Viasna-2024 2024

  • 10.11.2021 - 00:55 | Harrier

    На працягу двух апошніх тыдняў адбываецца сапраўдная інвазія шчуркоў (Pinicola enucleator) на поўдзень і паўднёвы захад далёка ад асноўнага арэала віда спачатку ў Нарвегіі, а ў апошнія дні і ў Швецыі.

  • 08.11.2021 - 01:23 | Harrier
    У рамах праекту LIFE па вывучэнню і ахове дубальта ва Усходняй Польшчы, акрамя разнастайных асаблівасцяў біялогіі і экалогіі гнездавання, міграцыі і зімоўкі віда, даследчыкі таксама шукаюць гнёзды, каб лепш зразумець выбар самкамі біятопаў для размяшчэння гнязда. У гэтым сезоне ў Люблінскім ваяводзтве адна з самак аказалася вельмі вытрымалай і самаахвярнай, але гэта ёй, на жаль, не дапамагло ў гнездаванні.
  • 05.11.2021 - 00:25 | Harrier
    Почему на Витебщине больше не работает классическая схема зависимости численности гнездящихся ушастых сов (Asio otus) от их основных жертв – мышевидных грызунов?
  • 31.10.2021 - 11:03 | Harrier
    Пасля праверкі генатыпаў сотняў каліфарнійскіх кондараў, выгадаваных у няволі і потым выпушчаных у прыроду ў апошнія дзесяцігоддзі, даследчыкі з San Diego Zoo Wildlife Alliance (ЗША) знайшлі, што два з іх паспяхова вылупіліся з незаплодненых самцамі яек. Гэта першыя, вядомыя навукоўцам, выпадкі партэнагенеза ў гэтага віда птушак.
  • 29.10.2021 - 22:02 | Harrier

    Міжнародная каманда даследчыкаў пасля працяглых назіранняў і параўнанняў знайшла, што эмбрыёны аблігатных гнездавых паразітаў рухаюцца пад час свайго росту і развіцця значна больш, чым эмбрыёны іншых відаў птушак. Хутчэй за ўсё ў выніку такія птушаняты вылупляюцца больш моцнымі і здольнымі актыўна шукаць і выкідваць з гнязда патэнцыйных канкурэнтаў – яйкі ці птушанят прыёмных бацькоў.

  • 24.10.2021 - 01:43 | Harrier
    Эвалюцыя шляхоў міграцыі птушак застаецца параўнальна слабавывучанай, галоўным чынам таму, што падобныя змены цяжка адсочваць. Стэпавы свірстун - тыпова азіяцкі від вераб’іных, які гняздуе ў сібірскіх лугах і стэпах, а зімуе ў Паўднёва-Усходняй Азіі. У апошнія дзесяцігоддзі колькасць рэгістрацый віда на зімоўцы ў Заходняй Еўропе значна павялічылася, хаця як і іншыя віды, якія зімуюць і гняздуюць у Азіі, ім няма чаго рабіць на нашым кантыненце.
  • 22.10.2021 - 18:20 | Harrier

    Многія наземныя віды жывёл – і птушкі не выключэнне, маюць чорную ці цёмную палоску, якая ідзе праз вока ці нават заходзіць пад яго. Лічыцца, што гэта спецыяльная адаптацыя для відаў, якія палююць на адкрытай прасторы - яна абмяжоўвае колькасць святла, якое трапляе ў вока. І такім чынам дазваляе добра бачыць нават ва ўмовах вельмі яркага асвятлення.

  • 22.10.2021 - 01:05 | Harrier
    Згодна з дадзенымі ўлікаў з папярэдняй зімы, падведзенымі Wildfowl & Wetlands Trusts (WWT), колькасць малых лебедзяў (Cygnus columbianus), якія зімуюць у Вялікабрытаніі і Ірландыі, працягвае вельмі хутка змяншацца.
  • 13.10.2021 - 15:41 | Harrier

    Японскія бакасы (Gallinago hardwickii) гняздуюць на Японскіх астравах і на Далёкім Усходзе Расіі, а а зімуюць у Аўстраліі. Дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву арнітолагаў, прыродаахоўных арганізацый і мясцовых жыхароў з Японіі і Аўстраліі, атрымалася больш даведацца пра міграцыі віда і месцы зімоўкі, што можа значна дапамагчы ў яго ахове.

  • 07.10.2021 - 15:38 | Harrier

    На прыканцы верасня Амерыканская служба рыбных рэсурсаў і аховы прыроды (U.S. Fish and Wildlife Service (USFWS)) афіцыйна абвесціла свой намер прызнаць зніклымі ажно 11 відаў амерыканскіх птушак, з якіх 8 відаў былі эндэмікамі Гавайскіх астравоў.

  • 04.10.2021 - 23:15 | Harrier
    Нават тыя свойскія каты, якія рэгулярна палююць на дзікіх жывёл пад час сваіх ‘прагулак’, амаль усю неабходную ім ежу атрымліваюць ад сваіх гаспадароў. Каманда навукоўцаў з універсітэту Экзэтэра (University of Exeter) даказала гэта, дзякуючы аналізу розных ізатопаў у вібрысах коцікаў - актыўных паляўнічых.
  • 27.09.2021 - 21:06 | Harrier
    Цудоўны дзень атрымаўся на станцыі кальцавання птушак “Сасновы бор”, што знаходзіцца ў аднайменнай вёсцы на самай поўначы Расонскага раёну і Беларусі. Сёння, 27 верасня, там адлавілі і закальцавалі новы для Беларусі від – таўстадзюбую пячураўку (Phylloscopus  szwarzi) і другую для нашай краіны сіняхвостку !  
  • 24.09.2021 - 15:48 | Harrier

    З цягам часу розныя тэхналагічныя прылады, якія дазваляюць адсочваць перамяшчэнні птушак, робяцца ўсё больш мініятурнымі і гэта дазваляе выкарыстоўвываць іх на ўсё большай колькасці відаў, для якіх раней гэта было немагчыма. Аднак, як аказалася, для некаторых відаў мае вялікае значэнне не толькі памер і вага прылады, але і ўвогуле яе размяшчэнне на птушцы.

  • 18.09.2021 - 23:01 | Harrier

    Дзякуючы арыгінальным палявым эксперыментам нечакана аказалася, што калібры не толькі выдатна адчуваюць важныя для іх пахі, але і прымаюць дзякуючы ім важныя для выжывання рашэнні. А менавіта: спрабаваць піць нектар з канкрэтнай кветкі, ці лепш шукаць іншую.

  • 18.09.2021 - 17:27 | Harrier

    Амаль усе кулікі, якія гняздуюць  на Чукотцы (Расія), ляцяць зімаваць усходнім азіяцка-аўстралійскім пралётным шляхам у Аўстралію і Новую Зеландыю. Аднак не вялікія зуйкі (Charadrius hiaticula), якія ляцяць на зімоўку на паўднёвы захад. Дзякуючы выкарыстанню геалакатараў, атрымалася даведацца пра дакладныя месцы зімоўкі птушак падвіду tundrae, якія ў адзін бок пралятаюць ад 9 да 12 тысяч кіламетраў.