- 18.06.2021 - 13:31 | HarrierДоўгатэрміновае даследаванне, праведзенае ў двух самаўзніклых лясах у графстве Cambridgeshire паказала, што прыкладна палову ўсіх дрэваў там пасадзілі не ўладальнікі зямлі, не леснікі і не актывісты прыродаахоўных арганізацый, а сойкі!
- 14.06.2021 - 15:15 | Harrier
Новае даследаванне паказала, што шызыя галубы (Columba livia) – а магчыма і іншыя птушкі – аб’ядноўваюцца ў групу перад атакай драпежніка для агульнай карысці, а не каб толькі істотна зменшыць асабістую небяспеку.
- 11.06.2021 - 20:37 | HarrierУсяго гэтай вясной было атрымана трошкі больш за 90 паведамленняў пра назіранні 40 відаў са спісу Клуба200: 17 пра 9 відаў за сакавік, 30 (пра 11 відаў) за красавік і 43 (пра 28 відаў) за май. Гэта параўнальна ў лічбах з вясной 2020 года (94 паведамленні пра 35 відаў) і менш, чым зроблена вясной 2019 (109 паведамленняў пра назіранні 45 відаў).
- 06.06.2021 - 23:03 | HarrierПасля таго, як два два дроны селі на тэрыторыі гнездавой калоніі элегантных крычак у прыродным рэзерваце Bolsa Chica пад Лос Анджэлесам (ЗША), усе тамтэйшыя птушкі, якіх было больш за тысячу, кінулі свае кладкі на рознай стадыі наседжвання.
- 03.06.2021 - 14:28 | HarrierУ другой палове мая пачалася чарговая інвазія ружовых шпакоў на захад і поўнач ад месцаў асноўнага распаўсюджання – г.зн. галоўным чынам у Заходнюю Еўропу. Сотні птушак ужо адзначаны ў Францыі і Гішпаніі ў апошнія дні, але не толькі там. Адзінкавыя сустрэчы віда адбыліся, напрыклад, таксама ў Вялікабрытаніі і ў Польшчы.
- 01.06.2021 - 15:58 | Harrier
Каманда навукоўцаў з Шатландыі з дапамогай не вельмі традыцыйнага метада для вывучэння складу харчавання птушак паказала, што дадатковае харчаванне, якое людзі прапануюць на птушыных сталоўках, можа станавіцца асноўным і птушкі могуць прылятаць за ім з параўнальна вялікай адлегласці.
- 26.05.2021 - 13:20 | Harrier
Дзякуючы сучасным мініятурным прыладам мы ўсё больш даведваемся пра надзвычайныя фізічныя здольнасці птушак, якія яны дэманструюць асабліва пад час міграцыйных пералётаў.
- 25.05.2021 - 17:39 | Harrier
Хаця ўрбанізацыя пачалася і працягваецца ў Еўропе як мінімум апошнія тысячагоддзі, яе інтэнсіўнае ўздзеянне на дзікіх жывёл значна ўзмацнілася ў апошнія дзесяцігоддзі. Зразумела, што для паспяховай каланізацыі і жыцця ў гарадзкім асяроддзі патрэбны і змены паводзін, і фенатыпычныя змены, аднак генетычнае іх аснова была дагэтуль малазразумелая.
- 21.05.2021 - 15:46 | HarrierУ сярэдзіне траўня ў Цэнтральнай Польшчы быў сфатаграфаваны самец поплаўнага луня з каляровым пластыкавым кальцом на назе, надпіс на якім, дзякуючы здымку, атрымалася прачытаць. Пасля праверкі звестак аб гэтай птушцы аказалася, што гэта самы стары, вядомы нам, прадстаўнік віда, які пражыў ужо амаль 17 гадоў!
- 21.05.2021 - 01:11 | Harrier
Хаця параўнальна хуткія змены клімату хутчэй негатыўна ўздзейнічаюць на лакальныя папуляцыі і агульнае распаўсюджанне многіх відаў птушак па ўсяму свету, глабальнае пацяпленне мае і пазітыўныя вынікі - як мінімум для некаторых відаў.
- 19.05.2021 - 01:38 | HarrierЗ дапамогай адной з самых папулярных сярод назіральнікаў птушак базы дадзеных eBird, каманда аўстралійскіх навукоўцаў паспрабавала зрабіць як мага больш дакладную ацэнку колькасці для амаль усіх сучасных відаў птушак, для якіх атрымалася знайсці адпаведныя звесткі. Аказалася, што на кожнага чалавека прыходзіцца ўсяго 6 асобін дзікіх птушак, разам іх прыкладна 50 мільярдаў.
- 07.05.2021 - 15:14 | Harrier
Міжнародная каманда даследчыкаў дзякуючы выкарыстанню мульцісенсарных прыладаў змагла вызначыць месцы, дзе вераб’іныя птушкі з пераважна начным тыпам міграцыі вымушаныя ляцець удзень пад час сезонных пералётаў на месцы зімоўкі і назад. Аказалася, што над морам і пустынямі дробныя птушкі могуць ляцець на вышыні нават большай за 6000 метраў!
- 30.04.2021 - 16:53 | HarrierУрад Італіі афіцыйна дазволіў пад час сёлетніх восеньскіх паляванняў, між іншым, здабыць да 7,5 мільёнаў звычайных туркавак – птушак, якія вельмі хутка змяншаюць сваю колькасць і ўжо зараз маюць глабальны статус уразлівага віду (Vulnerable).
- 27.04.2021 - 23:49 | Harrier
Лескі-чарнагалоўкі (Sylvia atricapilla) звычайна прылятаюць у Вялікабрытанію і Ірландыю вясной на гнездаванне, а ўвосень адлятаюць на зімоўку ў краіны Міжземнамор’я. Аднак у апошнія гады іх ўсё больш адзначаецца на Брытанскіх астравах і зімой. І міжнародная каманда даследчыкаў знайшла, што частка птушак не застаецца там на зімоўку, а прылятае з кантынентальнай часткі Еўропы.
- 24.04.2021 - 00:00 | HarrierУсе папярэднія даследаванні сведчылі пра тое, што плямістыя кугакаўкі знікаюць там, дзе былі лясныя пажары. Аднак апошняя публікацыя на гэтую тэму прыходзіць да іншых высноваў. Даследчыкі з John Muir Project, Pennsylvania State University і Wild Nature Institute (ЗША) знайшлі, што папярэднікі не выкарыстоўвалі важныя факты, прычым рабілі даследаванні метадалагічна недастаткова поўна.
КАМЕНТАРЫ