Працяг. Пачатак - фота-гісторыі І, ІІ, ІІІ i IV.
Шэрыя курапаткі (Perdix perdix), якіх я сустрэў на газоне недалёка ад берага ракі і якіх аказалася трое, працягвалі харчавацца свежай зялёнай расліннасцю і перасоўвацца па краю ходніка ў бок лужка на пагорку:
А калі сутыкнуліся з больш шырокім і перпендыкулярным ходнікам, які трэба было перасячы, каб з другога яго боку трапіць на лужок, пачаліся дзіўныя манеўры, якія я ўжо бачыў у курапатак раней. Але яны ад гэтага не сталі менш здзіўляючымі. Бо калі птушкі вельмі павольна і, як кажуць, без лішніх рухаў, стараюцца застацца незаўважнымі на фоне расліннасці, гэта выглядае правільнай стратэгіяй. Але калі падобныя ж паводзіны выкарыстоўваюцца птушкамі для таго, каб ‘незаўважна’ перасячы на зусім адкрытым месцы, якое праглядаецца здалёк, ходнік, гэта інакш як дзіўным не назавеш:
У прынцыпе гэта паказвае, што курапаткі яшчэ не прыстасаваліся да жыцця ў горадзе і ўспрымаюць нашы дарогі такім жа чынам, які і навакольную расліннасць. (
Працяг будзе
14-03-2023, Гродна
Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі
-----------------------------------
Мінулагоднія фота-гісторыі гэтай жа (?) сям’і курапатак тут:
Прыквел і частка І, частка ІІ, частка ІІІ, частка IV, частка V, частка VI, частка VII, частка VIII, частка ІХ і Заканчэнне.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ