Пасля знікнення мільёнаў грыфаў на працягу апошніх 20 гадоў, тыя, што выжылі, зноў апынуліся пад пагрозай – яшчэ раз. Паўсюднае выкарыстанне ў многіх азіяцкіх краінах для прафілактыкі “ўсіх захворванняў” быдла леку пад назвай дыклафенак прывяло да таго, што грыфы і сіпы паступова атручваліся, з’ядаючы іх парэшткі і гінулі. З кожнай тысячы кумаяў, распаўсюджаных у Паўднёвай Азіі ў 1980я гады, да сённяшняга дня дажыў у сярэднім толькі адзін!
- 22.12.2009 - 00:20 | Harrier
- 21.12.2009 - 20:56 | Harrier
Олуша, якую знайшлі амаль без сілаў у графстве Dorset, пасля паспяховай рэабілітацыі пражыла яшчэ больш за 8 год! Навіну распаўсюдзіла арганізацыя RSPCA.Рэабілітацыйны цэнтр RSPCA West Hatch Wildlife Centre у графстве Somerset атрымлівае прыкладна 10 аслабленых олушаў штогод для ачысткі іх пер’я і/або рэабілітацыі. Звычайна птушак прывозяць туды пасля штормаў або забруджаных нафтапрадуктамі.
- 21.12.2009 - 00:17 | Harrier
Птушкі здольныя падаваць крыкі трывогі, кіруючы галасы і для птушак іншых відаў. Такія крыкі выконваюць дзве функцыі – засцерагаюць іншых птушак ад небяспекі і папярэджваюць драпежнікаў аб тым, што яны ўжо заўважаныя.
- 20.12.2009 - 21:11 | Kiolk
Ужо стала добрай традыцыяй абмяркоўваць на сайце друкаваную прадукцыю, якая выпускаецца з мэтай папулярызацыі назіранняў за птушкамі ў Беларусі. Вось і ў гэты раз, да ўвагі прадстаўляецца два варыянты саколак з сокалам-пустальгой - птушкай 2010 года. На гэты раз, саколкі будуць замаўляцца ў Польшчы, таму і якасць іх будзе вышэйшая: якасныя майкі рознага колеру, малюнак будзе наносіцца па новай тэхналогіі.
- 20.12.2009 - 13:10 | Harrier
На фотаконкурс Wildlife Extra UK найбольш здымкаў было даслана для спабору ў Катэгорыі “Птушкі” .
Перамог незвычайны здымак Лі Дэвіса (Lee Davis), зроблены ім на астравах Farne, на якім чайка-рыбачка спрабуе вырваць рыбак-пясчанак непасрэдна з дзюбы тупіка, але той не хоча імі дзяліцца.
- 19.12.2009 - 01:09 | Harrier
Гішпанскі камітэт па рэдкасцях (Comité de Rarezas de SEO/BirdLife - аналаг Беларускай Орніта-фауністычнай камісіі) абвесціў, што ў апошнім сёлетнім нумары часопіса Ardeola (Ardeola 56(2), 2009, 309-344) з’явілася ўжо 24 штогадовая справаздача Камітэту (Díes et al, 2009).
Падсумаванне справаздачы існуе і па англійску. Вось яго пераклад: - 18.12.2009 - 23:33 | Harrier
У праграме Google Earth, якая дазваляе разгледзець спадарожнікавыя здымкі Зямлі ў добрай якасці, абнавілiся рэсурсы па Беларусі. Цяпер выстаўленыя для карыстання здымкі адлюстроўваюць стан на лета 2009 года. Раней карыстальнікі маглі бачыць здымкі не пазнейшыя за вясну 2005 года.
На жаль, ці абноўленыя мапы ўсёй паверхні, не вядома. Яшчэ адзін недахоп - некаторыя раёны закрытыя аблокамі. Мапы даступныя тут: www.maps.google.com
Паводле www.nn.by - 17.12.2009 - 23:46 | Harrier
Швейцарскі Нацыянальны навуковы фонд аказвае падтрымку грамадзянам рэспублік былога СССР для ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях, якія будуць ладзіцца ў Швейцарыі ў перыяд да 31.12.2012 г.
Узрост кандыдатаў – да 45 год, аднак могуць зьвяртацца і дасьведчаныя навукоўцы, чый удзел у канфэрэнцыі вельмі важны. - 17.12.2009 - 23:42 | Harrier
Міністэрствам унутраных спраў Літвы адкрыты першы спабор праектных прапаноў Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Беларусь — Латвія — Літва. Праекты будуць фінансавацца Эўразьвязам. Прапановы мусяць быць скіраваны на ўмацаваньне тэрытарыяльнага адзінства памежнага рэгіёну Беларусі, Латвіі і Літвы, ахову навакольнага асяроддзя, забесьпячэньне эканамічнага і сацыяльнага дабрабыту, а таксама на прасоўваньне міжкультурнага дыялогу і культурнай разнастайнасьці.
- 16.12.2009 - 00:01 | Harrier
Невялікая жоўта-зялёная птушачка ўпершыню была заўважаная яшчэ ў 1994 годзе, але тады яе палічылі ўжо вядомым відам, які жыве за 1000 км ад свайго асноўнага арэалу.Цяпер даследаванне ДНК, марфалогіі і вакалізацыі пацвердзіла, што гэта пакуль невядомы для навукі від! Навукоўцы назвалі яе Limestone leaf warbler – вапняковая пячураўка (Phylloscopus calciatilis). Дэталёва адкрыццё новага віду пячуравак было апісана ў часопісе Ibis.
- 15.12.2009 - 01:24 | Harrier
Новае даследаванне тлумачыць адсутнасць многіх экзатычных відаў птушак у фауне краін Усходняй Еўропы тым, што на працягу 46 гадоў яны былі ізаляваныя ад краін Захаду “жалезнай заслонай”. Менавіта строгая ізаляцыя краін былога сацлагеру ад капіталістычных дзяржаў аказала пазітыўны ўплыў на авіфауну краін Усходняй Еўропы. Ў той час, як заходнія краіны “паляпшалі” сваю прыроду папугаямі ды ткачыкавымі, інтрадуцэнтамі на ўсходзе кантыненту станавіліся галоўным чынам птушкі для паляванняў: бажаны, качкі, гусі ды курапаткі.
- 14.12.2009 - 22:40 | Kiolk
Афрыканскую птушку знайшлі каля вёскі Задуброў'е Віцебскага р-на. Першымі птушку заўважылі супрацоўнікі мясцовага СПК, яны і прытулілі яе на некалькі дзён. Сёння птушка была дастаўлена ў Віцебскі заапарк. Стан птушкі ацэньваецца як нармальны.
- 14.12.2009 - 16:28 | Harrier
У суботу, 12 снежня, сябры і калегі з Заходне-Палескага рэгіянальнага і Брэсцкага абласнога аддзяленняў АПБ праводзілі сваю супольную канферэнцыю. Так атрымалася, што для першага аддзялення яна стала ўжо юбілейнай – пятай, а ўвогуле сябры АПБ з Берасцейшчыны адзначалі ўжо 10 год сваёй актыўнай працы ў рэгіёне.
- 14.12.2009 - 01:11 | Harrier
Новыя дадзеныя Брытанскага орніталагічнага траста (BTO) сведчаць пра тое, што многія птушкі жывуць на шмат даўжэй, чым думалі дагэтуль. Дадзеныя, атрыманыя з акальцаваных птушак, дазваляюць дакладна акрэсліць іх узрост.
Некалькі відаў брытанскіх птушак пабілі папярэднія вядомыя таксама з кальцавання рэкорды. - 11.12.2009 - 17:42 | Kiolk
Хаця сапраўдная зіма яшчэ не пачалася, варта падрыхтавацца да яе надыходу загадзя: праверыць рыштунак, фотаапараты і оптыку для назіранняў за птушкамі. На працягу зімовых месяцаў мы разыграем сярод нашых карыстальнікаў 6 прызоў: па 2 у снежні, студзені і лютым.
КАМЕНТАРЫ