Разгаданы сакрэты ‘сакрэтнай’ туркаўкі?

Жаўтавокая садавінная туркаўка (Ptilinopus arcanus) -  вельмі невялікі голуб памерам з вераб’я, якога пасля адкрыцця ў 1953 годзе больш не бачылі, хаця з таго моманту прайшло ўжо больш 70 гадоў.

На філіпінскім востраве Negros, на вышыні каля 1100 м над узроўнем мора, на ўзбоччы вулкана, арнітолагі падстрэлілі пару гэтых птушак, але цела больш ярка афарбаванага самца знайсці не атрымалася і ў калекцыю трапіла толькі скурка, знятая з самкі. Па ёй і быў апісаны новы, эндэмічны від. Усяго ж з 736 відаў птушак, адзначаных на Філіпінах, ажно 237 відаў - эндэмікі. 

З-за таго, што наступныя экспедыцыі на востраў не знайшлі гэтых туркавак, якія маюць навуковую назву ‘сакрэтных’ (arcānus - ‘сакрэт’ на лаціне), некаторыя даследчыкі пачалі сумнявацца ў асобным відавым статусе гэтых яркіх галубоў і лічылі іх або зніклым падвідам, або гібрыдам паміж ужо вядомымі відамі іншых дробных садавінных туркавак.

З-за таго, што існуе яшчэ меншы від - карлікавая садавінная туркаўка (P. nainus), лічылі, што і жоўтавокая туркаўка напэўна, найбліжэйшы да яе таксон. Аднак параўнанне ДНК, узятае з адзінай скуркі ‘сакрэтнай’ туркаўкі з 27 відамі іншых садавінных туркавак дала нечаканыя вынікі.

Па-першае, не засталося сумневаў, што Ptilinopus arcanus - асобны від. Па другое, найбольш блізкімі крэўнымі аказаліся не самые малыя прадстаўнікі іншага роду галубоў - Alectroenas - з Мадагаскару, Сейшэльскіх і іншых астравоў Індыйскага акіяну. Акрамя іх таксама недалёкімі крэўнымі аказаліся новакаледонскія туркаўкі Drepanoptila holsericea і садавінныя туркаўкі з роду Chrysoena, распаўсюджанага на Фіджы.

Атрыманыя вынікі, між іншым, пацвердзілі тое, пра што раней пісалі швайцарскія даследчыкі (Cibois (2014) з калегамі з універсітэту Жэневы): сучасная сістэматыка гароднінаедных галубоў не адпавядае рэчаіснасці і патрабуе глыбокага перагляду.

‘Сакрэтная’ туркаўка ж існуе як асобны від прыкладна 12 мільёнаў гадоў. І гэты вызначаны даследчыкамі ўзрост стварае і новыя пытанні, і дае новую надзею на тое, што від усё яшчэ існуе і можа быць аднойдзены. Справа ў тым, што востраў Negros - вулканічнага паходжання і ўзнік значна пазней за асобную эвалюцыю туркаўкі з яго. Значыць, від меў яўна большы арэал і як мінімум раней таксама сустракаўся і на іншых навакольных астравах - напрыклад, Panay, Masbate i Cebu і яго варта шукаць і на іх.

Крыніцы: 

Cibois A. et al. 2014. Phylogeny and biogeography of the fruit doves (Aves: Columbidae). Mol. Phylogenet. Evol. 70: 442–453.

Nash J.A. et al. 2024. Species status and phylogenetic relationships of the enigmatic Negros Fruit Dove (Ptilinopus arcanus). Ibis https://onlinelibrary.wiley.com/doi/abs/10.1111/ibi.13305

Паводле Ornitofrenia падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Малюнак з https://birdsoftheworld.org

 

 

На гэтую тэму:

Чарнагаловы бажанавы голуб ‘пераадкрыты’ праз 140 гадоў пасля апісання

Загадкавы “ліверпульскі голуб” аказаўся крэўным дронта

Зубадзюбы голуб з Самоа адзначаны ўпершыню за дзесяцігоддзе

Дзікія шызыя галубы былі знойдзены на некаторых шатландзкіх і ірландзкіх астравах