- 16.10.2019 - 01:03 | HarrierНа працягу дзесяці гадоў, з зімы 2002-03 гадоў, д-р Рычард Браўтан з Цэнтра экалогіі і гідралогіі (Centre for Ecology and Hydrology (CEH)), вывучаў розныя бакі жыцця сівых сініц у лясах Усходняй Англіі. Адной з галоўных мэтаў было зразумець, чаму колькасць віда ў Вялікабрытаніі зменшылася на 72% з 1967 да 2009 года.
- 10.10.2019 - 20:42 | HarrierВерасень атрымаўся цёплым і багатым на назіранні: 43 паведамленні пра 19 відаў са спісу Клуба200. У дадатак толькі зараз мы даведаліся пра вельмі цікавае назіранне з пачатку жніўня. Аднак, не гледзячы на розную колькасць паведамленняў і відавы склад у мінулагоднія верасні (36 і 49 адпаведна ў 2018 і 2017-м), колькасць адзначаных на працягу месяца відаў была падобнай і тады – 19 і 20.
- 09.10.2019 - 21:56 | Harrier
Інвазійныя чужародныя віды – адна з асноўных праблем захавання біяразнастайнасці. Як мінімум у некаторых выпадках інтрадуцэнты, якія хутка распаўсюджвацца і павялічваюць сваю колькасць, таксама пачынаюць наўпрост перашкаджаць і людзям. Менавіта з-за гэтай асноўнай прычыны улады гішпанскай сталіцы абвесцілі пра барацьбу з адным з відаў папугаяў і плануюць скараціць іх колькасць у Мадрыдзе.
- 06.10.2019 - 00:13 | HarrierНовае даследаванне паказала, што каўкі хутчэй далучаюцца да моббінгу (актыўнага акрыквання) драпежніка, калі ў ім ужо ўдзельнічаюць як мінімум тры іншыя каўкі.
- 02.10.2019 - 01:11 | HarrierКолькасць свойскіх катоў у краінах Заходняй Еўропы пастаянна павялічваецца. Вакол нашых дамоў, у садах і парках гэта самы шматлікі драпежнік, прычым шчыльнасць яго не залежыць ад шчыльнасці патэнцыйных ахвяр. Для таго, каб ацаніць іх непасрэднае негатыўнае ўздзеянне на звычайных дзікіх птушак, якія жывуць вакол нас, група французскіх і бельгійскіх навукоўцаў дзякуючы дадзеным з кальцавання птушак выявіла найбольш пагражаемыя ад катоў групы і віды птушак; прааналізавала змены ў іх смяротнасці за 2000-15 гг і параўнала долі розных асноўных прычын смяротнасці.
- 29.09.2019 - 21:14 | HarrierУ 18-ты раз Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) запрашае гарадзенцаў з любым узроўнем падрыхтоўкі, і асабліва сем’і з дзеткамі і падлеткамі, далучыцца да ПанЕўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі, якія ў апошнія гады адначасова адбываюцца ў 40 краінах нашага кантыненту.
- 28.09.2019 - 19:22 | HarrierЯк мінімум некаторыя віды птушак вядомыя тым, што могуць пазнаваць асобных людзей якія, па іх меркаванні, небяспечныя ці, наадварот, зрабілі для іх нешта добрае. У новым даследаванні навукоўцы з універсітэту Exeter (Вялікабрытанія), паказалі, што каўкі могуць “перадаваць” папярэджанні пра гэтых людзей адна адной.
- 22.09.2019 - 17:46 | HarrierКаманда даследчыкаў знайшла ген, які яна звязвае з адрозненнямі ў міграцыі паміж двума блізкімі відамі вераб’іных птушак: залатакрылым і блакітнакрылым спевунамі. Для гэтага спатрэбілася секвеніраванне ўсяго геному і адпаведная інтэрпрэтацыя знойдзеных адрозненняў паміж птушкамі, якія зімуюць у Паўднёвай і ў Цэнтральнай Амерыцы.
- 22.09.2019 - 01:47 | Harrier
Вялікая група навукоўцаў з ЗША і Канады змагла абагульніць і параўнаць дадзеныя з улікаў птушак, зробленыя з 1970 г. да нашага часу. Паводле іх падлікаў, агульная колькасць гняздуючых дзікіх птушак у гэтых краінах за мінулыя амаль паўстагоддзя зменшылася на 29%.
- 19.09.2019 - 21:36 | HarrierАдкрыццё адбылося з актыўным удзелам палеантолага-аматара, дзякуючы гэтаму новаапісаны від атрымаў назву ў гонар яго жонкі. Гэта самы старажытны і самы невялікі прадстаўнік добра вядомага па папярэдніх знаходках атраду Odontopterygiformes, да якога, між іншым, адносіўся і самы вялікі з лятаючых від птушак.
- 19.09.2019 - 00:41 | HarrierУсім, хто сур’ёзна займаецца ці проста цікавіцца назіраннем птушак, добра вядомыя самы папулярны глабальны сервіс eBird, які створаны Cornell Lab of Ornithology і лідар па інавацыях і продажах оптыкі прэміўм класа кампанія Swarovski Optik. Гэтыя гіганты аб’ядналі свае сілы і ствараюць канцэптуальна новы прадукт пад ўмоўнай назвай “digital guide”, які можа рэальна знішчыць назіранні за птушкамі ў тым выглядзе, якімі мы іх ведаем зараз.
- 18.09.2019 - 16:50 | HarrierПараўнанне геномаў зніклага канарскага куліка-крыўка (Haematopus meadewaldoi) з двума блізкімі відамі крыўкоў паказала, што апісаны як асобны від толькі ў 1913 годзе таксон наcамрэч не быў паўнапраўным відам і заслугоўвае на статус падвіда еўразійскага куліка-крыўка (H. ostralegus meadewaldoi).
- 15.09.2019 - 23:45 | SirenaВ некоторых городах Англии в последние годы установлены штрафы – до 2500 фунтов стерлингов за кормление чаек. Почему это стало проблемой и как можно и нужно жить вместе с этой группой птиц, которая быстро приспосабливается к изменениям, которые мы навязываем им?
- 14.09.2019 - 21:22 | HarrierХарчаванне белых буслоў (Ciconia ciconia) на нашых звалках – добра вядомы фенамен апошніх дзесяцігоддзяў, які прывёў не толькі да значнага павелічэння гняздуючых папуляцый віда, напрыклад, у Партугаліі і Гішпаніі, але і да паступовага знікнення міграцыйных пералётаў у Афрыку буслоў з гэтых краін. І вось адна перавага харчавання на звалках была даказана і для буслоў з Паўночнай Афрыкі.
- 11.09.2019 - 15:34 | Harrier
Як звычайна адбываецца апошнія 16 гадоў, у першую суботу верасня у нашай краіне прайшоў Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі (скарочаная і больш папулярная назва – BirdRace, або гонка за птушкамі). І хаця сёлета ў спаборніцтвах удзельнічала рэкордная колькасць - 18 каманд, згодна з вынікамі рэальна “ганяліся за птушкамі” як і ў мінулыя гады, не больш 13-ці каманд.
КАМЕНТАРЫ