- 17.09.2020 - 22:40 | HarrierДаследаванне, зробленае ў Гішпаніі, паказала, што самцы звычайнай рудахвосткі насамрэч, малавядомыя, але выдатныя майстры імітацыі галасоў іншых відаў птушак. Прычым іх здольнасці настолькі шырокія, што яны могуць пазнавальна імітаваць галасы такіх розных відаў, як шэрая чапля, арол-карлік, сарока, шчурка-пчалаедка, авяльга ці заходні салавей!
- 04.09.2020 - 15:56 | HarrierЕўрапейскі звяз прыняў рашэнне забараніць выкарыстанне свінцовага шроту і іншай свінцовай амуніцыі для паляванняў, якія адбываюцца на водна-балотных угоддзях. Поўная забарона наступае ў 2022 годзе, два гады працягнецца т.зв. пераходны перыяд.
- 12.08.2020 - 00:58 | HarrierСёлета ў першую суботу верасня - 05.09, адбудзецца чарговы, XVII Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які прынята коратка называць Birdrace (Гонка за птушкамі). На працягу 12 гадзін, з 6 да 18.00, каманды па ўсёй краіне паспрабуюць адзначыць як мага больш відаў птушак. Дзякуючы больш ліберальным Правілам (гл. ніжэй), прынятым у 2018 годзе, стала магчымым спаборнічаць у камандах з трох ці чатырох чалавек.
- 04.08.2020 - 23:17 | HarrierНовае даследаванне знайшло, што дзве траціны палявых свірстуноў мігрыруюць уначы – дагэтуль від лічыўся дзённым мігрантам. Гэтыя вынікі былі атрыманы дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій.
- 03.08.2020 - 18:50 | HarrierПасля першага гнездавання стэпавага луня для Заходняй Еўропы ў 2017 годзе ў Нідэрландах і ў тым жа годзе – у Беларусі, у 2019-м адбылося другое гнездаванне для Нідэрландаў і першае для Гішпаініі, а сёлета – першае для Чэхіі. І вось стала вядома пра першы выпадак гнездавання віда ў Францыі!
- 29.07.2020 - 21:51 | HarrierВодна-балотны цэнтр АПБ працягвае другі набор на он-лайн курс бёрдуотчара «Голоса птиц». Па аканчанні курса будзе нашмат лягчэй адрозніваць галасы каля 70 відаў птушак Беларусі – нават некаторых з тых, якія вельмі падобныя.
- 27.07.2020 - 20:23 | HarrierЗа ўвесь мінулы 2019 год каля 3 тысяч кальцавальнікаў у чарговы раз акальцавалі больш мільёна дзікіх птушак. Дзякуючы гэтаму, з’явілася магчымасць прасачыць не толькі трасы іх вандровак ці месцы зімоўкі – з гэтым у апошнія гады нашмат больш эфектыўна спраўляюцца геалакатары і спадарожнікавыя перадатчыкі, але больш даведацца пра іх лёс, і, асабліва, пра працягласць жыцця.
- 21.07.2020 - 19:04 | Harrier
Новае даследаванне паказала, што некаторыя цяжкія птушкі, якія лятаюць, зусім не любяць актыўна махаць крыламі і амаль гэтага не робяць. Каб з’эканоміць энергію, яны выкарыстоўваюць патокі цёплага паветра (тэрмікі), якія ўтвараюцца з-за неаднароднага прагравання сонцам зямной паверхні і лунаюць ад аднаго да другога, утрымліваючы неабходную ім вышыню.
- 20.07.2020 - 17:37 | HarrierЗ перапынкам у год сёлета на прыканцы мая і ў пачатку чэрвеня адбылася чарговая маштабная і масавая інвазія ружовых шпакоў на захад і поўнач ад ранейшага арэалу. Адным з вынікаў гэтага стала гнездаванне некалькіх птушак у Францыі – першае для гэтай краіны.
- 16.07.2020 - 15:33 | HarrierПершы выпадак гнездавання стэпавага луня адбыўся ў Чэхіі. Хутчэй за ўсё, гэта таксама першая сучасная рэгістрацыя размнажэння віда для ўсяго рэгіёна Цэнтральнай Еўропы.
- 13.07.2020 - 19:24 | Harrier
Новае даследаванне паказала, што прадстаўнікі параўнальна разнастайнага сямейства Чысцікавых Alcidae, якое аб’ядноўвае гагарак, тупікаў, кайр і іншых марскіх птушак, аднолькава эфектыўна рухаюцца з дапамогай крылаў і ў паветры, і пад вадой.
- 06.07.2020 - 19:33 | HarrierХаця за ўвесь месяц адбылося толькі 13 назіранняў 11 відаў са спісу Клуба200, але тры сярод іх аказаліся сенсацыйнымі, якія на захад ад нас пазначаюць словам MEGA. Для параўнання, у мінулым годзе было зроблена 14 паведамленняў пра 10 відаў са Спісу, у 2018 годзе – 13 пра назіранні 10 відаў.
- 01.07.2020 - 21:30 | Harrier
Добра вядома, што скрыжаванне паміж блізкімі крэўнымі (інбрыдынг) у большасці відаў жывёл вядзе да выраджэння, між іншым да змяншэння выжывальнасці і поспеху размнажэння. Аднак у аселых відаў, моладзь якіх застаецца паблізу месцаў нараджэння, існуе рэальная небяспека таго, што блізкія крэўныя могуць стварыць пару.
- 30.06.2020 - 01:21 | Harrier
Розныя прадстаўнікі рыб каланізавалі ізаліраваныя вадаёмы па ўсяму Свету задоўга да з’яўлення чалавека, які мог бы ім у гэтым дапамагчы. Працяглы час лічылася, што ў гэтым яўна замешаны вадаплаўныя птушкі, якія нібыта пераносяць ікру рыб на сваім пер’і ці нагах. Аднак доказаў на гэта яўна не было.
- 26.06.2020 - 23:30 | HarrierВместе с витебским режиссёром–документалистом фильмов о природе Натальей Саксоновой 21 июня мы отправились на Глоданский мох кольцевать и фотографировать птенцов дербников. Ежегодно на этом верховом болоте гнездятся 2-3 пары этих редких для Беларуси соколков.
КАМЕНТАРЫ