Назіранні птушак, якія зімуюць у Беларусі: зіма 2024-2025

 

  • 01.07.2024 - 10:18 | Harrier
    Згодна з нядаўнім даследаваннем каманды аўстралійскіх навукоўцаў, больш агрэсіўныя заходнія аўстралійскія сарокі дэманструюць менш спрытныя паводзіны і горш вучацца ў новай сытуацыі ў параўнанні з больш раўнаўзважанымі чальцамі той жа групы птушак.
  • 22.06.2024 - 01:02 | Harrier
    Усходняя варона для Афрыкі - чужародны інвазійны від птушак, які не толькі значна шкодзіць мясцовай сельскай гаспадарцы, турызму, але і прыродзе. Таму ўрад Кеніі запланаваў вельмі маштабную элімінацыю варон у краіне і да канца гэтага году чакаецца знішчэнне 1 мільёна асобін.
  • 19.06.2024 - 01:10 | Harrier
    Вялікая і мульцідысцыплінарная група даследчыкаў з ЗША у шэрагу арыгінальных эксперыментаў паказала, што звычайныя шпакі, калі ляцяць за іншымі чальцамі групы, трацяць на палёт на 25% менш энергіі, чым калі б ляцелі ў тых самых умовах асобна.
  • 10.06.2024 - 20:51 | Harrier

    Долі смяротнасці, або наадварот, выжывання маладых птушак, якія выляцелі з гнязда - вельмі важны паказчык для разумення дынамікі папуляцыі, які, аднак, вельмі цяжка вызначыць. Між іншага, ён дэманструе і здольнасці бацькоў да гадавання сваіх птушанят.

  • 19.05.2024 - 01:46 | Harrier
    Міжнародная каманда даследчыкаў дзякуючы генетычнаму аналізу вызначыла, што гіганцкі калібры не адзін, а насамрэч два віды. Паўночная папуляцыя самага вялікага калібры (памерам з ластаўку) круглы год застаецца ў высокіх частках Андаў, тады як паўднёвая пасля размнажэння мігруе з прыкладна ўзроўню мора ў горы да вышынь у 5000 метраў н.у.м. Знешне абодва віды выглядаюць аднолькава, аднак іх геном і паводзіны кажуць пра вельмі працяглую асобную гісторыю.
  • 16.05.2024 - 01:04 | Harrier
    У 15-ты раз у нас ёсць магчымасць сачыць амаль за ўсімі падзеямі сямейнага жыцця на двух гнёздах сокала-пустальгі, якія гняздуюць на шматпавярховым доме ў Брэсце. Прайшло 1,5 месяца, як самка на першым гняздзе адклала там сваё першае яйка, усе 6 птушанят жывыя і хутка растуць, а вось на другім гнязде толькі пачалося вылупленне і самае цікавае перад намі. Сёлета глядзець за жыццём на абодвух гнёздах можна ТУТ.
  • 02.05.2024 - 23:50 | Harrier
    Незвычайна афарбаванага бусла, якога немагчыма аднесці да пэўнага віда, сфатаграфавалі ў першы дзень траўня ў Чэхіі. Птушка дэманструе афарбоўку і чорнага, і белага буслоў і хутчэй за ўсё з’яўляецца гібрыдам паміж імі (Ciconia ciconia x Ciconia nigra).
  • 01.05.2024 - 18:00 | Harrier

    У апошнія дэкады на самым захадзе Еўропы, у Партугаліі і Гішпаніі, былі адзначаны некалькі афрыканскіх відаў птушак, некаторыя з іх так і засталіся больш ці менш рэгулярна залётнымі, іншыя ж пачалі тут гнездаваць. Гэтыя параўнальна хуткія змены іберыйскай арнітафауны звязваюць найперш з апошнімі кліматычнымі зменамі.

  • 23.04.2024 - 00:46 | Harrier
    Тэарэтычна, міграцыя і гнездаванне як самыя энергетычна затратныя перыяды ў гадавым жыццёвым цыкле птушак, павінны быць адасоблены адно ад аднаго каб пазбегнуць перарасходу наяўнай у асобін энергіі. Аднак маштабнаму даследаванню з выкарыстаннем спадарожнікавых перадатчыкаў атрымалася паказаць, што ёсць яўнае выключэнне з гэтага правіла.
  • 17.04.2024 - 01:36 | Harrier
    Падрабязнае генетычнае даследаванне каманды навукоўцаў з Фінляндыі і Швецыі паказала, што т.зв. шэрая каляровая морфа шэрай кугакаўкі можа быць фізіялагічна лепш падрыхтаваная да жыцця ў больш халодным клімаце, чым птушкі рудой морфы.
  • 10.04.2024 - 09:59 | Harrier

    Харчаванне ў групе мае і свае перавагі, і свае недахопы. У групе лягчэй знайсці адпаведную ежу, заўважыць і пазбегнуць драпежніка. Аднак вялікая колькасць асобін у адным месцы прыцягвае больш увагі драпежнікаў, ды і канкурэнцыя за ежу павялічваецца.

  • 30.03.2024 - 01:09 | Harrier
    Апублікованая ў апошнім нумары часопіса Ornis Polonica справаздача падсумоўвае дадзеныя, атрыманыя Картатэкай рэдкіх птушак (Kartoteka Rzadkich Ptaków) пра некаторыя параметры гнездавых папуляцый 32 рэдкіх у Польшчы таксонаў (30 відаў і 2 падвідаў) птушак у 2021 годзе.
  • 20.03.2024 - 00:55 | Harrier
    Арнітолагі з універсітэту Siedlce (Польшча) змаглі знайсці істотныя адрозненні паміж месцамі харчавання самцоў і самак жоўтагаловага дзятла ў польскай частцы Белавескай пушчы. Гэтыя адрозненні яўна дапамагаюць прадстаўнікам рознага полу менш канкураваць за тыя самыя харчовыя рэсурсы на той самай тэрыторыі.
  • 15.03.2024 - 01:37 | Harrier
    Вялікая каманда французскіх навукоўцаў выкарыстала візуальную і інфармацыю, атрыманую з дапамогай GPS перадатчыкаў, каб зразумець сацыяльныя і палётныя паводзіны 8 грыфаў, якія ўтрымліваліся ў няволі: 7 белагаловых сіпаў і 1 блізкага да іх сіпа Р’юппеля, з якіх трое былі самцы і пяцёра - самкі.
  • 11.03.2024 - 10:56 | Harrier
    У справаздачы, падрыхтаванай прыродаахоўнай грамадзкай арганізацыяй BirdLife Cyprus пры падтрымцы RSPB і Committee Against Birds Slaughter (Cabs), знайшлі, што толькі за мінулую восень браканьеры злавілі і прадалі мясцовым рэстаранам прыкладна 435 тысяч вераб’іных птушак.