Перайсці да асноўнага змесціва
Галоўная Birding is our religion

Main navigation

  • НАШЫ НАЗІРАННІ
  • ПРА BIRDWATCH
    • Пра гэты сайт
    • Частые вопросы
    • 1. Основы бёдуотча
    • 2. Определение птиц
  • ГАЛЕРЭЯ
  • CLUB200
    • Статут клуба
    • Рэдкія назіранні/Rarities
    • Рэйтынг Клуба200
    • Спіс птушак Клуба200
  • ФОРУМ
  • СПІСЫ ПТУШАК
  • Пра БАФК
    • Пра БАФК
    • Спіс відаў БАФК
    • Патрабаванні БАФК
    • Рашэнні БАФК

КАМЕНТАРЫ

  • Ёсць моц. 1.11 - 14:37
  • Цудоўная сустрэча! Віншую!… 22.10 - 22:42
  • Фантастычная сустрэча і… 22.10 - 19:34
  • Паведамленне пра рэгістрацыю… 22.10 - 00:28
Больш каментароў →

CLUB200

  • Іржавакрылы дрозд (Turdus eunomus)
  • Белашчокая казарка (Branta leucopsis…
  • Каравайка (Plegadis falcinellus)
  • Сокал-падарожнік (Falco peregrinus)
  • Белаваллёвы дрозд (Turdus torquatus)

АПОШНІЯ ФОТАЗДЫМКІ

  • вялікая белая чапля
  • зубр
  • вялікая белая чапля
  • сіняя сініца
  • восень
  • зімародак
  • авяльга
  • каўка
  • Вьюрок
  • Черныш.

  • Дзякуючы птушыным сталоўкам птушкі могуць хутка распаўсюджваць свае хваробы

    16.03.2018 - 21:29 | Harrier
    вялікая сініца

    Паводле новага маштабнага і доўгатэрміновага даследавання, дзікія птушкі, якія харчуюцца на створаных для іх сталоўках, могуць мець не толькі перавагі перад птушкамі, якія на іх не харчуюцца, але і праблемы - бо такія месцы могуць служыць крыніцамі заражэння рознымі хваробамі. У тым самым нумары часопіса Philosophical Transactions of the Royal Society B з’явіўся таксама артыкул пра небяспеку птушыных сталовак для змены міграцыйных паводзін і заражэння паразітамі.

  • Матэматычная мадэль паказала небяспекі нашага дадатковага харчавання для птушак

    14.03.2018 - 23:40 | Harrier
    белыя буслы на зімоўцы

    Міграцыйныя паводзіны дзікіх жывёл могуць значна змяняцца з-за доступу да дадатковага харчавання. Гэта добра вядомы фенамен, які пачаў інтэнсіўна вывучацца ў апошнія дзесяцігоддзі, у асноўным, на прыкладах розных відаў птушак. Аднак гэтыя змены могуць таксама значна змяніць суадносіны і распаўсюджанне розных відаў паразітаў.

    Каб праверыць сваю гіпотэзу на гэтую тэму, Леон Браўн (Leone Brown) з Odum School of Ecology універсітэту штата Джорджыя (ЗША) і Рычард Хол (Richard Hall) з мясцовага каледжа ветерынарыі, выкарысталі матэматычныя мадэлі па ўдзеянні дадатковага харчавання на міграцыйныя паводзіны і хваробы.

  • Трапічныя птушкі наседжваюць даўжэй, каб абараніцца ад паразітаў?

    14.03.2018 - 12:42 | Harrier
    чайка Белчэра
    Як мінімум некаторыя трапічныя птушкі наседжваюць свае яйкі значна даўжэй, чым блізкія ім віды ва ўмераным кліматычным поясе. І гэта негледзячы на тое, што ў тропіках нашмат больш драпежнікаў, якія могуць харчавацца іх яйкамі. Доўгі час прычына гэтага заставалася загадкай, аднак нядаўняе даследаванне звязвае гэта новымі метадамі са старай ідэяй пра тое, што хутчэй за ўсё такім чынам у птушанят усталёўваецца больш моцная і эфектыўная імунная сістэма.
  • У Беларусь прыляцела вясна: актыўна вяртаюцца першыя мігранты

    12.03.2018 - 15:55 | Harrier
    жаўрук-смяцюх

    Вясна сёлета прыпазнілася – толькі на паўднёвым захадзе краіны зямля амаль цалкам вызвалілася ад снегу і маразоў. Але многія віды птушак ужо не могуць больш чакаць і пачалі ўсё больш і больш актыўна і масава вяртацца на свае месцы гнездавання. З пачатку сакавіка ў Беларусі ўжо адзначаныя самыя першыя вясновыя мігранты, колькасць якіх павялічваецца нават не з кожным днём, а нават з кожнай гадзінай: палявыя жаўрукі, звычайныя шпакі, кнігаўкі, залацістыя сеўкі, гусі-гуменіцы, вялікія галубы, чайкі-рыбачкі, качкі-свіцьвы, шэрыя жураўлі і, нарэшце, першыя белыя буслы!

     

    Каментароў: 1
  • Сокал-падарожнік на максімуме колькасці ў Вялікабрытаніі

    12.03.2018 - 00:40 | Harrier
    сокал-падарожнік

    Толькі цяпер былі канчаткова падведзены вынікі агульнабрытанскіх улікаў сокала-падарожніка (Falco peregrinus), якія праводзіліся ў 2014. Аказалася, што від знаходзіцца на максімуме сваёй колькасці пасля абсалютнага мінімума з-за сусветнага крызіса з выкарыстаннем ДДТ у 1960-я гады. Сучасная ацэнка – 1770 гняздуючых пар, што на 22% больш, чым пад час папярэдняга аналагічнага ўліку віду, які адбыўся ў 2002 г..

  • Два сталі адным: як дзве лініі крумкачоў некалі аб’ядналіся ў адзін від

    07.03.2018 - 15:43 | Harrier
    крумкач

    Пасля прыкладна двух мільёнаў гадоў асобнай эвалюцыі, дзве лініі крумкачоў (Corvus corax) зноў аб’ядналіся праз гібрыдызацыю ў адзіны від - нечаканы тып відаўтварэння для птушак.

  • Птушыная сталоўка он-лайн у Залессі развітваецца да наступнай зімы!

    06.03.2018 - 16:57 | Harrier
    вялікі дзяцел

    Гэтай зімой мы ўпершыню ў Беларусі стварылі магчымасць назіраць за птушкамі на сталоўцы з дапамогай он-лайн трансляцыі. З-за таго, што яна знаходзілася на ўскрайку Белавежскай пушчы ў невялічкай вёсачцы Залессе, на яе прыляталі не зусім звычайныя для гарадзкіх сталовак, да якіх усе мы прызвычаіліся, віды птушак.

    За два з паловай месяцы трансляцыі (якая пачалася ў другой палове снежня), на яе заходзілі амаль 4500 чалавек з 62 краін, апошняй да назіранняў далучылася Коста Рыка:

  • У халодныя зімы прыхільнасць да аднаго месца у вялікіх сініц павялічваецца

    05.03.2018 - 16:54 | Harrier
    вялікая сініца

    Ступень прыхільнасці розных відаў птушак да месца нараджэння і размнажэння (т. зв. site fidelity) параўнальна даўно і актыўна вывучаецца. Нашмат менш вядома пра прыхільнасць птушак да тых самых месцаў зімоўкі.

  • Зіма-2018: нашы самыя цікавыя назіранні птушак

    28.02.2018 - 23:52 | Harrier
    белашчокая казарка

    Сёлетняя зіма слаба і павольна пачыналася, але цяпер і не думае заканчвацца. Таму, негледзячы на марозны пачатак вясны, мы падвядзем сёлетнія зімовыя вынікі і будзем актыўна выглядваць вясновых птушак. Усяго за два мінулыя месяцы было зроблена 75 паведамленняў у Клуб200 АПБ пра 15 рэдкіх відаў – што для зімы вельмі неблагі вынік. Як потым аказалася, не ўсе з іх тычыліся відаў са Спісу Клубу, але пра ўсё па парадку.

  • Пра сэкс птушак і змены нашых уяўленняў пра гэты бок іх жыцця

    24.02.2018 - 02:04 | Harrier

    Стагоддзямі лічылася, што большасць птушак - манагамныя істоты – як і людзі. Аднак гэтыя ідэалістычныя ўяўленні былі развеяны пасля таго, як арнітолагі адкрылі ў птушак шматлікія іншыя стратэгіі размнажэння: палігамію, поліандрыю, праміскуітэт і нават “спаборніцтва спермы” (sperm competition). Канешне, як і ва ўсім, што нас здзіўляе ў дзікай прыродзе, ў гэтай разнастайнасці “вінаваты” натуральны адбор.

    Працягвае Цім Біркхэад (Tim Birkhead), прафесар біхевіаральнай экалогіі ва ўніверсітэце Шэффілда (Вялікабрытанія):

    Каментароў: 2
  • Разумнейшыя самцы ў калібры дамінуюць над мацнейшымі ці буйнейшымі

    21.02.2018 - 16:31 | Harrier

    Вельмі арыгінальная эксперыментальная праца па дамінацыі доўгадзюбых калібры (Phaethornis longirostris) была нядаўна апублікаваная ў часопісе Scientific Reports. Аказалася, што самцы-дамінанты апынуліся на гэтай пазіцыі дзякуючы выдатнай прасторавай памяці, а не памерам ці сіле.

  • У самым пачатку вясны запрашаем на канферэнцыю АПБ у Гродна

    15.02.2018 - 17:00 | Harrier

    Чарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю  3 і 4 сакавіка. Сустрэча з сябрамі і аднадумцамі з усёй Беларусі і Польшчы, цікавыя прэзентацыі і магчымасць набыць сувеніры і вызначальнікі, майкі-цішоткі і календары з налепкамі чакаюць Вас!

    Каментароў: 1
  • Моладзь выбірае ўласны шлях і дзякуючы ёй магчымыя змены месца зімоўкі

    15.02.2018 - 15:56 | Harrier

    Каб найлепш дапасавацца да зменаў у навакольным асяроддзі, некаторыя віды птушак былі заўважаныя ў зменах сваіх міграцыйных паводзін. Частка птушак з той самай папуляцыі можа адлятаць на зімоўку, а частка заставацца, або яны могуць змяніць месца зімоўкі і трасу пралёту на іншую. Аднак толькі невялікая колькасць даследаванняў змагла вызначыць вынікам чаго падобныя змены ёсць: наследавання ці пластычнасці міграцыйных паводзін.

  • Белыя буслы, якія засталіся ў нас на зіму - ці трэба іх ратаваць?

    13.02.2018 - 23:35 | Harrier

    У апошнія гады мы маем усё больш паведамленняў пра тое, што ў нейкай мясцовасці белы бусел (Ciconia ciconia) застаўся зімаваць побач з намі. Калі яшчэ некалькі год таму можна было з вялікай імавернасцю сказаць, што хутчэй за ўсё гэта хворая ці параненая птушка і толькі таму яна не адляцела разам з іншымі бусламі на зімоўку ў Афрыку, у апошнія гады сытуацыя змяняецца.

  • Вялікія дзятлы пазнаюць адзін аднаго па тэрытарыяльнаму дробату

    13.02.2018 - 00:01 | Harrier
    вялікі дзяцел

    Не так даўно было паказана, што птушкам выгадна здалёк адрозніваць суседзяў ад іншых прадстаўнікоў свайго віду – тады трэба траціць менш часу і энергіі на праверку: хто побач з табой? Паводле нядаўнага даследавання, вялікія дзятлы (Dendrocopos major) могуць выкарыстоўваць індывідуальныя асаблівасці тэрытарыяльных гукаў, якія яны выдабываюць са стукання дзюбай па дрэвах, каб пазнаваць адзін аднаго.

Pagination

  • First page « Першая
  • Previous page ‹ Папярэдняя
  • Page 46
  • Page 47
  • Page 48
  • Page 49
  • Current page 50
  • Page 51
  • Page 52
  • Page 53
  • Page 54
  • Next page Наступная ›
  • Last page Апошняя »

Апошнія назіранні

Восеньскі ляляк
Палявыя вераб'і збіраюцца пачаць гнездаваць у кастрычніку?
Качкі-крыжанкі на Нёмане: Пары створаны, пачаліся капуляцыі
Хитрость или закономерность?
Похоже, что 2025-й может стать для нас годом ушастой совы
Зімародкі ўзімку

Лепшыя фотаздымкі

Уваход для карыстальнікаў

Уваход у сістэму
  • Стварыць новы рахунак
  • Запытаць новы пароль

ЗАРАЗ НА САЙЦЕ

Зараз няма зарэгістраваных карыстальнікаў онлайн.

Нашы сябры

2009-2025 BirdWatch.by. Fatbirder's Top 1000 Birding Websites