Viasna-2024 2024

  • 28.04.2019 - 15:34 | Harrier
    У пачатку мінулага тыдня ў інкубатары Сміфсанаўскага інстытута аховы прыроды (SCBI) ў штаце Вірджынія (ЗША) паспяхова вылупіўся гуамскі зімародак. Усяго засталося толькі 140 птушак гэтага віду, прычым усе яны ўтрымліваюцца ў няволі ў розных заапарках, большасць якіх знаходзіцца ў ЗША.
  • 25.04.2019 - 21:06 | Harrier
    Новае даследаванне сувязі сацыяльнасці птушак з працягласцю іх жыцця паказала, што падобная залежнасць існуе для самак сейшэльскіх чаротавак у тых выпадках, калі ім дапамагаюць гнездаваць іншыя птушкі свайго віду.
  • 24.04.2019 - 21:12 | Harrier
    Каманда заолагаў з Ірландыі і Інданезіі апісала два новыя для навукі віды вераб’іных птушак, якія жывуць на архіпелагу Сулавесі (Інданезія). Гэта белавочка з Вакатобі і белавочка з Вангі-вангі. Цікава, што пра сваё адкрыццё яны напісалі ў часопісе Zoological Journal of the Linnean Society – тым самым, у якім Альфрэд Уоллес і Чарльз Дарвін прадстаўлялі свае ідэі пра ўзнікненне відаў яшчэ ў 1858 г.
  • 23.04.2019 - 18:28 | Harrier

    У штаце Вайомінг (ЗША) палеантолагі знайшлі і апісалі парэшткі птушкі, якую можна лічыць найстарэйшым з вядомым нам прадстаўніком вераб’іных птушак – самай паспяховай сучаснай групы класа. Яе узрост вызначаны навукоўцамі ў 52 мільёны гадоў – гэта значыць, што першыя вераб’іныя з’явіліся як мінімум яшчэ ў эацэне.

  • 22.04.2019 - 18:42 | Harrier
    Параўнанне мітахандрыяльнай ДНК тoнкадзюбага кулёна (якога лічаць хутчэй за ўсё зніклым відам) з аналагічна секвеніраванымі мтДНК іншых відаў кулёнаў паказала, што знойдзеныя адрозненні цалкам дазваляюць лічыць тoнкадзюбага паўнапраўным відам.
  • 12.04.2019 - 23:14 | Harrier

    Як аказалася, далёка не ўсё з уласнага досведу мае той самы сэнс у іншых месцах. І не толькі назвы не супадаюць з нашымі ўяўленнямі пра іх, але могуць і прыемна здзіўляць. Так атрымалася з нашай паездкай на IV Мазурскую міжнародную арніталагічную канферэнцыю, якая проста выдатна і на высокім узроўні была арганізаваная і праведзеная 6 красавіка на базе камунальнага прадпрыемства па ўтылізацыі адыходаў (ZUOK) каля мясцовасці Спыткова ў Польшчы.

  • 12.04.2019 - 19:28 | Harrier
    На гэтым тыдні EuroBirdPortal (ЕВР) - вялікі еўрапейскі праект па вывучэнні міграцыі птушак - прадставіў сваю абноўленую версію анімацыі пралётаў больш 100 відаў. Цікава, што цяпер дадзеныя на мапах абнаўляюцца штодня, дзякуючы прыкладна 120 тысячам назіранняў, якія заносяць у базы дадзеных назіральнікі з большасці краін Еўразвязу. 
  • 11.04.2019 - 16:28 | Harrier

    Некаторыя, звычайна блізкія віды птушак, могуць пераадольваць межвідавы бар’ер у паводзінах і іншыя механізмы, якія перашкаджаюць узнікненню гібрыдаў. Аднак якія менавіта змены ў папуляцыях такіх відаў адбываюцца, каб падобныя гібрыды ўтвараліся параўнальна часта, застаецца незразумелым.

  • 10.04.2019 - 23:38 | Harrier
    Паводле новага даследавання нямецкіх арнітолагаў, больш смелыя вялікія сініцы пачынаюць адкладку яек раней за больш напалоханых драпежнікамі побач з абраным гняздом. Падобныя індывідуальныя адрозненні даюць магчымасць папуляцыі быць больш пластычнай да зменаў у наваколлі і, значыць, больш устойлівай.
  • 09.04.2019 - 18:34 | Harrier

    Штогод у Ліване, насельніцтва якога каля 6 мільёнаў чалавек, адстрэльваюць пад час вясновай і восеньскай міграцый каля 2,4 мільёна птушак рознай велічыні: ад белых буслоў і арлоў да сівагракаў, удодаў і авяльгоў. На вялікі жаль, забойства мігрыруючых над гэтай краінай птушак стала не толькі тут, але і амаль на ўсім Блізкім Усходзе крывавай традыцыяй і нават спаборніцтвам.

  • 04.04.2019 - 17:37 | Harrier
    Вялікая міжнародная каманда даследчыкаў з Нідэрландаў, Ісландыі, Гішпаніі, Партугаліі, Францыі, Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Даніі, Расіі і Нарвегіі з дапамогай геалакатараў змагла не толькі пацвердзіць вядомыя раней месцы зімоўкі кругланосых плывунчыкаў, але і паказаць цікавыя адрозненні для двух папуляцый гэтага віду і пад час зімоўкі, і пад час міграцый.
  • 03.04.2019 - 17:18 | Harrier

    У лютым было зроблена толькі 5 (пяць!) паведамленняў пра назіранні відаў са Спісу Клуба200 – гэта своеасаблівы анці-рэкорд за апошнія гады. У сакавіку нам шанцавала больш і многія не толькі ўбачылі новы для Беларусі від птушак, які ў пачатку вясны адкрыла Ірына Самусенка, але парадавалі і іншыя сустрэчы і ўсяго было атрымана 25 паведамленняў пра назіранні 16 відаў.

  • 30.03.2019 - 00:29 | Harrier
    Каманда навукоўцаў з універсітэту Newcastle (Вялікабрытанія) дзякуючы падрабязным дадзеным, атрыманым з геалакатараў, якія былі размешчаны на 47 палярных крычках, змаглa стварыць самыя падрабязныя мапы іх падарожжаў. Міграцыі гэтага віду з’яўляюцца самымі працяглымі як мінімум для сучасных птушак – штогод яны пралятаюць пад час іх ад 60 да 100 тысяч км!
  • 27.03.2019 - 23:39 | Harrier
    Еўрапейскі Савет па ўліках птушак (ЕВСС), выкарыстоўваючы Пан-еўрапейскую схему маніторынга звычайных відаў птушак (Pan-European Common Bird Monitoring Scheme) збірае дадзеныя па колькасці і яе трэндам для 170 відаў звычайных птушак нашага кантыненту. Усяго ў праграме удзельнічаюць 28 краін і вынікі гэтых улікаў за 1980-2016 гг цяпер апублікаваныя ў выглядзе невялікага буклету, pdf версію якога можна спампаваць ТУТ.
  • 27.03.2019 - 14:54 | Harrier

    Крыптычны новы від бюльбюляў, які раней лічыўся толькі морфай поліморфнага віду, цяпер апісаны як новы для навукі від.