Viasna-2024 2024

  • 12.08.2022 - 15:31 | Harrier

    Восеньская міграцыя птушак у самым разгары і ў апошнія тыдні найбольш актыўна перамяшчаюцца з месцаў гнездавання ў Арктыцы на месцы зімоўкі на поўдзень розныя віды кулікоў.  Гэтая група птушак добра вядомая сваімі лётнымі здольнасцямі і рэкордамі, пра якія атрымалася даведацца найперш дзякуючы сучасным тэхналогіям ў выглядзе разнастайных спадарожнікавых перадатчыкаў і геалакатараў.

  • 10.08.2022 - 16:07 | Harrier
    Французкія даследчыкі, якія з 2017 г. пазначылі з дапамогай GPS перадатчыкаў 165 бакасаў, сёлета адкрылі самую працяглую з вядомых дагэтуль міграцыю віда з месца зімоўкі ў Францыі да месца гнездавання ў Расіі.
  • 31.07.2022 - 17:14 | Harrier

    Упершыню чайкі-рагатухі былі адзначаны на гнездаванні ў Польшчы на пачатку 1980-х гадоў. З 1989 г. пачалі гнездаваць тут штогод, аднак да апошняга часу не было спробаў зрабіць улікі гняздуючых птушак.

  • 29.07.2022 - 21:27 | Harrier

    Многія віды жывёл добра вядомыя стварэннем запасаў ежы, і птушкі тут не выключэнне. Сярод апошніх грычуны (Laniidae) вылучаюцца тым, што робяць падобныя запасы ‘дэманстратыўна’, г.зн. насаджваюць здабычу на іголкі раслін ці інакш умацоўваюць яе.

  • 21.07.2022 - 00:47 | Harrier

    З 1945 да 1977 г. было зроблена 10 рэгістрацый шыладзюбак у Польшчы. Пасля гэтага від рэгістраваўся ў краіне ўжо штогод, а гнездаванне адбывалася ўсё часцей. Самыя раннія рэгістрацыі віда адбываліся на прыканцы сакавіка, самыя познія – у сярэдзіне лістапада. Двойчы пацверджана зімоўка.

  • 18.07.2022 - 15:19 | Harrier
    За апошнія стагоддзі белы бусел (Ciconia ciconia) паспяхова прыстасаваўся да гнездавання побач з чалавекам і часта будуе свае гнёзды на нашых пабудовах. Штогод гнёзды птушкамі надбудоўваюцца і павялічваюцца ў памерах. Каб знайсці самае вялікае і самае цяжкае гняздо віда (якое, хутчэй за ўсё будзе і самым старым), польскія арнітолагі праводзяць конкурс з узнагародамі: 10 удзельнікаў, якія дашлюць дадзеныя пра самыя вялікія і цяжкія гнёзды віда, размешчаныя ў Еўропе, атрымаюць наборы каштоўных кніг-вызначальнікаў на ангельскай мове.
  • 14.07.2022 - 16:43 | Harrier

    Згодна з папярэднімі рашэннямі, прынятымі Еўрапейскім парламентам і Радай Еўразвязу і на аснове вызначэння, прынятага Польшчай пры стварэнні Базы дадзеных чужародных відаў, Інстытут аховы прыроды ПАН прысвоіў свойскаму кату ў гэтай краіне статус інвазійнага інтрадуцэнта.

  • 10.07.2022 - 00:39 | Harrier
    Каманда даследчыкаў, якую ачольвалі прадстаўнікі Oxford University, змаглі знайсці невялікія рэшткі калоній вельмі рэдкіх у наш час продкаў свойскіх і паўдзікіх шызых галубоў. Скальны, або дзікі шызы голуб ужо знік у Англіі і Уэлсе, і згодна з атрыманымі генетычнымі дадзенымі, працягвае знікаць нават на самых аддаленых астравах Шатландыі і Ірландыі.
  • 03.07.2022 - 14:11 | Harrier
    Некаторыя віды вераб’іных птушак могуць загадзя даведвацца ад іншых прадстаўнікоў свайго віду пра хуткі недахоп харчовых рэсурсаў і дзякуючы гэтаму паспяваюць змяняць сваю фізіялогію і паводзіны – гэта знайшлі даследчыкі з Oregon State University College of Science на прыкладзе доследаў з крыжадзюбам-яловікам.
  • 23.06.2022 - 01:14 | Harrier
    В далёком 2002 году, когда мне было всего-то 56 лет, на огромном верховом болоте я построил искусственное гнездовье для самого могучего орла северной Палеарктики – беркута. Время летело, как курьерский поезд, а орлы гнездились в других гнёздах, но я продолжал верить и ждать, периодически подновляя эту постройку.
  • 01.06.2022 - 15:01 | Harrier
    Згодна з асноўнымі прыродаахоўнымі дырэктывамі Еўразвязу - Дырэктывай па дзікіх птушках і Дырэктывай па месцапражываннях (Bird and Habitat Directives), краіны-чальцы ЕЗ павінны ахоўвываць прыроду. Таму выпускаць свойскіх катоў “пагуляць” па-за памяшканнямі чалавека, дзе яны масава забіваюць і нясуць іншыя пагрозы дзікім жывёлам, фактычна незаконна. Аднак рашэнне мясцовых уладаў горада Walldorf (паўднёва-заходняя Германія) пра забарону выпускаць хатніх коцікаў “на вуліцу”, выклікала супраціў іх уладальнікаў.
  • 30.05.2022 - 16:36 | Harrier
    Пад час зімоўкі каўкі збіраюцца на начлег вялікімі групамі ад сотняў да тысяч птушак у адным месцы. Нядаўняе даследаванне паказала, што для таго, каб вырашыць калі ўсім разам адляцець з супольнага месца начлега, яны выкарыстоўваюць своесаблівы дэмакратычны працэс прыняцця рашэння.
  • 25.05.2022 - 16:20 | Harrier
    Спіс птушак Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі павялічваецца ў сярэднім на 1-3 віды штогод. Для таго, каб рэгістрацыі новых для краіны, некаторых залётных і рэдкіх відаў птушак cталі навуковымі фактамі, іх разглядае Беларуская арніта-фауністычная камісія (БАФК). Звычайна для яе рашэння дастаткова здымкаў або відэа адпаведнай якасці, часам - запісы голасу ці мапа перамяшчэння птушкі са спадарожнікавым перадатчыкам над нашай тэрыторыяй. І вось упершыню для канчатковага вызначэння новага для краіны віда спатрэбіўся генетычны матэрыял.
  • 21.05.2022 - 20:12 | Harrier

    Паводле высноваў першага еўрапейскага даследавання па ўздзеянню свінцовай паляўнічай амуніцыі на розныя віды драпежных птушак, свінцовы шрот у забітых і параненых паляўнічымі жывёлах, якія становяцца здабычай драпежнікаў, атручае іх. Таму памеры іх папуляцый на нашым кантыненце яўна меншыя, чым маглі б быць.

  • 06.05.2022 - 19:48 | Harrier
    Гэтай вясной адзначае сапраўдны юбілей самае працяглае навуковае даследаванне папуляцыі індывідуальна пазначаных дзікіх птушак. Дакладна 75 гадоў таму, 27 красавіка 1947 году, у заснаванай у лесе Wytham навукоўцамі з Оксфардзкага ўніверсітэту “прыроднай лабараторыі” вялікія сініцы адклалі сваё першае яйка. Так распачалася глыбокая і бесперапынная сувязь паміж той самай папуляцыяй сініц і пакаленнямі іх даследчыкаў.