- 22.01.2018 - 14:47 | HarrierЗ пачаткам сапраўднай зімы, якая прыйшла да нас толькі на другі тыдзень студзеня, павялічылася не толькі колькасць відаў і птушак на сталоўцы на ўскрайку Белавежскай пушчы, але і людзей, якія назіраюць за ёй не выходзячы з утульнай хаты ці цёплага офіса. Учора, 21 студзеня, колькасць назіральнікаў перакрочыла першую тысячу – на абед нядзелі за зімуючымі птушкамі назіралі 1027 чалавек з 22 краін Свету.
- 18.01.2018 - 16:10 | HarrierПерсанальная фотавыстава Дзьмітрыя Якубовіча, арганізаваная пры падтрымцы Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і нашага сайта “Птушкі штодня”, перамясцілася на наступныя два тыдні ў цэнтр Шчучына. Там, у гасціннай гарадзкой гімназіі, яна будзе радаваць да пачатку лютага сваімі цудоўнымі здымкамі больш за 350 гімназістаў і некалькі дзесяткаў настаўнікаў.
- 18.01.2018 - 00:44 | HarrierУ апошнюю суботу студзеня, 27.01.2018, у актавай залі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (РЦЭК) адбудзецца ХХІ з’езд АПБ, які абяцае быць цікавым і важным для будучага арганізацыі (выбары Старшыні і сябраў Цэнтральнага Савету і Рэвізійнай камісіі).
- 12.01.2018 - 23:14 | Harrier
Новае даследаванне, праведзенае камандай гішпанскіх навукоўцаў, нечакана паказала, што як мінімум вялікія віды драпежных птушак (якія харчуюцца пераважна падаллю), дакладна ведаюць дзе праходзіць мяжа паміж Гішпаніяй і Партугаліяй. Гэта тым больш дзіўна, што насамрэч абедзве краіны звязаны геаграфічна рачнымі далінамі і ніякія кліматычныя або тапаграфічныя адрозненні як мінімум уздоўж мяжы не існуюць.
- 10.01.2018 - 17:20 | Harrier
З канца мінулага году і да канца зімы можна не выходзячы з цёплай хаты або офіса назіраць за птушкамі, якія засталіся на зіму ў Белавескай пушчы. Гэтая ўнікальная для Беларусі магчымасць ажыццявілася дзякуючы нашаму сайту “Птушкі штодня” (які ладзіць рэгулярныя он-лайн трансляцыі з гнёздаў сокала-пустальгі з 2010 году), Сяргею Сідаруку і Насце Хмель- гаспадарам экааграсядзібы “Залессе” ў аднайменнай вёсачцы, і Аляксандру Мінічу, сябру АПБ з Брэста. Зразумела, што без тэхнічнай падтрымкі уладальніка сервера stream360.pl з Польшчы і нашага пастаяннага партнёра, таксама нічога не атрымалася б.
- 10.01.2018 - 01:32 | HarrierІ некаторыя навукоўцы, і многія аматары птушак падазравалі, што звычайныя гілі (Pyrrhula pyrrhula) ўтвараюць пастаянныя пары як мінімум на некалькі сезонаў, а як максімум – на ўсё жыццё. Аднак адна справа падазраваць ці здагадвацца, а іншая- даказаць і ведаць.
- 09.01.2018 - 00:07 | Harrier
Ужо нейкі час вядома, а колькі гадоў таму і даказана эксперыментальна, што вусень бражніка-сфінкса грэцкага арэха (Amorpha juglandis) хаця і выглядае лёгкай здабычай для птушак, насамрэч можа эфектыўна сябе бараніць: у адказ на напад, ён пачынае гучна свісцець. Дагэтуль думалі, што менавіта сіла гука і нечаканасць адпужвае ад яго ворагаў-птушак. Аднак цяпер атрымалася паказаць, што вусені выдатна імітуюць гукі трэвогі птушак і таму так эфектыўна дзейнічаюць на іх!
- 08.01.2018 - 00:50 | Harrier
Зусім нечакана белая сава (Bubo scandiacus) як для большасці навукоўцаў, так і для шырокай публікі (добра вядомая для апошняй найперш па гісторыям з Гары Поттэрам) у апошняй версіі Чырвонага спісу Міжнароднага саюзу аховы прыроды (МСАП) змяніла статус на Vulnerable (уразлівы) з Least Concern (невялікая рызыка існаванню).
- 04.01.2018 - 14:42 | HarrierВельмі нечаканую новую версію EuroBirdPortal (EBP) прадставіў Еўрапейскі камітэт па ўліках птушак (European Bird Census Council (EBCC)) – прысутнасць розных відаў еўрапейскіх гняздуючых птушак на кантыненце можна ўбачыць у любыя даты і прамежкі часу з 2010 году!
- 03.01.2018 - 17:33 | Harrier
Каманда навукоўцаў дзякуючы сучасным генетычным даследаванням змагла даказаць гібрыднае паходжанне аднаго з амазонскіх відаў птушак - упершыню для гэтага рэгіёна.
Залатагаловы манакін (Lepidothrix vilasboasi) быў апісаны ў Бразіліі ў 1957 годзе, аднак пасля гэтага амаль 50 гадоў не быў ні разу рэгістраваны і фактычна пераадкрыты толькі ў 2002 годзе.
- 02.01.2018 - 16:01 | HarrierПадвід саваннай стрынаткі з Фларыды (Ammodramus savannarum floridanus) так хутка змяншае сваю колькасць у бок вымірання ў прыродзе, што навукоўцы ўсур’ёз разглядаюць як адзіную магчымасць выратаваць падвід адлавіць усіх пазасталых у прыродзе птушак, у тым ліку каля 20 самак.
- 01.01.2018 - 16:55 | Harrier
Даўно вядома, што птушкі не размяшчаюць свае гнёзды абы-дзе. Напрыклад, многія віды калібры размяшчаюць свае гнёзды ў групах, аднак да апошняга часу было незразумела - што менавіта прыцягвае іх ў канкрэтныя месцы? Аказалася, што справа ў добрых суседзях.
- 31.12.2017 - 15:05 | HarrierДарагія сябры! Віншуем Вас з Навагоднімі Святамі!
- 27.12.2017 - 19:28 | Harrier
Усяго на працягу 2017 году ў Клуб200 АПБ паступіла больш за 450 паведамленняў пра назіранні 59 рэдкіх відаў са Спісу Клубу, з якіх 2 віды – новыя для нашай краіны. Нагадаем, што ў 2016 было троху больш 400 паведамленняў пра назіранні таксама 59 відаў, з іх – 4 пра новыя для Беларусі віды.
- 25.12.2017 - 23:04 | Harrier
Самы стары вядомы на сёння чалец знакамітай т.зв. Глостэршырскай дынастыі малых лебедзяў (Cygnus columbianus) нядаўна вярнуўся з расійскай тундры на сваё пастаяннае месца зімоўкі ў рэзерват Slimbridge, які належыць Трасту водаплаўных птушак і водна-балотных угоддзяў (Wildfowl and Wetlands Trust (WWT).
КАМЕНТАРЫ