Хаця большасць з нас лічыць чорных свіргулёў (Apus apus) звязанымі выключна з высокімі гарадзкімі будынкамі, дзе яны знаходзяць адпаведныя для гнездавання нішы, аднак існуе тэорыя, што першасна гэты від у нас гнездаваў у лясах. Гэтая рэліктавая папуляцыя ўсё яшчэ існуе ў Польшчы, аднак асаблівасці выбару птушкамі гнездавых дупел (за выключэннем Белавежскай пушчы) яшчэ нядаўна былі невядомыя.
- 02.01.2023 - 16:17 | Harrier
- 31.12.2022 - 23:01 | Harrier“Вялікі год” (‘Big year’,“Большой год”) – своеасаблівы марафон для тых, хто любіць назіраць за птушкамі, мае магчымасць і жаданне не толькі не расставацца з імі на працягу ўсяго каляндарнага году, але і амбіцыі праверыць сябе ды ўбачыць як мага больш відаў за гэты час. Як і любыя спаборніцтвы, гэтыя маюць розны геаграфічны маштаб (ёсць нават Сусветныя!) і яны даволі папулярныя ў розных краінах, асабліва на захад ад нас.
- 26.12.2022 - 23:10 | HarrierКаманда навукоўцаў з універсітэту Заходняй Аўстраліі разам з калегамі з універсітэту Exeter (Вялікабрытанія) знайшла, што паўднёвыя пярэстыя цімеліі, якія жывуць у саванах на поўдні Афрыкі, з узростам пачынаюць выгадоўваць больш патомкаў, аднак паступова трацяць ранейшыя пазнавальныя здольнасці.
- 23.12.2022 - 00:20 | HarrierІснуюць сур’ёзныя апасенні, пацверджаныя доўгатэрміновымі палявымі даследаваннямі, што падвід цёмнага спяваючага шуляка (Melierax metabates theresae), раней распаўсюджаны ў Марока, цалкам знік. Іншыя падвіды пакуль што маюць стабільную колькасць і cустракаюцца на большай частцы тэрыторыі Афрыкі на поўдзень ад Сахары.
- 21.12.2022 - 19:46 | Harrier
Аўстралійскія белыя ібісы (Threskiornis molucca) навучыліся ‘паласкаць’ марскіх рапух (Rhinella marina) перш, чым праглынуць іх цалкам. Магчыма, што гэты абарыгенны аўстралійскі від птушак дапаможа прыпыніць ці хаця б запаволіць працэс распаўсюджання небяспечнага для мясцовай фауны інвазійнага чужароднага віда амфібій.
- 20.12.2022 - 01:20 | HarrierКаб пазбегнуць небяспекі выкарыстання разнастайных прыстасаванняў для адлову і забойства сокалаў-шулёнкаў, мясцовыя ўлады не толькі забаранілі ўжыванне стрэльбаў жыхарам штатаў Assam, Nagaland і Manipur на час восеньскай міграцыі птушак праз гэтыя тэрыторыі, але і правялі рэйды па канфіскацыі сетак і катапультаў у сельскай мясцовасці.
- 16.12.2022 - 11:20 | HarrierГэтая зіма ў ЗША і Канадзе пачалася не зусім звычайна: хаця белыя совы ўжо прыляцелі на поўдзень ад Палярнага кола як і ў папярэднія гады, аднак сёлета іх зімоўка можа стаць значна больш камфортнай. Справа ў тым, што многія спецыялізаваныя амерыканскія групы для бёрдэраў і фатографаў прыроды ў сацсетках заклікалі фатографаў не турбаваць белых соваў і папярэдзілі, што здымкамі віда ўжо будзе нельга пахваліцца сярод удзельнікаў групы.
- 14.12.2022 - 01:05 | HarrierБеларусаў ужо не здзівіш тым, што новыя для краіны віды птушак могуць дадавацца ў спіс ‘нашых’ пасля рэгістрацыі над нашай тэрыторыяй птушкі са спадарожнікавым перадатчыкам. Гэтай вясной дзякуючы сучасным тэхналогіям і своечасовай перадачы польскімі калегамі дадзеных пра месцазнаходжанне птушкі ў Гомелі, многія з нас змаглі ‘на свае вочы’ убачыць там дэлавэрскую чайку - новы для краіны від. Аднак даставерна пацвердзіць таксама вясновы залёт у Беларусь яшчэ аднага новага для нас віду - aрла-шуляка - толькі дзякуючы дадзеным з перадатчыка, не атрымлівалася.
- 12.12.2022 - 01:08 | HarrierДзякуючы выкарыстанню мініятурных геалакатараў, упершыню атрымалася даволі дакладна прасачыць трасы міграцыі, іх характар і месцы зімоўкі пячуравак-трашчолак з Вялікабрытаніі ў краінах Заходняй Афрыкі.
- 09.12.2022 - 01:56 | Harrier
У апошнія гады працягваецца абмеркаванне часам супрацьлеглых вынікаў, да якіх прыводзіць дзікіх птушак магчымасць карыстацца ўзімку або круглы год з дадатковага харчавання антрапагеннага паходжання.
- 06.12.2022 - 00:22 | HarrierНавукоўцы з Max Planck Institute of Animal Behavior у г. Констанц (Германія) і Інстытута экалогіі (Нідэрланды) з дапамогай GPS трэкераў на працягу 8 сезонаў адсочвалі доўгатэрміновыя наступствы навагодніх фаерверкаў для сотняў прадстаўнікоў розных відаў арктычных гусей, якія зімуюць на тэрыторыі Германіі, Даніі і Нідэрландаў.
- 02.12.2022 - 20:38 | Harrier
Нядаўна па скамянелых некамплетных рэштках чэрапа і шкілета каманда брытанскіх палеантолагаў апісала раней невядомы і самы старажытны на сённяшні дзень від гагача, які атрымаў навуковую назву Nasidytes ypresianus.
- 01.12.2022 - 22:01 | Harrier
Шостую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за актыўным зімовым жыццём нашых дзікіх суседзяў у рэжыме LIVE.
- 27.11.2022 - 20:24 | Harrier
Антрапагеннае турбаванне дзікіх жывёл – такое, як светлавое і шумавое забруджванне наваколля, непасрэдная прысутнасць чалавека або яго небяспечных механізмаў у месцах пражывання або міграцыі, пастаянна павялічваюцца і выклікаюць рознапланавыя негатыўныя змены ў асяроддзі.
- 21.11.2022 - 21:42 | HarrierДаследчыкі з King's College London (Вялікабрытанія) вывучалі ўздзеянне назіранняў птушак на адчуванне ментальнага здароўя яго ўдзельнікаў. Усяго ў выбарцы апынуліся 1292 чалавека з Брытанскіх астравоў, кантынентальнай Еўропы, Кітая, Аўстраліі і ЗША.
КАМЕНТАРЫ