Звычайна раз на два гады ў нас атрымліваецца падрыхтаваць канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення так, што на яе не сорамна запрасіць усіх аматараў назіранняў за птушкамі не толькі з Беларусі, але і з-за яе межаў. Сёлета канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю 25-26 лютага ў гасціннай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага. Самае цікавае пра назіранні, вывучэнне і ахову птушак Беларусі і не толькі будзе папулярна прадстаўлена ў нас аўтарамі даследаванняў. Не забывайма і пра магчымасць паразмаўляць з самымі цікавымі арнітолагамі і бёдуотчарамі нашага рэгіёну – запрашаем да сябе, бо сапраўды варта! Падрабязная праграма ніжэй.
- 01.02.2017 - 14:38 | Harrier
- 29.01.2017 - 21:41 | HarrierПайшоў з жыцця калега, сябар і нефармальны настаўнік многіх з нас Георгій Васільевіч Гулеўскі, якога большасьць сяброў і знаёмых ведала як проста Жоржа… Жорж быў сапраўдным Натуралістам, які не толькі шмат ведаў і ўмеў назіраць, але і меў талент цікава паказаць і распавесці пра прыроду іншым – нават тым, хто быў далёкі ад яе…
- 27.01.2017 - 00:32 | Harrier
Брытанскі арніталагічны звяз (British Ornithologists' Union (BOU)) нядаўна абвесціў, што з пачаткам наступнага, 2018 году, пераходзіць на класіфікацыю птушак, прынятую апошнім Міжнародным арніталагічным кангрэсам (International Ornithological Congress (IOC) World Bird List для выкарыстання ва ўсіх арніталагічных патрэбах: напрыклад, у Спісе птушак краіны і ва ўсіх публікацыях.
- 24.01.2017 - 21:16 | Harrier
Упершыню вялікая міжнародная каманда навукоўцаў пад эгідай Трасту водна-балотных угоддзяў і вадаплаўных птушак Wildfowl and Wetlands Trust (WWT).апублікавала вынікі даследавання па найбольш імаверных прычынах рэзкага змяншэння колькасці нырка-сівака (Aythya ferina).
У палове краін, дзе гняздуе больш за 100 пар гэтага віду, трэнды колькасці працягваюць пагаршацца. Яны адлюстроўваюць працэс паступовага знікнення віда па ўсёй Еўропе, пра прычыны якога дагэтуль мала што было зразумела.
- 18.01.2017 - 01:44 | HarrierПасля трыўмфальнага рэкорду, які ён ўсталяваў у 2016 годзе, пад час якога адзначыў 6833 віды птушак, нідэрландзкі бёрдэр Arjan Dwarshuis нядаўна вярнуўся ў свой родны Амстэрдам. Ніжэй мы прапануем яго адказы на самыя, на наш погляд, цікавыя пытанні двух сайтаў, які праводзілі кожнае з інтэрв’ю самастойна.
- 17.01.2017 - 16:16 | HarrierШаноўныя сябры! Запрашаем да ўдзелу ў чарговым, ужо ХІХ з’ездзе ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) і канферэнцыі сябраў Клубу200 АПБ , на якой плануецца ўнесці змены ў Статут Клуба і, магчыма, ў дадаткі да яго (у тым ліку ў Спіс відаў, цікавых сябрам Клубу).
- 13.01.2017 - 01:46 | Harrier
Невялікія кулічкі дзякуючы сучасным маштабным даследаваням з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў былі знойдзены гатовымі на далёкія пералёты, каб мець як мага больш партнёрак на працягу параўнальна кароткага арктычнага лета.
Вядома, што ў Арктыцы летам пануе кругласуткавы дзень. Аднак сезон размнажэння там вельмі кароткі і працягваецца толькі ад 4 да 6 тыдняў. Самцы артычнага пясочніка (Calidris melanotos) вельмі своеасабліва выкарыстоўваюць гэты час: самы “сэксуальна азабочаны” з іх за месяц пасля прылёту на месцы гнездавання праляцеў яшчэ 13 045 км, каб наведаць 24 розныя месцы такавання і паспрабаваць там “свае сілы”!
Вынікі незвычайнага даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Nature.
- 11.01.2017 - 13:17 | biot
Доедая новогодний оливье и шубу, разменивая на копейки крупные купюры в преддверии Коляд, подметая опавшую хвою украшенной гирляндами ёлки, отковыривая с усов и бороды ледышки (поймут избранные), вспоминая дворника, засыпавшего всю улицу песком с солью, а у вашего крыльца забывшего это сделать, как хорошо мимолётом зайти на любимый BirdWatch.by и посмотреть, каким замечательным был 2016 год для гильдии "поклоняющихся" птицам.
- 07.01.2017 - 18:27 | biot
Последний месяц 2016 года теперь позади. В атмосфере празднования Нового года, многовероятно, звучали также тосты и "за птиц". Мы же предлагаем вернуться чуть-чуть назад, до боя курантов и звона бокалов, и все же вспомнить, каким был для бёрдвочеров малоснежный беларуский снежань.
В целом, наблюдений было не так уж и много, и это нормально для периода, когда даже поздние мигранты успели преодолеть шесть сотен с лишним километров Беларуси и теперь нежатся где-то "у выраі" с путевкой "всё включено".
- 07.01.2017 - 01:08 | Harrier
Параўнаўчае даследаванне знайшло два асноўныя даўгачасовыя трэнды зменаў, якія адбываюцца з птушкамі на астравах.
Галоўны сааўтар работы Наталі Райт (Natalie Wright) тлумачыць: “Пошук агульных трэндаў эвалюцыі знешняй будовы, памераў і афарбоўкі жывёл часта застаўляе нас без зразумелага выніку. Эвалюцыя часта застаецца непрадказальнай і прыводзіць да ўзнікнення розных формаў у розных месцах, таму мы вельмі радыя, што нам атрымалася знайсці агульны трэнд для астраўных птушак”.
- 01.01.2017 - 13:03 | HarrierШаноўныя сябры! Віншуем Вас з Новым годам! Жадаем, каб ён прынёс новыя магчымасці, новыя поспехі і дасягненні ва ўсіх важных справах, і, канешне, ў назіраннях, вывучэнні і ахове птушак! Каб атрымліваліся цікавыя здымкі і відэа, "старыя" віды не баяліся паказвацца нам на вочы, а новыя хоць і баяліся, але зрэдчас усё роўна былі заўважаныя. Каб павялічваліся нашы асабістыя Спісы, а дзякуючы іім - і Спіс птушак Беларусі! Будзьма разам!
- 29.12.2016 - 22:43 | Harrier
Глабальная асацыяцыя BirdLife International адказвае за ацэнку статуса пагрозы знікнення для ўсіх відаў птушак ад імя Міжнароднага саюзу аховы прыроды (IUCN) для кожнага выдання Чырвонага спісу МСАП (IUCN Red List). Аднак каб зрабіць такую ацэнку, перш за ўсё трэба ведаць дакладна колькі відаў птушак існуе. Сёлетні перагляд павялічыў колькасць відаў на 742, і цяпер агульная колькасць птушак, якія жылі на Зямлі ў гістарычны час павялічылася да 11.167 відаў.
- 28.12.2016 - 18:41 | Harrier
Некалькі апошніх гадоў навукоўцы сабралі розныя доказы пра небяспекі для птушак і кажаноў т.зв. ветравых турбінаў, размешчаных на сушы. І вось новае даследаванне, праведзенае на ветравым энергапарку ў моры і апублікаванае нядаўна ў навуковым часопісе Biology Letters падрабязна тлумачыць, чаму нават там ветракі вельмі небяспечныя і менавіта для драпежных птушак.
Арлы, арланы. канюхі, каршуны, луні, шулякі і сокалы – ўсе гэтыя драпежныя птушкі “прыцягваюццца” энергаветракамі і могуць стаць ахвярамі іх вострых лапасцей.
- 26.12.2016 - 17:20 | HarrierСардэчна віншуем Ірыну Самусенка, кандыдата біялагічных навук, загадчыцу лабараторыі арніталогіі НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі, сакратара Беларускай арніта-фауністычнай камісіі, чальца Цэнтральнага Савету АПБ, чэмпіёнку сёлетняга чэмпіянату па спартовай арніталогіі і проста вельмі добрага чалавека з днём народзінаў!
- 23.12.2016 - 19:07 | Harrier
Больш за 20 навукоўцаў аб’ядналіся ў нефармальную групу пад назвай Avian Phylogenomics Consortium, каб лепш зразумець эвалюцыю і станаўленне птушак як класа. У выніку цяпер атрымалася падрыхтаваць некалькі артыкулаў, якія кажуць пра тое, што амаль усе вялікія сучасныя таксоны птушак з’явіліся вельмі хутка прыкладна 66 мільёнаў гадоў таму як раз пасля масавага вымірання дыназаўраў. Такая параўнальна хуткая радыяцыя птушак не мае аналагаў сярод іншых вялікіх таксонаў жывёл.
КАМЕНТАРЫ