Птушкі атрымліваюць розную інфармацыю пра знешнія ўмовы перад тым, каб выбраць дзе ім гнездаваць для таго, каб зрабіць гэта паспяхова і гэтым павялічыць распаўсюд сваіх генаў. Пры гэтым важнай з’яўляецца сацыяльная інфармацыя пра паводзіны прадстаўнікоў свайго і іншых відаў з падобнымі экалагічнымі патрабаваннямі.
- 06.08.2024 - 17:16 | Harrier
- 29.07.2024 - 16:49 | Harrier
Гнездаванне чаек на разнастайных аб’ектах інфрастуктуры ў гарадах Еўропы вядомае ўжо больш за 100 гадоў. Часцей за ўсё яго тлумачаць тым, што павелічэнне колькасці чаек перавышае даступныя ім магчымасці ў традыцыйных, прыродных месцах гнездавання - яны знішчаюцца або фрагментуюцца з-за дзейнасці чалавека.
- 29.07.2024 - 01:03 | HarrierДзякуючы запланаваным асаблівасцям рыштунку, які выкарыстоўвываўся пад час эксперыментаў па асаблівасцях эпізадычнай памяці ў соек, брытанскім даследчыкам атрымалася назіраць унікальныя здольнасці гэтых птушак.
- 20.07.2024 - 00:55 | HarrierПаўночна-амерыканскі класіфікацыйны камітэт Амерыканскага арніталагічнага таварыства (North American Classification Committee (NACC) American Ornithological Society (AOS)) на сваім сёлетнім паседжанні, якое адбылося на гэтым тыдні, між іншага, прызнаў усіх чачотак адзіным відам - звычайнай чачоткай (Acanthis flammea).
- 17.07.2024 - 19:22 | HarrierПа году пазбаўлення волі атрымалі двое палякаў, якія былі абвінавачаныя ў масавым і жорсткім забойстве птушанят вялікіх бакланаў у Куяўска-Паморскім ваяводзтве Польшчы. Такім выракам скончыўся судовы працэс, які адбываўся ў раённым судзе ў Żninie.
- 16.07.2024 - 00:23 | Harrier
Інтэнсіўная урбанізацыя пагражае глабальнай біяразнастайнасці праз значнае спрашчэнне і знішчэнне прыродных экасістэм, што звычайна прыводзіць да збяднення складу і аднастайнасці прыроднай часткі гарадзкіх біятопаў. Тым не менш існуюць віды, якія значна павялічваюць сваю колькасць і распаўсюджанасць у гарадах у параўнанні з ‘прыроднымі’ папуляцыямі па-за гарадзкімі межамі.
- 11.07.2024 - 21:17 | HarrierДзякуючы перагляду вынікаў класічнага эксперымента па ‘рэлакацыі’ і новым дадзеным, каманда даследчыкаў з Нідэрландзкага інстытуту экалогіі (NIOO-KNAW) і Швайцарскага арніталагічнага інстытуту (Vogelwarte Sempach) нарэшце вырашыла навуковую спрэчку, якая працягвалася не адно дзесяцігоддзе.
- 06.07.2024 - 10:31 | HarrierВялікая міжнародная каманда навукоўцаў з Кітая, Манголіі, Японіі і Даніі ў нядаўна апублікаваным даследаванні прывяла цікавыя дадзеныя адносна феналогіі размнажэння, міграцыі і зімоўкі лебедзей-клікуноў, якія гняздуюць у розных шыротах.
- 04.07.2024 - 17:44 | HarrierВельмі незвычайныя паводзіны не толькі для віда, але і для дзікіх жывёл увогуле былі адзначаны сёлета ў дарослай пары арланаў-белахвостаў на шатландзкім востраве Mull. Птушкі адмовіліся ад размнажэння ў гэтым сезоне, але дагэтуль кормяць сваё параненае ў мінулым годзе птушаня, якому ўжо больш за год.
- 01.07.2024 - 10:18 | HarrierЗгодна з нядаўнім даследаваннем каманды аўстралійскіх навукоўцаў, больш агрэсіўныя заходнія аўстралійскія сарокі дэманструюць менш спрытныя паводзіны і горш вучацца ў новай сытуацыі ў параўнанні з больш раўнаўзважанымі чальцамі той жа групы птушак.
- 22.06.2024 - 01:02 | HarrierУсходняя варона для Афрыкі - чужародны інвазійны від птушак, які не толькі значна шкодзіць мясцовай сельскай гаспадарцы, турызму, але і прыродзе. Таму ўрад Кеніі запланаваў вельмі маштабную элімінацыю варон у краіне і да канца гэтага году чакаецца знішчэнне 1 мільёна асобін.
- 19.06.2024 - 01:10 | HarrierВялікая і мульцідысцыплінарная група даследчыкаў з ЗША у шэрагу арыгінальных эксперыментаў паказала, што звычайныя шпакі, калі ляцяць за іншымі чальцамі групы, трацяць на палёт на 25% менш энергіі, чым калі б ляцелі ў тых самых умовах асобна.
- 10.06.2024 - 20:51 | Harrier
Долі смяротнасці, або наадварот, выжывання маладых птушак, якія выляцелі з гнязда - вельмі важны паказчык для разумення дынамікі папуляцыі, які, аднак, вельмі цяжка вызначыць. Між іншага, ён дэманструе і здольнасці бацькоў да гадавання сваіх птушанят.
- 19.05.2024 - 01:46 | HarrierМіжнародная каманда даследчыкаў дзякуючы генетычнаму аналізу вызначыла, што гіганцкі калібры не адзін, а насамрэч два віды. Паўночная папуляцыя самага вялікага калібры (памерам з ластаўку) круглы год застаецца ў высокіх частках Андаў, тады як паўднёвая пасля размнажэння мігруе з прыкладна ўзроўню мора ў горы да вышынь у 5000 метраў н.у.м. Знешне абодва віды выглядаюць аднолькава, аднак іх геном і паводзіны кажуць пра вельмі працяглую асобную гісторыю.
- 16.05.2024 - 01:04 | HarrierУ 15-ты раз у нас ёсць магчымасць сачыць амаль за ўсімі падзеямі сямейнага жыцця на двух гнёздах сокала-пустальгі, якія гняздуюць на шматпавярховым доме ў Брэсце. Прайшло 1,5 месяца, як самка на першым гняздзе адклала там сваё першае яйка, усе 6 птушанят жывыя і хутка растуць, а вось на другім гнязде толькі пачалося вылупленне і самае цікавае перад намі. Сёлета глядзець за жыццём на абодвух гнёздах можна ТУТ.
КАМЕНТАРЫ