• 05.07.2016 - 23:04 | Harrier
    У нядзелю, 4 ліпеня, навуковая экспедыцыя, якую фундавала кампанія Heritage Expeditions, знайшла дагэтуль невядомае месца гнездавання адной з самых рэдкіх птушак на Зямлі – куліка-лопатня (Calidris pygmeus), агульная колькасць якога ацэньваецца не больш, чым у 100 пар і які мае статус крытычна пагражаемага віду.
  • 27.06.2016 - 23:34 | Harrier
    Як і ў выпадку з іншым відам драпежных птушак, сокалам-балобанам, якога спачатку ў нашай краіне адзначылі толькі спадарожнікі, гэтага вялікага памерамі грыфа ў Беларусі на свае вочы яшчэ ніхто не бачыў. Але дзякуючы размешчанаму на ім спадарожнікаваму перадатчыку мы ведаем, што птушка з 26 чэрвеня ўсё яшчэ знаходзіцца у Брэсцкай вобласці. Гэтых доказаў мусіць хапіць, каб барадач (Gypaetus barbatus) афіцыйна стаў новым відам нашай арнітафауны.
  • 27.06.2016 - 11:12 | biot

    В легкой и непринужденной форме предлагаю обзор последнего весеннего месяца - мая. Как же так, спросите вы? На исходе июнь, а мы вынуждены читать про птиц, которых наблюдали почти два месяца назад! Что ж, не следовало давать писать подобные обзоры орнитологу-мизантропу, который проводит в полях много времени, а сидение за компьютером считает наказанием. Напомню, что  имеется альтернатива - обзор Андрея Бородина на  "Дикой природе", который он всегда готовит вовремя, а мне ничего другого не остается, как перепечатывать готовое, стараясь не пересекаться во мнениях с автором. 

  • 25.06.2016 - 01:11 | Harrier

    Гэта была мара дзядулі – яшчэ хаця б раз у жыцці ўбачыць палёт гэтага папугая, блакітнага ара, яго любімай птушкі, над мястэчкам Curaçá, на засушлівай тэрыторыі Caatinga ў штаце Bahia (Бразілія). Аднак ён пайшоў з жыцця ва ўзросце 94 гадоў так і не здзейсніўшы сваю мару. Аднак яго ўнучка Damily, якой споўнілася 16 год, не толькі змагла ўбачыць гэты від, які лічыўся зніклым у прыродзе з 2000 году, але і зняць яго палёт на мабільны тэлефон!

    Блакітны ара (Cyanopsitta spixii) мае статус крытычна пагражаемага  (Critically Endangered) і магчыма зніклага ў прыродзе віду з пачатку нашага стагоддзя, галоўным чынам з-за адлову птушак для продажу і ўтрымання ў якасці хатніх пітомцаў і знішчэння неабходных для віда месцапражыванняў.  

  • 23.06.2016 - 14:05 | Harrier
    Калі летнія тэмпературы перакрочаць адзнаку ў 40°C  у пустыні Калахары (Kalahari) ў Паўднёвай Афрыцы, мясцовыя птушкі павінны знайсці спосаб пазбегнуць перагрэву. Паводле нядаўна апублікаванага даследавання, паўднёвым жоўтадзюбым птушкам-насарогам (Tockus leucomelas) вельмі дапамагае іх вялізарных памераў дзюба.  
  • 18.06.2016 - 19:15 | Harrier

    Гарадзкія біятопы хутка разрастаюцца і павялічваюць свае плошчы, што прадстаўляе новыя магчымасці і выклікі для дзікіх жывёл. Выклікі ўяўляюць з сябе антрапагеннае забруджванне асяроддзя святлом, шумам і паветра з вадой, а таксама меншую даступнасць і колькасць ежы прыроднага паходжання. Новых магчымасцяў таксама шмат, ўключна з вялікай колькасцю ежы антрапагеннага паходжання, штучных гнёздаў і цяплейшага паветра, што дае магчымасць раней пачаць размнажэнне. Таму, ў залежнасці ад віду і кантэксту, урбанізацыя мае як адмоўныя, так і дадатнія эфекты на асобных жывёл. Таксама добра вядома, што ўмовы жыцця на першапачатковых стадыях развіцця могуць заставіць наступствы на ўсё жыццё.

  • 12.06.2016 - 01:09 | Harrier

    Народжаны сляпым, Хуан Пабла Куласса (Juan Pablo Culasso) ніколі не бачыў ніводнай птушкі. Але сваю немагчымасць убачыць ён кампенсуе выдатным слыхам і памяццю на гукі, дзякуючы чаму ён адрознівае больш 3 тысяч пазывак, галасоў і песняў 720 відаў птушак.

    Цяпер 29-гадовы бёрдэр успамінае, што пра свой абсалютны музычны слых ён даведаўся яшчэ хлопцам. Такая здольнасць параўнальна рэдкая, і сустракаецца ў сярэднім аднойчы на 10 тысяч чалавек. І хаця ён можа адрозніваць святло ад цемры – г.зн., напрыклад, дзень ад ночы, Хуан не адрознівае ні святло рознага колеру, ні выгляд прадметаў вакол сябе.

  • 09.06.2016 - 23:36 | Harrier
    Новае даследаванне паказала, што самцы дамовага вераб’я (Passer domesticus), якія маюць аснаванні сумнявацца ў вернасці сваіх партнёрак, прыносяць менш ежы птушанятам ад такога шлюбу.
  • 09.06.2016 - 12:47 | Harrier
    Хаця большасць таксаномаў пагадзілася з прапановай надаць былому паўночнаафрыканскаму падвіду пярэстай валасяніцы відавы статус пад назвай атласскай валасяніцы Atlas Flycatcher (Ficedula speculigera), птушкі з Іберыйскага паўвострава лічыліся прамежкавай формай паміж гэтымі двума відамі. У першай публікацыі (Saetre et al. 2001), у якой прагучала прапанова вылучыць як асобны від атласскую валасяніцу, іберыйскія птушкі не ўзгадваліся, іх геном не параўноўвываўся і таксаномы пагадзіліся, што яны павінны быць даследаваны каб лічыць валасяніц з Паўночнай Афрыкі асобным відам.  
  • 06.06.2016 - 19:28 | Harrier
    Папугай Крамера (Psittacula krameri), названы так у гонар нямецкага заолога XVIII стагоддзя і абарыгенныя папуляцыі якога распаўсюджаны ў трапічнай Афрыцы і на Індастане, ў апошнія дзесяцігоддзі стаў паспяховым інвазійным відам-інтрадуцэнтам у многіх краінах Свету і асабліва Еўропы.
  • 03.06.2016 - 19:14 | Harrier

    Невялікі востраў Christiansø ў Балтыйскім моры – адно з найлепшых месцаў у Даніі для назірання цікавых відаў птушак. Менавіта тут за апошнія 35 год былі зарэгістраваныя такія рэдкасці, як егіпецкі ляляк (Caprimulgus aegyptius), чырвонахвосты салавей (Luscinia sibilans), Свэнсанаў дрозд (Catharus ustulatus), салавей-чырванашыйка (Luscinia calliope) і сібірская завірушка (Prunella montanella). Аднак 30 мая сюды заляцела сапраўдная рэдкасць! 

    Я прыплыў на востраў у 11.00 на лодцы, каб здзейсніць сваё штогадовае “я павінен знайсці нешта рэдкае, альбо мой водпуск прайдзе ніяк”.

  • 24.05.2016 - 02:07 | Harrier

    Блакітнавокую наземную туркаўку (Columbina cyanopis), бразільскага эндэміка, пасля навуковага апісання ў 1870 годзе бачылі толькі некалькі разоў. І вось від, які многімі лічыўся зніклым, быў упершыню сфатаграфаваны і зняты на відэа!

    Паводле Чырвонага спісу МСАП (IUCN Red List) 2015 года, 218 відам птушак з 10.425 відаў вядомых для навукі, прысвоены крытычна пагражаемы статус (critically endangered). Адным з самых рэдкіх з гэтых відаў можна лічыць блакітнавокую наземную туркаўку, якую апошні раз назіралі ў 2007 годзе. Аднак на гэтым тыдні міжнародная каманда навукоўцаў паведаміла пра тое, што яе чальцы не толькі назіралі гэты загадкавы від у прыродзе, але і зрабілі гэта ў невядомай да гэтага мясцовасці.  

  • 21.05.2016 - 00:31 | Harrier

    Пастаянныя карыстальнікі нашага сайта ведаюць, што сёлета ў нас можна назіраць за жыццём двух пар сокала-пустальгі (Falco tinnunculus) он-лайн, прычым абодва гнязда знаходзяцца на тым самым шматпавярховіку ў Брэсце. Негледзячы на блізкае суседства, пачатак гнездавання гэтых пар моцна адрозніваецца: першая самка пачала адкладваць яйкі яшчэ 24.04, а другая – толькі 10.05. Чаму такая розніца ў тэрмінах магла з’явіцца?

  • 20.05.2016 - 00:47 | Harrier
    Учора афіцыйна была прадстаўлена Справаздача па стану птушак Паўночнай Амерыкі (The State of the North America's Birds report), у якой упершыню ацэньваецца стан і тэндэнцыі зменаў колькасці 1154 відаў птушак з Канады, ЗША і Мексікі. Аднак упершыню краіны Паўночнай Амерыкі пачалі супольна ахоўваць птушак яшчэ 100 гадоў таму, калі быў падпісаны Акт па ахове мігрыруючых птушак (Migratory Bird Treaty Act).
  • 19.05.2016 - 18:18 | Harrier
    Шаноўныя сябры і кандыдаты ў сябры Клуба200 АПБ! Пасля доўгага перапынку неўзабаве адновіцца рассылка SMS-паведамленняў пра назіранні цікавых для сябраў Клуба200 відаў птушак.