• 08.06.2020 - 15:50 | Harrier
    Шэрая курапатка афіцыйна прызнаная зніклым у Швайцарыі відам пасля таго, як у краіне не было зроблена ніводнага назірання гэтых птушак на працягу 2019 і першай паловы гэтага году. Гэта чарговае знікненне некалі звычайнага віда птушак, звязанае са спрашчэннем аграэкасістэм і інтэнсіфікацыяй сельскай гаспадаркі ў краіне. У мінулыя дзесяцігоддзі тут ужо зніклі жаўрук-смяцюх, садовая стрынатка, чорналобы, малы і вялікі грычуны.
  • 05.06.2020 - 18:30 | Harrier

    Міжнародная каманда навукоўцаў на прыкладзе двух відаў крумкачовых птушак і параўнання іх з іншымі прадстаўнікамі атраду Вераб’інападобных вывучала сямейныя адносіны, працягласць залежнасці ад бацькоў ці сямейнай групы і развіццё іх пазнавальных здольнасцяў.

  • 07.05.2020 - 23:08 | Harrier
    У 11-ты раз у нас ёсць магчымасць сачыць амаль за ўсімі дэталямі сямейнага жыцця на двух гнёздах сокала-пустальгі, якія гняздуюць на шматпавярховым доме ў Брэсце. Прайшло трошкі больш за месяц, як самка на другім гняздзе адклала там сваё першае яйка і таму ў бліжэйшыя дні можна чакаць пачатку новага этапу ў жыцці гэтай сям’і – вылуплення птушанят.
  • 06.05.2020 - 18:37 | Harrier
    Каманда даследчыкаў з універсітэту Лунда (Швецыя) і універсітэту Tromsø (Нарвегія) правярала змены ў імуннай сістэме тундравых пардваў з вострава Svalbard паміж зімовым і вясновым перыядамі. Гэтыя пардвы – адзіныя птушкі, якія асела жывуць так далёка ў Арктыцы.
  • 27.04.2020 - 20:32 | Harrier
    Па выніках больш, чым двухгадовых даследаванняў з дапамогай мініятурных геалакатараў аказалася, што вяртлявыя чаротаўкі з Літвы і Беларусі зімуюць нашмат далей, чым лічылася дагэтуль. Так, яны адпачываюць пад час пралёту ў раней вядомым як месцы зімоўкі Сенегале, аднак ляцяць яшчэ далей і прыпыняюцца на ўсю зіму ў Малі. Такім чынам, палёт толькі у адзін бок займае ў іх 7-8 тысяч кіламетраў!
  • 24.04.2020 - 16:20 | Harrier
    Навукоўцы з нямецкай прыродаахоўнай арганізацыі NABU вызначылі дакладную прычыну, якая стаіць за смерцю дзесяткаў тысяч сініх сініц, якія адбыліся за апошнія тыдні ў Германіі.
  • 22.04.2020 - 15:08 | Harrier
    Часта ведаць больш пра жыццё птушак важна, каб лепш іх ахоўвываць. Таму новыя дадзеныя, якія былі атрыманы пад час не зусім традыцыйнага выкарыстання дадзеных з геалакатараў, замацаваных на вялікіх грыцуках у Нідэрландах, не толькі цікавыя, але і важныя менавіта для лепшага разумення біялогіі віда для яго захавання.
  • 15.04.2020 - 10:48 | Harrier
    Польскія навукоўцы знайшлі, што каровы на зялёных пашах павялічваюць поспех паляванняў белых буслоў побач з імі. Магчыма, што паляваць каля быдла буслы навучыліся некалі пад час зімовак у Афрыцы. Там параўнальна шмат розных відаў капытных пасвіцца ў саване, якая вельмі падобная да нашых пашаў са шматгадовых траў.
  • 05.04.2020 - 23:20 | Harrier
    Амаль усе вялікія белыя чаплі гняздуюць ва усходняй частцы Польшчы, дзе дзякуючы выкарыстанню дрона атрымалася ў 8 калоніях налічыць дакладна 496 пар гэтага віду. Гэта першыя так дакладныя лічбы, атрыманыя для вельмі скрытна гняздуючага ў цяжкадаступных для чалавека месцах віда.
  • 02.04.2020 - 16:50 | Harrier

    У першы месяц вясны сенсацыйных назіранняў не адбылося. Усяго было атрымана 23 паведамленні пра назіранні 15 відаў са Спісу Клуба200. Для параўнання, за мінулагодні сакавік (калі як раз пачаў дзейнічаць абноўлены Спіс відаў, пра якія трэба паведамляць у Клуб) было зроблена 25 паведамленняў пра 15 відаў.

  • 30.03.2020 - 18:25 | Harrier
    Паступова пашыраецца колькасць даследаванняў, якія на аснове дадзеных, атрыманых дзякуючы т.зв. ‘народнай навуцы’ (сitizen science) дапамагаюць выявіць  цікавыя закнамернасці. Навукоўцы з Брытанскага арніталагічнага траста (BTO) апублікавалі артыкул, які звязвае шчыльнасць некаторых звычайных відаў птушак са шчыльнасцю земляных чарвякоў – аказалася, што існуе моцная карэляцыя паміж гэтымі лічбамі.
  • 26.03.2020 - 01:27 | Harrier
    Як частка праекту Life пад назвай “Выратуйма казарак”, міжнародная група экспертаў размясціла чарговую партыю спадарожнікавых перадатчыкаў на чырвонаваллёвых казарках на месцы іх зімоўкі ў Балгарыі. Адбылося гэта перад самым пачаткам міграцыі птушак на месцы гнездавання ў расійскую тундру.
  • 20.03.2020 - 13:54 | Harrier
    Даследчыкі з Нідэрландаў і Германіі дзякуючы выкарыстанню мініятурных, але складаных сучасных прыладаў паказалі, што працягласць сну ў звычайных шпакоў можа значна змяняцца і залежыць ад асвятлення і працягласці светлай часткі сутак.
  • 19.03.2020 - 17:33 | Harrier

    Новае маштабнае міжнароднае даследаванне прыйшло да высновы, што хатнія коцікі, якіх гаспадары выпускаюць на нейкі час “пагуляць”, аказваюць значнае ўздзеянне на лакальныя папуляцыі дзікіх птушак і іншых жывёл невялікага і сярэдняга памеру. Было знойдзена, што хатнія каты забіваюць ад 2 да 10 разоў больш ахвяраў, чым маглі б гэта зрабіць тэрытарыяльныя дзікія драпежнікі падобнага памеру.

  • 16.03.2020 - 16:34 | Feather
    В 2019 году успешно завершился 10-й сезон трансляции из гнезда сокола-пустельги, организованный нашим сайтом «Птушкі штодня» благодаря поддержке Шведского орнитологического общества SOFи СПД "Элнет". Нижеподборка наиболее интересных открытий, котрые мы смогли сделать во многом благодаря именно наблюдениям за гнёздами он-лайн, которые иллюстрируем видео.