У адпаведнасці з Указам №333 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2015 г., наша краіна далучылася да Пагаднення па ахове афра-еўразійскіх водна-балотных пералётных птушак (Agreement on the Conservation of African-Eurasian Migratory Waterbirds (больш вядомага па скароту AEWA). Указ пачынае дзейнічаць з 1 студзеня 2016 году, аднак з некаторымі выняткамі з тэксту пагаднення.
Хаця Пагадненне AEWA было падпісана яшчэ 20 год таму – 16 чэрвеня 1995 году, аднак дзейнічаць пачало з 1 лістапада 1999 году. Рэгіён Пагаднення ахоплівае 119 краін: Еўропу, часткі Азіі і Канады, Блізкі Усход і Афрыку. З іх на сёння далучыліся 75 асобных краін і Еўразвяз.
Усяго пад дзеянне Пагаднення трапляюць 255 відаў птушак, якія залежаць ад добрага стану водна-балотных угоддзяў хаця б на працягу часткі свайго жыццёвага цыклу і ўключаюць многія віды гагачоў, коўраў, пеліканаў, бакланаў, чапляў, буслоў, пастушкоў, пагонічаў, ібісаў, коўпіц, фламінга, качак, лебедзяў, гусей, журавоў, кулікоў, чаек, крычак, рыбачак, фрыгатаў, гагарак, даўгахвостага паморніка і нават афрыканскія віды пінгвінаў.
Пагадненне накіраванае на:
Папярэджанне зніжэння колькасці папуляцый водна-балотных відаў птушак, гняздуючых, мігрыруючых і зімуючых на Афра-Еўразійскім міграцыйным шляху;
Узнаўленне папуляцый тых птушак, колькасць якіх ўжо зменшыліся;
Эфектыўнае і рацыянальнае кіраванне папуляцыямі мігрыруючых відаў птушак на міжнародным узроўні.
Асноўны прынцып, закладзены ў Пагадненні, - праблема аховы і ўстойлівага выкарыстання рэсурсаў мігрыруючых водна-балотных відаў птушак можа быць вырашана толькі комплексна пад час узгодненных дзеянняў краін як у арэале гнездавання, так і на месцах зімоўкі і шляхах міграцыі.
Мігрыруючыя водна-балотныя птушкі вельмі ўразлівыя, таму што мігруюць на вялікія адлегласці і залежаць ад розных водна-балотных угоддзяў, лічба і плошча якіх змяншаюцца. Гэтыя месцы дэградуюць ад антрапагенных уздзеянняў, зменаў клімату і ў традыцыйным ўкладзе жыцця людзей. Акрамя гэтага, значная колькасць такіх відаў птушак ёсць паляўнічымі відамі, іх выкарыстанне павінна ажыццяўляцца на ўстойлівай аснове на ўсім арэале.
Арэалы большасці відаў птушак са спісу AEWA ў Заходняй Палеарктыцы знаходзяцца ў межах Расіі, Беларусі і краін Еўразвязу. Прычым у Расіі і Беларусі размешчаны асноўныя месцы гнездавання гэтых відаў, а ў краінах Заходняй Еўропы – месцы зімоўкі. Гэтым абумоўлены масавыя сезонныя міграцыі велізарнай колькасці птушак паміж месцамі зімоўкі і гнездавання двойчы на год.
Усяго ў нашым зоа-геаграфічным рэгіёне жыве каля 30 мільёнаў качак і каля 4,8 мільёна гусей, якія з’яўляюцца паляўнічымі відамі і інтэнсіўна здабываюцца як на месцах зімоўкі, так і пад час міграцыі і нават гнездавання. Па прыкладных ацэнках, у краінах Усходняй Еўропы з 30 мільёнаў качак здабываюцца 5,5 мільёнаў асобін, каля 7 мільёнаў адстрэльваюць у краінах Заходняй Еўропы пад час зімоўкі птушак, яшчэ каля 1,8 мільёнаў – гэта падранкі.
Краіны Еўразвязу, якія маюць значэнне для захавання вадаплаўных відаў птушак, параўнальна даўно сталі бакамі Пагаднення. Для прыняцця эфектыўных мераў па ахове гэтых відаў на працягу ўсяго пралётнага шляху з Еўразіі ў Афрыку і назад і паспяховага дзеяння Пагаднення важным было далучэння да яго Беларусі як краіны, якая мае вялікае значэнне як для гнездавання, так і міграцыі многіх відаў водна-балотных птушак.
На жаль, адна з найважнейшых краін для паспяховага захавання водна-балотных відаў птушак - Расія - застаецца па-за Пагадненнем AEWA.
Паводле тэксту Натальлі Мінчанка і www.unep-aewa.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак рыбачак розных відаў пад час міграцыі Дзьмітрыя Вінчэўскага
На гэтую тэму:
КОЖНЫ 5 ВІД ПТУШАК У ЕЎРОПЕ РЭДКІ АБО ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ: СЯРОД ІХ НЫРОК-СІВАК І НАВАТ ЛЫСКА!
ЧАМУ ПТУШКІ ВЯРТАЮЦЦА ШТОГОД УСЁ РАНЕЙ?
Новыя рэкорды куліка-каменешаркі
БАТАЛЁНЫ ЎСЁ ЧАСЦЕЙ ВЫБІРАЮЦЬ БЕЛАРУСЬ
Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі
Незвычайныя птушыныя падарожжы
ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
svyat08 - 25.07.2015 - 17:57
І якія цяпер перспектывы
І якія цяпер перспектывы наконт палявання на вясновым пралеце?
Harrier - 25.07.2015 - 22:15
In reply to І якія цяпер перспектывы by svyat08
Думаю, што (амаль) ніякія
Думаю, што (амаль) ніякія пазітыўныя змены ў бліжэйшы час не адбудуцца. Бо паляўнічае лобі праціснула выключэнні, з якімі Пагадненне і падпісана... Аднак у будучыні прасцей выключыць выключэнні, чым падпісваць з нуля: