Дзесяць астраўных відаў птушак, якіх мы страцілі назаўсёды

Без асэнсавання асноўных прычын знікнення птушак і іншых жывёл на астравах і не толькі, мы рызыкуем павялічыць іх колькасць для сумнай статыстыкі. Дзякуючы ачышчэнню некаторых астравоў ад чужародных відаў і рэінтрадукцыі на іх некалі звычайных там відаў часам атрымліваецца выратаваць іх ад знікнення. Але многіх ужо не вярнуць з небыцця:

 

Загадкавы шпак

Mysterious Starling (Aplonis mavornata) – на верхнім малюнку

Упершыню апісаны па адзінай скурыцы ад птушкі, забітай калі яна "прыгала па дрэву" ў 1825 годзе на востраве Mauke у архіпелагу Кука, арнітолагі не былі там потым наступныя 150 гадоў. А калі з'явіліся, то аказалася, што від "загадкавым чынам" знік. Але на востраве з'явіліся і размножыліся шэрыя пацукі, якія паўнаапраўна могуць быць прычынай гэтага знікнення. 

 

Паганская чаротаўка

Pagan Reed-warbler (Acrocephalus yamashinae)

птушка

Многія эндэмічныя чаротаўкі з ціхаакіянскага рэгіёну маюць статус відаў, якім пагражае знікненне з-за небяспечных інтрадуцэнтаў, якія трапілі на астравы дзякуючы чалавеку. А некаторыя віды ўжо зніклі, як гэта чаротаўка з Паўночных Марыянскіх астравоў (Northern Mariana islands). Да нядаўняга часу паганская чаротаўка лічылася падвідам гуамскай (Acrocephalus luscinius), зніклай у 1960-х з вострава Гуам, дзе завезеныя людзьмі расліны і жывёлы памалу знішчалі і змянялі востраў, пакуль чаротаўка знікла назаўсёды. Прыкладна праз дзесяцігоддзе ўслед за ёй у небыццё “адляцела” і паганская чаротаўка.

 

Малая вогненная валасяніца

Least Vermilion Flycatcher (Pyrocephalus dubius)

птушка

Упершыню апісаная ў 1835 годзе пад час кругасветнага падарожжа Чарльза Дарвіна, яна доўгі час лічылася падвідам і паўнапраўны відавы статус атрымала ўжо пасля афіцыйнага знікнення, у 2016 годзе. Інвазійныя чужародныя расліны, якія трапілі на многія Галапагоскія астравы, паступова, але паспяхова выцяснялі мясцовыя віды, а разам з імі змяншалі даступнасць мясцовых насякомых, якімі харчавалася валасяніца. Лічыцца, што канчаткова від “дабіла” птушыная малярыя і вірусныя захворванні і пасля 1987 птушку ўжо ніхто не бачыў. Яна стала першым прадстаўніком пярнатых, які ў гістарычны час знік на Галапагосах.

 

Піопіо з Паўночнага вострава

North Island Piopio (Turnagra tanagra)

птушка

Знішчэнне месцапражыванняў, паляванне катоў, пацукоў і людзей паступова прывяло від на мяжу знікненя. Вядомая толькі на Паўночным востраве Новай Зеландыі, апошні пацверджаны выпадак сустрэчы адбыўся яшчэ ў 1902 годзе. Больш-менш надзейным бастыёнам для захавання віду могла бы стаць тэрыторыя, якая пазней стала нацыянальным паркам Whanganui, аднак гэты статус яна атрымала толькі ў 1986 годзе – доўга пасля таго, як від знік. Па тых жа прычынах на Паўднёвым востраве да 1963 году знік мясцовы від піопіо - South Island Piopio (Turnagra capensis).

 

Герыгон лорда Хоува

Lord Howe Gerygone (Gerygone insularis)

птушка

Гэта  лясная птушка некалі была звычайным, хаця і эндэмічным відам на воставе Лорда Хоува (Lord Howe Island) ля ўзбярэжжа Аўстраліі. Гэтае становішча хутка змянілася, калі з караблёў еўрапейскіх перасяленцаў на востраў трапілі пацукі. Менавіта яны лічацца адказнымі за хуткае знікненне віду – апошняе пацверджаная сустрэча з якім адбылася ў 1928 годзе. Пошукі герыгона, якія правялі на востраве праз 8 гадоў паказалі, што від ужо канчаткова знік.

 

Медалаз акіалоа

Oahu Akialoa (Akialoa ellisiana)

птушка

Адзін з гавайскіх медалазаў з дзюбай вельмі своеасаблівай формы быў насякомаеднай птушкай і такая дзюба дапамагала яму паспяхова знаходзіць безхрыбетных пад карой дрэваў і ў іншых схованках. Як дадатак да бялковай дыеты, медалазы харчаваліся і нектарам кветак. Некалі адзіны від, цяпер падзелены на тры, аднак усе яны зніклі з-за вынішчэння мясцовых лясоў. Канчатковую кропку паставіла распаўсюджанне на Гаваях птушынай малярыі, да якой мясцовыя птушкі не мелі адпорнасці.

 

 Лайсанскі медалаз

Laysan Honeycreeper (Himatione fraithii)

птушка

Лайсанскі медалаз – бліжэйшы крэўны медалаза апапанэ Apapane (H. sanguine), які застаецца – як ні дзіўна для большасці гавайскіх эндэмікаў – параўнальна звычайным відам. Аднак лайсанскі сабрат канчаткова знік амаль стагоддзе таму. Галоўнай прычынай былі інтрадукаваныя на востраў здзічэлыя трусы, якія паступова знішчылі на Лайсане амаль усю расліннасць. Пасля серыі моцных штармоў, якія прайшлі над востравам у 1920-я гады, лайсанскіх медалазаў ніхто больш ніколі не бачыў.  

 

Мого Бішопа

Bishop’s Oo (Moho bishop)

птушка

Усе віды з эндэмічнага для Гавайскага архіпелагу роду Moho зніклі з-за дзейнасці на астравах чалавека: знішчэння лясоў, канкурэнцыі з інтрадукаванымі відамі і палявання – незвычайныя пёры мого выкарыстоўвала для ўпрыгожванняў мясцовая знаць. Мого Бішопа спяваў вельмі простую двухскладовую песеньку, якая гучала як “туук-туук”, але настолькі гучна, што яе было чутно здалёк. Пра гэты бок жыцця птушак цяпер засталася толькі ўскосная памяць: у сярэдзіне 1990-х існаваў брытанскі інд’і-гурт Mo-Ho-Bish-O-Pi, а джазавы кампазітар  John Zorn ў 2009 годзе запісаў альбом, выкарыстаўшы ангельскую назву птушкі: “Oo”.

 

Белавочка з Марыянны

Marianne White-eye (Zosterops semiflavus)

птушка

Від знік паміж 1870 і 1890-мі гадамі з-за змянення прыродных біятопаў у сельскагаспадарчыя землі – задоўга да таго, як розныя прыродаахоўныя дзеянні  дапамаглі выратаваць некалькі іншых відаў-эндэмікаў Сейшэльскіх астравоў.

 

Чаромашнік з Баніна

Bonin Grosbeak (Carpodacus ferreorostris)

птушка

Від быў апісаны паводле серыі скурак, прывезеных з японскіх астравоў Ogasawara пасля экспедыцый 1820-х гадоў. Праз тры дзесяцігоддзі – пасля таго, як астравы сталі папулярным прыпынкам кітабояў, натураліст Уільям Сцімпсан (William Stimpson) паведаміў, наведаўшы гэтыя мясціны, што чаромашнік там знік. Замест яго там з’явіліся козы, свінні, авечкі, каты, сабакі і пацукі.

 

Паводле www.birdlife.org (тэкст і малюнкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Як не страціць дронта яшчэ раз: гісторыя пра яго вынішчэнне і знаходкі

Новы від птушак знік, не дачакаўшыся пацверджання відавога статусу

На Зямлі афіцыйна зніклі яшчэ 13 відаў птушак

Зніклі назаўжды? Сумны спіс апошняга дзесяцігоддзя.

Яшчэ адзін від птушак знік у дзікай прыродзе?

Больш за 80% пераадкрытых відаў жывёл знаходзяцца пад пагрозай канчатковага знікнення  

Як птушкі, сабраныя яшчэ Дарвіным, дапамогуць выратаваць сённяшніх

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10 425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ

Вяртанне грывастага ібіса ў Еўропу праз 400 гадоў адсутнасці - контраверсійны праект працягваецца

ПТУШКІ НОВАЙ ЗЕЛАНДЫІ

Топ-10 самых рэдкіх вераб’іных птушак Свету