostris) была нядаўна апублікаваная ў часопісе Scientific Reports. Аказалася, што самцы-дамінанты апынуліся на гэтай пазіцыі дзякуючы выдатнай прасторавай памяці, а не памерам ці сіле.
- 21.02.2018 - 16:31 | Harrier
- 15.02.2018 - 17:00 | Harrier
Чарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю 3 і 4 сакавіка. Сустрэча з сябрамі і аднадумцамі з усёй Беларусі і Польшчы, цікавыя прэзентацыі і магчымасць набыць сувеніры і вызначальнікі, майкі-цішоткі і календары з налепкамі чакаюць Вас!
- 15.02.2018 - 15:56 | Harrier
Каб найлепш дапасавацца да зменаў у навакольным асяроддзі, некаторыя віды птушак былі заўважаныя ў зменах сваіх міграцыйных паводзін. Частка птушак з той самай папуляцыі можа адлятаць на зімоўку, а частка заставацца, або яны могуць змяніць месца зімоўкі і трасу пралёту на іншую. Аднак толькі невялікая колькасць даследаванняў змагла вызначыць вынікам чаго падобныя змены ёсць: наследавання ці пластычнасці міграцыйных паводзін.
- 13.02.2018 - 23:35 | Harrier
У апошнія гады мы маем усё больш паведамленняў пра тое, што ў нейкай мясцовасці белы бусел (Ciconia ciconia) застаўся зімаваць побач з намі. Калі яшчэ некалькі год таму можна было з вялікай імавернасцю сказаць, што хутчэй за ўсё гэта хворая ці параненая птушка і толькі таму яна не адляцела разам з іншымі бусламі на зімоўку ў Афрыку, у апошнія гады сытуацыя змяняецца.
- 13.02.2018 - 00:01 | Harrier
Не так даўно было паказана, што птушкам выгадна здалёк адрозніваць суседзяў ад іншых прадстаўнікоў свайго віду – тады трэба траціць менш часу і энергіі на праверку: хто побач з табой? Паводле нядаўнага даследавання, вялікія дзятлы (Dendrocopos major) могуць выкарыстоўваць індывідуальныя асаблівасці тэрытарыяльных гукаў, якія яны выдабываюць са стукання дзюбай па дрэвах, каб пазнаваць адзін аднаго.
- 09.02.2018 - 17:01 | Harrier
Людзі - далёка не адзіныя істоты, якія па розных прычынах могуць разыходзіцца і ствараць новую сям’ю. Для сініц сініц (Cyanistes caeruleus) нядаўна быў вызначаны адзін з галоўных фактараў, які перадвызначае ці партнёры будуць размнажацца ў той самай пары ізноў, ці хутчэй шукаць сабе новую.
- 08.02.2018 - 23:49 | Harrier
Самцы сіняй сініцы (Cyanistes caeruleus) з чыста белымі шчокамі аказаліся больш здаровымі і мелі лепшыя шанцы знайсці лепшых партнёрак, чым самцы з больш тусклым пер’ем на шчаках. Папярэднее даследаванне паказала, што не толькі колькасць, але і якасць ежы, якую птушкі спажывалі ў папярэдні год, можа аказваць уплыў на колер іх пер’я.
- 06.02.2018 - 00:14 | Harrier
Новае даследаванне паказала, што гусі ў халоднае надвор’е пад час зімоўкі могуць не толькі запавольваць работу сэрца, але і змяншаць тэмпературу цела, такім чынам эканомячы энергію.
- 02.02.2018 - 19:08 | Harrier
Арнітолагі і іншыя прадстаўнікі новазеландзкіх арганізацый па ахове прыроды сумуюць з-за страты адной з самых незвычайных дзікіх птушак на Зямлі – аўстралійскай олушы (Morus serrator) па мянушцы Найджэл (Nigel).
- 01.02.2018 - 18:46 | Harrier
Адна з некалькіх звычайных зязюляў (Cuculus canorus), пазначаных спадарожнікавымі перадатчыкамі ў Вялікабрытаніі і вядомая пад мянушкай ПіДжэй (PJ), вяртаецца ў кірунку поўначы. Міжнародны праект па вывучэнню міграцый і месцаў зімоўкі віду актыўна падтрымліваецца спонсарамі і ажжыццяўляецца пад агульнай каардынацыяй Брытанскага траста для арніталогіі BTO.
- 01.02.2018 - 00:38 | HarrierВельмі нечаканыя для птушак паводзіны былі апісаныя ў Аўстраліі - там некаторыя віды драпежных птушак спецыяльна распаўсюджваюць агонь у травяністых біятопах, каб пажар выпалохваў ім дробную здабычу.
- 30.01.2018 - 16:33 | HarrierУпершыню даказана, што вераб’іныя птушкі - акрамя невялікай колькасці звяроў – уяўляюць канкрэтны тып драпежніка ў адказ на спецыфічны сігнал трывогі. "Асцярожна! Змяя!” – калі людзі чуюць гэта, то стараюцца ўбачыць змяю побач і нейкім чынам пазбегнуць яе ўкуса. У нашым успрыяцці канкрэтнае слова “ўключае” канкрэтны вобраз небяспекі нават калі мы насамрэч яго (яшчэ) не бачым.
- 25.01.2018 - 23:02 | Harrier
Новае даследаванне, праведзенае на дамовых вераб’ях (Passer domesticus) –відзе, які быў інтрадукаваны еўрапейскімі перасяленцамі ў Аўстраліі і Новай Зеландыі у сярэдзіне ХІХ стагоддзя, паказала, што высокія тэмпературы пад час развіцця птушанят у розных месцах гэтых краін могуць прыводзіць да змяншэння памераў іх цела.
- 24.01.2018 - 15:56 | HarrierНеўзабаве ў Літве выйшла друкам цікавая і карысная кніга для ўсіх, хто цікавіцца назіраннямі птушак у гэтай балтыйскай краіне. Яна называецца “Назіранні птушак у літоўскай частцы дэльты Нёмана” (BIRDING IN LITHUANIA NEMUNAS DELTA REGION) і была падрыхтаваная на двух мовах: літоўскай і англійскай адным з самых актыўных бёрдэраў Літвы Марыусам Карлонасам (Marius Karlonas).
- 23.01.2018 - 16:58 | HarrierНядаўна навукоўцы апублікавалі вынікі даследавання, згодна з якім быў апісаны новы від фрэгата з Паўднёвай Атлантыкі. Аднак хутчэй за ўсё малы атлантычны фрэгат (Fregata trinitatis) з’яўляецца самай рэдкай марской птушкай, якой пагражае вялікая рызыка знікнення.
КАМЕНТАРЫ