Традыцыйныя метады даследавання міграцыйных сувязяў у птушак паступова саступаюць свае заслужаныя пазіцыі сучасным тэхналогіям – спадарожнікавым і GPS-GSM перадатчыкам (апошнія дасылаюць сігналы у выглядзе смсак праз сеткі мабільных аператараў). І хаця выкарыстанне гэтых тэхналогій атрымліваецца для навукоўцаў бязбожна дарагім, дэталізацыя атрыманых вынікаў прымушае заплюшчыць вочы на гэтую праблему. У кастрычніцкім нумары Зоологического журнала з’явіцца артыкул, прысвечаны аналізу двухгадовых назіранняў за індывідуальнымі маршрутамі вясновай і восеньскай міграцыі малых лебедзяў (Cygnus columbianus).
- 26.09.2017 - 16:46 | Harrier
- 25.09.2017 - 15:52 | Harrier
Гібрыдызацыя параўнальна часта адзначаецца сярод птушак. Галоўным чынам гэтак адбываецца па краях арэалаў і (альбо) пад час экспансіі, калі колькасць аднаго з відаў яшчэ невялікая і таму яго прадстаўнікам цяжка знайсці партнёра свайго віду для размнажэння.
- 19.09.2017 - 18:46 | Harrier
Кантроль колькасці драпежнікаў часта тлумачыцца неабходнасцю павялічыць поспех размнажэння і павелічэннем шчыльнасці папуляцыі відаў-патэнцыйных ахвяраў як для палявання, так, часам, і для аховы рэдкіх ці знікаючых відаў.
Гэтая шырокараспаўсюджаная практыка засноўваецца на дапушчэнні, што драпежнікі могуць быць лімітуючым, ці абмежавальным фактарам для папуляцый іх ахвяр. І калі мы 'кантралюем' (фактычна змяншаем) колькасць драпежнікаў, мы тым самым павялічваем папуляцыі іх ахвяраў. Аднак негледзячы на папулярнасць падобных метадаў, іх эфектыўнасць ставіцца навукоўцамі пад сумнеў.
- 18.09.2017 - 17:41 | HarrierГарадзкое жыццё – цяжкае выпрабаванне для маладых птушак. Аднак калі яны дажывуць у горадзе хаця б да году, то яны менш успрыімлівыя да стрэсу – да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы з універсітэту Лунда (Швецыя).
- 18.09.2017 - 13:38 | Harrier
Ужо ў 16-ты раз Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) запрашае гарадзенцаў з любым узроўнем падрыхтоўкі, і асабліва сем’і з дзеткамі і падлеткамі, далучыцца да ПанЕўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі, якія ў апошнія гады адначасова адбываюцца ў 40 краінах нашага кантыненту.
- 17.09.2017 - 01:24 | HarrierДзьве птушкі, якія выглядаюць для нас таксама, але спяваюць вельмі розныя песні якія не распазнаюць як “свае”, павінны лічыцца рознымі відамі – гэта, як і спіс магчымых новых відаў, прапануе новае даследаванне.
- 15.09.2017 - 15:07 | HarrierЦі жвночы палавы гармон – эстраген – павялічвае ўспрымальнасць самак да адмысловых сігналаў іх патэнцыйных палавых партнёраў- самцоў? На гэтае пытанне спрабавалі знайсці адказ навукоўцы з Йельскага ўніверсітэту (ЗША), праводзечы доследы на самках дамовага вераб’я (Passer domesticus).
- 12.09.2017 - 22:50 | Harrier
Канешне, не ўсе амерыканцы – бёрдуотчары. Аднак існуе вельмі вялікая імавернасць таго, што нават такія людзі маюць як мінімум аднаго ці больш аматараў назіранняў птушак сярод сваіх крэўных ці знаёмых – паводле дадзеных US Fish and Wildlife Service, у Штатах 47 мільёнаў бёрдэраў! Менавіта яны трацяць штогод у сярэднім 15 мільярдаў даляраў на паездкі “за птушкамі” і яшчэ 26 мільярдаў на прыстасаванні для назіранняў. Служба лесу ЗША (US Forest Service) прагназуе, што колькасць бёдуотчараў у гэтай краіне павялічыцца ажно на 33% паміж 2008 і 2030 гадамі!
- 11.09.2017 - 17:55 | Harrier
Качкі-огары (Tadorna ferruginea) гняздуюць на поўнач ад Гімалаяў, аднак зімуюць на поўдзень ад Тыбецкага плато прыкладна на ўзроўні мора. Для таго, каб трапіць на месцы зімоўкі і назад, яны вымушаны ляцець над Гімалаямі. Мінімальна магчымая тут для палёту вышыня сягае 4 тысяч метраў і канцэнтрацыя кіслароду на падобных вышынях напалову меншая, чым на нізінах.
Навукоўцы з універсітэту Экзэтэр (Exeter) выкарысталі спадарожнікавыя перадатчыкі, каб адсачыць сапраўдныя шляхі пералёту птушак праз Гімалаі і вышыні, якія яны паконваюць пад час іх.
- 08.09.2017 - 19:03 | HarrierДарогі па розных прычынах нездарма лічацца адной з пагроз для біяразнастайнасці. Тыя жывёлы, якія адважваюцца перасячы іх, часта становяцца ахвярамі аўтамабільнага ці іншага руху. Аднак яшчэ да нядаўняга часу лічылася, што ў адрозненне ад прадстаўнікоў іншых таксонаў, дарогі не аказваюць значнае ўздзеянне на птушак таму, што яны могуць пералятаць іх на бяспечнай вышыні.
- 08.09.2017 - 14:58 | HarrierНе толькі тыя віды птушак, якія мігрыруюць на вялікія адлегласці, маюць унутраны магнітны компас каб арыентавацца ў прасторы. Новае даследаванне, зробленае навукоўцамі з універсітэту Лунда (Швецыя) паказала, што непералётныя птушкі таксама могуць выкарыстоўваць магнітныя палі Зямлі для арыентацыі.
- 04.09.2017 - 16:32 | Harrier
У мінулую суботу ўжо ў 14-ты раз адбыўся Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартовай аррніталогіі, ў якім удзельнічалі 11 каманд на тэрыторыі 4 абласцей нашай краіны. З новым рэкордам- ажно 126 відаў – перамагла каманда "Тwix", якая стратавала ў Камянецкім раёне Берасцейшчыны і ў склад якой ўваходзілі дзве пары-сям’і (Сямён Левы і Анжэла Журавель і Андрэй і Марына Абрамчукі), што дало магчымасць так арыгінальна назваць яе. Папярэдні рэкорд – 121 від птушак, адзначаных на працягу 12 гадзін - быў усталяваны толькі год таму адразу двума камандамі.
- 30.08.2017 - 18:27 | Harrier
Незвычайнае адкрыццё атрымалася зрабіць дзякуючы таму, што арланы-белахвосты (Haliaeеtus albicilla) былі пазначаны крыламеткамі. Васьмігадовы самец па мянушцы Turquoise Z увесь гнездавы сезон лятаў паміж двума гнёздамі, якія знаходзіліся ў мясцовасцях Angus і Fife на адлеласці каля 30 км адно ад другога і паспяхова падняў на крыло птушанят на абодвух.
- 22.08.2017 - 22:52 | Harrier
Цяпер наведаць знакаміты ў Беларусі і за яе межамі заказнік “Ельня” стала яшчэ цікавей – нядаўна тут была збудаваная самая вялікая у Беларусі і найлепш падрыхтаваная для назіранняў за птушкамі драўляная двухпавярховая вежа-альтанка, зробленая паводле чарцяжоў нашых калег з Польскага таварыства аховы птушак (РТОР). Але акрамя яе, з’явілася тут і іншая экатурыстычная інфармацыйна-рэкрэацыйная інфраструктура.
- 16.08.2017 - 17:24 | HarrierЗапрашаем на чарговую Гонку за птушкамі (Birdrace)! Каб зарэгістраваць сваю каманду, дашліце заяўку з наступнымі звесткамі ў Сакратарыят АПБ да 18.00 пятніцы, 1 верасня на info@ptushki.org з копіяй на Harrier@tut.by :
КАМЕНТАРЫ