Перайсці да асноўнага змесціва
Галоўная Birding is our religion

Main navigation

  • НАШЫ НАЗІРАННІ
  • ПРА BIRDWATCH
    • Пра гэты сайт
    • Частые вопросы
    • 1. Основы бёдуотча
    • 2. Определение птиц
  • ГАЛЕРЭЯ
  • CLUB200
    • Статут клуба
    • Рэдкія назіранні/Rarities
    • Рэйтынг Клуба200
    • Спіс птушак Клуба200
  • ФОРУМ
  • СПІСЫ ПТУШАК
  • Пра БАФК
    • Пра БАФК
    • Спіс відаў БАФК
    • Патрабаванні БАФК
    • Рашэнні БАФК

КАМЕНТАРЫ

  • Так, хаця яны ўмеюць лавіць… 30.07 - 14:04
  • Дзякуй - толькі што напісаў… 30.07 - 13:58
  • Арыгінальная назва корму - … 30.07 - 13:38
  • Я з вамі згодзен. Хоць яны з… 30.07 - 13:26
Больш каментароў →

CLUB200

  • Хадулачнік (Himantopus himantopus)
  • Кулік-гразевік (Limicola falcinellus…
  • Шчурка-пчалаедка (Merops apiaster)
  • Чапля-кваква (Nycticorax nycticorax)
  • Чырвонаваллёвы гагач (Gavia stellata…

АПОШНІЯ ФОТАЗДЫМКІ

  • вясковая ластаўка
  • сойка
  • авяльга
  • вясковая ластаўка
  • звычайная рудахвостка
  • вавёрка
  • авяльга
  • пчала-цясляр
  • круцігалоўка

 

 

  • Два каліфарнійскіх кондара з’явіліся на Свет дзякуючы партэнагенезу, без удзелу самцоў

    31.10.2021 - 11:03 | Harrier
    Пасля праверкі генатыпаў сотняў каліфарнійскіх кондараў, выгадаваных у няволі і потым выпушчаных у прыроду ў апошнія дзесяцігоддзі, даследчыкі з San Diego Zoo Wildlife Alliance (ЗША) знайшлі, што два з іх паспяхова вылупіліся з незаплодненых самцамі яек. Гэта першыя, вядомыя навукоўцам, выпадкі партэнагенеза ў гэтага віда птушак.
  • Эмбрыёны гнездавых паразітаў рухаюцца ў яйку значна больш, чым эмбрыёны іншых відаў птушак

    29.10.2021 - 22:02 | Harrier

    Міжнародная каманда даследчыкаў пасля працяглых назіранняў і параўнанняў знайшла, што эмбрыёны аблігатных гнездавых паразітаў рухаюцца пад час свайго росту і развіцця значна больш, чым эмбрыёны іншых відаў птушак. Хутчэй за ўсё ў выніку такія птушаняты вылупляюцца больш моцнымі і здольнымі актыўна шукаць і выкідваць з гнязда патэнцыйных канкурэнтаў – яйкі ці птушанят прыёмных бацькоў.

  • Стэпавыя свірстуны з Заходняй Сібіры рэгулярна зімуюць у Заходняй Еўропе

    24.10.2021 - 01:43 | Harrier
    Эвалюцыя шляхоў міграцыі птушак застаецца параўнальна слабавывучанай, галоўным чынам таму, што падобныя змены цяжка адсочваць. Стэпавы свірстун - тыпова азіяцкі від вераб’іных, які гняздуе ў сібірскіх лугах і стэпах, а зімуе ў Паўднёва-Усходняй Азіі. У апошнія дзесяцігоддзі колькасць рэгістрацый віда на зімоўцы ў Заходняй Еўропе значна павялічылася, хаця як і іншыя віды, якія зімуюць і гняздуюць у Азіі, ім няма чаго рабіць на нашым кантыненце.
  • Здымкі сокалаў-падарожнікаў пацверджваюць гіпотэзу пра 'маску' ад сонечнага асвятлення?

    22.10.2021 - 18:20 | Harrier

    Многія наземныя віды жывёл – і птушкі не выключэнне, маюць чорную ці цёмную палоску, якая ідзе праз вока ці нават заходзіць пад яго. Лічыцца, што гэта спецыяльная адаптацыя для відаў, якія палююць на адкрытай прасторы - яна абмяжоўвае колькасць святла, якое трапляе ў вока. І такім чынам дазваляе добра бачыць нават ва ўмовах вельмі яркага асвятлення.

  • Усё менш малых лебедзяў зімуюць у Вялікабрытаніі і Ірландыі

    22.10.2021 - 01:05 | Harrier
    Згодна з дадзенымі ўлікаў з папярэдняй зімы, падведзенымі Wildfowl & Wetlands Trusts (WWT), колькасць малых лебедзяў (Cygnus columbianus), якія зімуюць у Вялікабрытаніі і Ірландыі, працягвае вельмі хутка змяншацца.
  • Японскі бакас і кулічыныя рэкорды

    13.10.2021 - 15:41 | Harrier

    Японскія бакасы (Gallinago hardwickii) гняздуюць на Японскіх астравах і на Далёкім Усходзе Расіі, а а зімуюць у Аўстраліі. Дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву арнітолагаў, прыродаахоўных арганізацый і мясцовых жыхароў з Японіі і Аўстраліі, атрымалася больш даведацца пра міграцыі віда і месцы зімоўкі, што можа значна дапамагчы ў яго ахове.

  • Адзіннадцаць відаў птушак, раней распаўсюджаных у ЗША, маюць намер прызнаць зніклымі

    07.10.2021 - 15:38 | Harrier

    На прыканцы верасня Амерыканская служба рыбных рэсурсаў і аховы прыроды (U.S. Fish and Wildlife Service (USFWS)) афіцыйна абвесціла свой намер прызнаць зніклымі ажно 11 відаў амерыканскіх птушак, з якіх 8 відаў былі эндэмікамі Гавайскіх астравоў.

  • Даказана: свойскія каты палююць на дзікіх жывёл не з-за голаду

    04.10.2021 - 23:15 | Harrier
    Нават тыя свойскія каты, якія рэгулярна палююць на дзікіх жывёл пад час сваіх ‘прагулак’, амаль усю неабходную ім ежу атрымліваюць ад сваіх гаспадароў. Каманда навукоўцаў з універсітэту Экзэтэра (University of Exeter) даказала гэта, дзякуючы аналізу розных ізатопаў у вібрысах коцікаў - актыўных паляўнічых.
  • Трэці сёлета новы для Беларусі від птушак, таўстадзюбая пячураўка, адлоўлены на поўначы краіны

    27.09.2021 - 21:06 | Harrier
    Цудоўны дзень атрымаўся на станцыі кальцавання птушак “Сасновы бор”, што знаходзіцца ў аднайменнай вёсцы на самай поўначы Расонскага раёну і Беларусі. Сёння, 27 верасня, там адлавілі і закальцавалі новы для Беларусі від – таўстадзюбую пячураўку (Phylloscopus  szwarzi) і другую для нашай краіны сіняхвостку !  
  • Розныя віды крычак па-рознаму рэагуюць на перадатчыкі

    24.09.2021 - 15:48 | Harrier

    З цягам часу розныя тэхналагічныя прылады, якія дазваляюць адсочваць перамяшчэнні птушак, робяцца ўсё больш мініятурнымі і гэта дазваляе выкарыстоўвываць іх на ўсё большай колькасці відаў, для якіх раней гэта было немагчыма. Аднак, як аказалася, для некаторых відаў мае вялікае значэнне не толькі памер і вага прылады, але і ўвогуле яе размяшчэнне на птушцы.

  • Дзякуючы паху калібры пазбягаюць кветак, якія могуць быць небяспечнымі для іх

    18.09.2021 - 23:01 | Harrier

    Дзякуючы арыгінальным палявым эксперыментам нечакана аказалася, што калібры не толькі выдатна адчуваюць важныя для іх пахі, але і прымаюць дзякуючы ім важныя для выжывання рашэнні. А менавіта: спрабаваць піць нектар з канкрэтнай кветкі, ці лепш шукаць іншую.

  • Вялікія зуйкі з Чукоткі зімуюць ад узбярэжжа Чырвонага мора да Самалі

    18.09.2021 - 17:27 | Harrier

    Амаль усе кулікі, якія гняздуюць  на Чукотцы (Расія), ляцяць зімаваць усходнім азіяцка-аўстралійскім пралётным шляхам у Аўстралію і Новую Зеландыю. Аднак не вялікія зуйкі (Charadrius hiaticula), якія ляцяць на зімоўку на паўднёвы захад. Дзякуючы выкарыстанню геалакатараў, атрымалася даведацца пра дакладныя месцы зімоўкі птушак падвіду tundrae, якія ў адзін бок пралятаюць ад 9 да 12 тысяч кіламетраў.

  • Сіняхвостка – доўгачаканы новы від птушак, адзначаны для Беларусі

    14.09.2021 - 21:57 | Harrier

    Апошнія два гады сталі рэкорднымі па колькасці адзначаных тэрытарыяльных самцоў сіняхвостак (Tarsiger cyanurus) у Фінляндыі – самай заходняй частцы арэалу віда і найбліжэйшай да Беларусі. Таму лагічным уяўлялася магчымасць таго, што від нарэшце будзе адзначаны і ў нашай краіне. І вось прыемная сенсацыя!

  • BirdRace-2021: Віншуем каманду Merlin з перамогай і новым рэкордам!

    07.09.2021 - 23:40 | Harrier
    Так атрымалася, што ў XVIII Адкрытым чэмпіянаце Беларуcі па спартыўнай арніталогіі (BirdRace-2021) удзельнічалі 18 команд. Хаця толькі палова з іх рэальна магла прэтэндаваць на цікавы вынік, лічба атрымалася сімбалічная. Атрымаліся і новыя рэкорды.
  • Рэкордны гнездавы сезон у сіняхвостак з Фінляндыі – чакайма новы від для Беларусі?

    06.09.2021 - 16:28 | Harrier

    Хаця папярэдні год стаў рэкордным для адзначаных у Фінляндыі тэрытарыяльных самцоў сіняхвосткі (Tarsiger cyanurus), гэты гнездавы сезон стаў яшчэ лепшым для віда! Мінімум 1.230 спяваючых самцоў налічылі на ўсходзе і паўночным усходзе краіны, тады як у 2020-м іх было адзначана 730, што ў 1,7 разоў менш.

Pagination

  • First page « Першая
  • Previous page ‹ Папярэдняя
  • Page 21
  • Page 22
  • Page 23
  • Page 24
  • Current page 25
  • Page 26
  • Page 27
  • Page 28
  • Page 29
  • Next page Наступная ›
  • Last page Апошняя »

Апошнія назіранні

Птушыны пярэпалах з-за вужа
Клептопаразитизм
Шпакі: няспелая вішня і падзел здабычы
Канареечный вьюрок (Serinus serinus)
Косуля (Capreоlus capreоlus)
Зімовая бойка качароў крыжанкі

Лепшыя фотаздымкі

Lyrurus tetrix, black grouse,  тетерев, тетеревиный ток, весна, журавль

Уваход для карыстальнікаў

Уваход у сістэму
  • Стварыць новы рахунак
  • Запытаць новы пароль

ЗАРАЗ НА САЙЦЕ

Зараз няма зарэгістраваных карыстальнікаў онлайн.

Нашы сябры

2009-2025 BirdWatch.by. Fatbirder's Top 1000 Birding Websites