• 22.09.2019 - 17:46 | Harrier
    Каманда даследчыкаў знайшла ген, які яна звязвае з адрозненнямі ў міграцыі паміж двума блізкімі відамі вераб’іных птушак: залатакрылым і блакітнакрылым спевунамі. Для гэтага спатрэбілася секвеніраванне ўсяго геному і адпаведная інтэрпрэтацыя знойдзеных адрозненняў паміж птушкамі, якія зімуюць у Паўднёвай і ў Цэнтральнай Амерыцы.
  • 22.09.2019 - 01:47 | Harrier

    Вялікая група навукоўцаў з ЗША і Канады змагла абагульніць і параўнаць дадзеныя з улікаў птушак, зробленыя з 1970 г. да нашага часу. Паводле іх падлікаў, агульная колькасць гняздуючых дзікіх птушак у гэтых краінах за мінулыя амаль паўстагоддзя зменшылася на 29%.

  • 19.09.2019 - 21:36 | Harrier
    Адкрыццё адбылося з актыўным удзелам палеантолага-аматара, дзякуючы гэтаму новаапісаны від атрымаў назву ў гонар яго жонкі. Гэта самы старажытны і самы невялікі прадстаўнік добра вядомага па папярэдніх знаходках атраду Odontopterygiformes, да якога, між іншым, адносіўся і самы вялікі з лятаючых від птушак.
  • 19.09.2019 - 00:41 | Harrier
    Усім, хто сур’ёзна займаецца ці проста цікавіцца назіраннем птушак, добра вядомыя самы папулярны глабальны сервіс eBird, які створаны Cornell Lab of Ornithology і лідар па інавацыях і продажах оптыкі прэміўм класа кампанія Swarovski Optik. Гэтыя гіганты аб’ядналі свае сілы і ствараюць канцэптуальна новы прадукт пад ўмоўнай назвай “digital guide”, які можа рэальна знішчыць назіранні за птушкамі ў тым выглядзе, якімі мы іх ведаем зараз.
  • 18.09.2019 - 16:50 | Harrier
    Параўнанне геномаў зніклага канарскага куліка-крыўка (Haematopus meadewaldoi) з двума блізкімі відамі крыўкоў паказала, што апісаны як асобны від толькі ў 1913 годзе таксон наcамрэч не быў паўнапраўным відам і заслугоўвае на статус падвіда еўразійскага куліка-крыўка (H. ostralegus meadewaldoi).
  • 15.09.2019 - 23:45 | Sirena
    В некоторых городах Англии в последние годы установлены штрафы – до 2500 фунтов стерлингов за кормление чаек. Почему это стало проблемой и как можно и нужно жить вместе с этой группой птиц, которая быстро приспосабливается к изменениям, которые мы навязываем им?
  • 14.09.2019 - 21:22 | Harrier
    Харчаванне белых буслоў (Ciconia ciconia) на нашых звалках – добра вядомы фенамен апошніх дзесяцігоддзяў, які прывёў не толькі да значнага павелічэння гняздуючых папуляцый віда, напрыклад, у Партугаліі і Гішпаніі, але і да паступовага знікнення міграцыйных пералётаў у Афрыку буслоў з гэтых краін. І вось адна перавага харчавання на звалках была даказана і для буслоў з Паўночнай Афрыкі.
  • 11.09.2019 - 15:34 | Harrier

    Як звычайна адбываецца апошнія 16 гадоў, у першую суботу верасня у нашай краіне прайшоў Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі (скарочаная і больш папулярная назва – BirdRace, або гонка за птушкамі). І хаця сёлета ў спаборніцтвах удзельнічала рэкордная колькасць - 18 каманд, згодна з вынікамі рэальна “ганяліся за птушкамі” як і ў мінулыя гады, не больш 13-ці каманд.

  • 05.09.2019 - 19:36 | Harrier

    Сёлетняе цёплае лета забяспечыла не толькі актыўную міграцыю цікавых відаў і з поўначы, і з поўдня, але і …невялікую актыўнасць назіральнікаў. У ліпені было зроблена 18 паведамленняў пра назіранні 12 відаў са Спіса Клуба200, у жніўні – 30 паведамленняў пра 15 відаў. Усяго ж за ліпень і жнівень адзначаны 22 віды са Спіса Клуба.

  • 22.08.2019 - 17:57 | Harrier
    Толькі сёлета, пасля зносу апошніх будынкаў, фактычна скончыцца праект па поўным аднаўленні калоніі малых пінгвінаў на месцы вялікага жылога комплексу на востраве Філіпа ў берагоў Аўстраліі. Праект па выкупе дзяржавай і знішчэнні амаль 200 прыватных жылых дамоў з прыбудовамі, які пачаўся ў 1985 годзе, застаецца ўнікальным як па маштабах, так і поспеху вяртання дзікіх птушак на свае былыя месцы гнездавання.
  • 16.08.2019 - 15:55 | Harrier
    Паводле палеантолагаў, якія зрабілі знаходку і апісалі новы для навукі вымерлы від, пінгвін Сrossvallia waiparensis, які жыў у палеацэне прыкладна ад 66 да 56 мільёнаў гадоў таму, быў каля 1,6 м вышынёй і важыў нават да 80 кг.
  • 16.08.2019 - 14:08 | Peregrinus

    Шчыра віншуем дружную сям’ю Абрамчукоў з нараджэннем сына!

    Хлопчык нарадзіўся 15 жніўня.

    Ведаючы няўрымслівы і дапытлівы характар бацькі - Андрэя – у адносінах да роднай прыроды, і, ў асаблівасці, да птушак, а маці - Марыны - да балот, верым, што сынок паследуе за бацькамі у справе захавання і вывучэння роднай прыроды і багнаў і іх найбольш цікавых прадстаўнікоў - птушак!

  • 13.08.2019 - 23:20 | Harrier
    Сёлета ў першую суботу верасня - 07.09, адбудзецца чарговы, ужо XVI Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які прынята коратка называць Birdrace (Гонка за птушкамі). На працягу 12 гадзін, з 6 да 18.00, каманды па ўсёй краіне паспрабуюць адзначыць як мага больш відаў птушак. Дзякуючы больш ліберальным Правілам, прынятым у мінулым годзе, стала магчымым спаборнічаць у камандах з трох ці чатырох чалавек.
  • 09.08.2019 - 14:19 | Harrier
    Сёлета апошняя вядомая для Францыі пара чарналобага грычуна гнездавала непаспяхова. У сярэдзіне мая прапала самка, а праз два дні і самец кінуў карміць птушанят. Гэта першы выпадак у сучаснай гісторыі краіны, калі чарналобыя грычуны не выгадавалі за сезон ніводнага птушаня. Калі ў бліжэйшыя гады сытуацыя не паправіцца, - на што вельмі мала надзеі, від стане першым у гэтым стагоддзі, які знікне тут як гняздуючы.
  • 07.08.2019 - 23:48 | Harrier
    Дагэтуль самым вялікім папугаем на Зямлі лічыўся какапо – нелятаючы прадстаўнік атраду, якога доўгі час лічылі зніклым, але папуляцыю якога ў Новай Зеландыі памалу атрымалася аднавіць. Аднак знойдзеныя скамянелыя косткі невядомага для навукі віду, які атрымаў характэрную назву Heracles inexpectatus , дазваляюць ўпэўнена прызнаць гэты зніклы від самым вялікім сярод папугаяў.