Самая хуткая птушка на Зямлі будзе Птушкай 2012 году ў Беларусі

Іх можна ўбачыць у летнім небе, часам вельмі высока. Яны ніколі не сядаюць – напрыклад, на зямлю, галінкі кустоў ці правады – як ластаўкі. Адзін за адным, невялікімі чародкамі, на вялікай хуткасці і з пранізлівымі рэзкімі крыкамі, яны лятаюць вакол і над будынкамі. Галоўным чынам у гарадах і мястэчках, асабліва перад захадам сонца. Чорныя свіргулі (Apus apus) – гэта суперлетуны і даволі незвычайныя птушкі з своеасаблівымі прыстасаваннямі да жыцця.

У Беларусі сустракаецца толькі адзін від з гэтага своеасаблівага аднайменнага атраду – чорны свіргуль. Увогуле ж 92 віды свіргулёў распаўсюджаныя практычна па ўсяму Свету, акрамя самых халодных раёнаў нашай планеты. Дымарфізм у іх адсутнічае, а усе чатыры кволыя пальцы вельмі кароткіх ног накіраваныя ўперад. Менавіта за гэтую рысу свіргулі і атрымалі сваю навуковую назву, бо Apus значыць “бязногі”. 

Амаль усё іх жыццё праходзіць у палёце – нават спяць яны ў паветры. Прызямляюцца яны толькі для таго, каб пабыць на сваім гняздзе.

Апярэнне ў свіргулёў цёмна-карычневага колеру, але на фоне неба яно выглядае чорным. Яны маюць завостраныя, падобныя да ляза касы, крылы, і кароткі, з выразкай, хвост. Свіргулёў можна зблытаць з ластаўкамі, але яны - ў адрозненне ад апошніх – ніколі не згібаюць у палёце крылы. Таксама немагчыма ўбачыць, каб свіргулі сядзелі – іх гнёзды схаваны ў дзірках пад дахамі, і яны залятаюць туды і вылятаюць адтуль вельмі хутка. Сядзяць яны толькі пад час наседжвання сваіх яек, што займае каля трох тыдняў. Свіргулі ядуць жамяру, якую яны лапаюць у палёце сваёй раскрытай дзюбай.

Пад час доўгай непагадзі, калі злапаць мелкую жамяру ў паветры немагчыма, дарослыя свіргулі адлятаюць у больш багатыя на здабычу месцы, застаўляючы сваіх птушанят у гнёздах. Птушаняты ж здольныя змяншаць тэмпературу свайго цела і трапляюць у анабіёз (нешта накшталт спячкі), да таго часу, пакуль вернецца пагода і бацькі з кормам.
У нас лягчэй за ўсё ўбачыць свіргулёў на тэрыторыях, забудаваных шматпавярховымі будынкамі. Бо ў іх у дзірках і шчылінах пад дахамі птушкі будуюць свае гнёзды. Гняздо робіцца з пер’я, кавалкаў травы і мяккіх частак насення, якое здольнае да перамяшчэнняў у паветры. Увесь гэты гнездавы матэрыял збіраецца птушкамі таксама ў палёце і зляпляецца ў матрац уласнай слінай!

Асноўныя праблемы свіргулёў звязаныя менавіта з іх месцамі гнездавання – ў апошнія дзесяцігоддзі пад час рэнавацыі і рэмонту будынкаў будаўнікі замазваюць і ліквідуюць усе шчыліны і дзіркі пад дахамі, праз якіія птушкі і трапляюць да сваіх гнёздаў.

Акрамя вялікіх паселішчаў чалавека і руінаў, гэтыя птушкі таксама могуць гнездаваць у нас у старых сасновых барах. Аднак колькасць такіх птушак непараўнальна меншая.

Чорны свіргуль распаўсюджаны праз усю Еўропу і Азію на ўсход на воз. Байкал, а на паўднёвы захад да Сахары ў Паўночнай Афрыцы. Кітайскі падвід займае тэрыторыю ад Ірана праз Казахстан, Паўднёвыя Гімалаі, Манголію да паўднёвага Кітаю і Манчжурыі. 

Свіргулі прылятаюць з Цэнтральнай Афрыкі на свае гнездавыя тэрыторыі ў Еўропе ў пачатку траўня і вельмі хутка – усяго за нейкіх два тыдні - займаюць іх па ўсяму кантыненту. Але ўжо ў жніўні яны вяртаюцца на зімоўку ў Афрыку.
Свіргулі – чэмпіёны па лятанню сярод птушак. Пад час токавых палётаў дзякуючы адмысловым камерам была зафіксаваная найбольшая для птушак хуткасць гарызантальнага палёту – амаль 112 км на гадзіну!


Аднак чэмпіёны яны не толькі таму, што яны найбольш хуткія летуны. Але і таму, што, як вы памятаеце, яны ядуць, п’юць, знаходзяць пару, збіраюць матэрыял для гнязда і нават спяць у палёце. Іх слабыя лапкі не даюць ім магчымасці ўзняцца ў паветра з зямлі. Маладыя птушкі дасягаюць полавай спеласці ва ўзросце чатырох год. І з таго моманту, як упершыню ўзняліся ў паветра пасля вылету з гнязда, яны ўвесь гэты час праводзяць у палёце, не сядаючы нідзе!

Свіргулі патрабуюць параўнальна гарачага паветра, каб мець магчымасць у ім лапаць жамяру. Таму яны праводзяць у паўночнай частцы Еўропы толькі каля трох месяцаў на год.

Птушаняты свіргулёў застаюцца ў гняздзе, ў залежнасці ад умоваў надвор’я, ад 37 да 56 дзён. І робяцца незалежнымі ад бацькоў, адразу як вылецяць з гнязда. Тады ж пачынаецца іх пералёт на месцы зімоўкі.

Першыя свіргулі адлятаюць ад нас ужо ў сярэдзіне ліпеня, перад тым, як ночы зробяцца прахалоднымі. З-за таго, што яны не могуць рабіць прыпынкаў пад час свайго падарожжа ў вырай – як гэта робяць ластаўкі – яны перамяшчаюцца вельмі хутка. Так, адзін малады свіргуль, які выляцеў з гнязда ў Вялікабрытаніі 31 ліпеня, ужо 3 жніўня (праз трое сутак!) быў адзначаны ў Мадрыдзе (Гішпанія).

Большасць свіргулёў да сярэдзіны жніўня ўжо далятае да сваіх месцаў зімоўкі ў Цэнтральнай Афрыцы. Але яны не праводзяць дзевяць месяцаў у тым самым месцы, а пералятаюць з месца на месца па ўсяму рэгіёну ў залежнасці ад колькасці жамяры ў паветры і надвор’я. Свіргулі могуць жыць да 21 году, таму можна падлічыць, што такая птушка пралятае за сваё жыццё больш за мільён кіламетраў!

Здымкі Дзьмітрыя Якубовіча

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:

Чорны свіргуль – Need for Speed!

Свіргулі не баяцца непагадзі

6 асуджаных за смерць свіргулёў

Замураваныя свіргулі – фінал судовага працэсу ў Лодзі

Свіргулі пад аховай закону – працэс у Лодзі

Comments

Прынцыпы не мяняюцца апошнія гады. Раскрываць іх тут не магу.

Іншы варыянт=від, які трапіў пад галасаваньне - удод.

Цікавы і нечеканы варыянт на выбар Птушкі-2013 году быў прыдуманы і праз месяц будзе вядомы ўсім сябрам АПБ. Спадзяюся, ён таксама і спадабаецца ўсім.

А почему принцип не пождлежит разглашению?  "  По малу, по трохi  ", наша организация становится закрытой для остальной общественности. Жаль, очень жаль...

Агульныя прынцыпы вядомыя: птушка павінна больш-менш лёгка адрозьнівацца ад іншых, мець праблемы, ў вырашэньні якіх  дапаможа ўвага шырокай грамадзкасьці.

Але ёсьць унутраныя прынцыпы, якія не разгалошваюцца без неабходнасьці. Пра іх я і напісаў. Не бачу нічога кепскага ў тым, што дзякуючы ім выбар адбываецца эфектыўна, але пра іх ведае абмежаванае кола.

Ананім (госць) - 12.12.2011 - 16:18

In reply to by Harrier

AV: аistok прав, секрета здесь не должно быть. Критерии птицы года, которых желательно придерживаться: - птица должна быть узнаваемая, хорошо отличаться от других, т.е. иметь интересные и отличительные внешние особенности или голос (пение, позывки); - птица должна быть достаточно распространенной, встречаться и в сельской местности и городах; - предпочтителен вид, у которого численность снижается или низкая, есть угрозы со стороны деятельности человека, которые можно минимизировать; - желательно, чтобы птица до объявления ее птицей года не чеканилась на монетах Национального банка Республики Беларусь и не была изображена на марках РУП «Белпошта»; - виды, занесенные в Красную книгу можно избирать птицей года, но желательно не 2 года подряд. Harrier обмолвился про нововведение, я думаю, что могу здесь рассказать, что Центральный Совет АПБ принял решение, что Птица года 2013 будет выбираться на съезде 28 января. Вот.