Перайсці да асноўнага змесціва
Галоўная Birding is our religion

Main navigation

  • НАШЫ НАЗІРАННІ
  • ПРА BIRDWATCH
    • Пра гэты сайт
    • Частые вопросы
    • 1. Основы бёдуотча
    • 2. Определение птиц
  • ГАЛЕРЭЯ
  • CLUB200
    • Статут клуба
    • Рэдкія назіранні/Rarities
    • Рэйтынг Клуба200
    • Спіс птушак Клуба200
  • ФОРУМ
  • СПІСЫ ПТУШАК
  • Пра БАФК
    • Пра БАФК
    • Спіс відаў БАФК
    • Патрабаванні БАФК
    • Рашэнні БАФК

КАМЕНТАРЫ

  • А я яшчэ здзівіўся што без… 24.08 - 22:01
  • Спасибо, Дмитрий! Хочу… 24.08 - 19:47
  • Выдатныя здымкі ў палёце!  … 23.08 - 17:53
  • Шыкоўная серыя.  13.08 - 10:07
Больш каментароў →

CLUB200

  • Сявец (Pluvialis squatarola)
  • Каменяшарка (Arenaria interpres)
  • Дэлавэрская чайка (Larus delawarensi…
  • Канюх-курганнік (Buteo rufinus)
  • Шчурка-пчалаедка (Merops apiaster)

АПОШНІЯ ФОТАЗДЫМКІ

  • рудахвостка-чарнушка
  • Молодой луговой лунь.
  • палявы верабей
  • леска-завірушка
  • шэрая чапля
  • рудахвостка-чарнушка
  • вялікая белая чапля
  • пиявки
  • сокал-пустальга

  • Нейроны птушак выкарыстоўваюць у тры разы менш энергіі, чым нейроны звяроў

    15.09.2022 - 16:36 | Harrier

    Добра вядома, што птушкі маюць выдатныя пазнавальныя здольнасці і дэманструюць высокі ўзровень разумовай дзейнасці. Калі параўнаць мозг птушак да мозгу звяроў такіх жа памераў, мозг птушак мае значна больш нейронаў. Нядаўняе навуковае даследаванне дапамагло зразумець як гэта магчыма – аказваецца, нейроны птушак расходуюць нашмат менш энергіі ў форме глюкозы для сваёй працы.  

  • Каманда “Крапіўнікі” («Troglodytes») перамагла ў BirdRace-2022 з рэкордным вынікам + Табліца з відамі птушак за ўсе гады Чэмпіянатаў

    07.09.2022 - 22:58 | Harrier

    Чарговы Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі прайшоў у мінулую суботу з удзелам 10 каманд і парадаваў цудоўнай пагодай і выдатнымі вынікамі. Такім чынам, тройка лепшых выглядае так:

  • Самы стары ў Свеце караткахвосты паморнік абнавіў два рэкорды

    03.09.2022 - 22:44 | Harrier

    Фінскія арнітолагі паведамілі, что самы стары, вядомы нам, караткахвосты паморнік (Stercorarius parasiticus) ізноў быў адзначаны на сваёй гнездавой тэрыторыі ў Фінляндыі гэтым летам і разам з партнёрам паспяхова падняў на крыло яшчэ адно птушанё.

  • Асінхронная міграцыя белых буслоў увосень: раней ляцець лягчэй, чым пазней

    01.09.2022 - 21:47 | Harrier
    белы бусел

    Вялікая міжнародная каманда навукоўцаў, якія прадстаўляюць розныя навукова-даследчыя ўстановы Партугаліі, Вялікабрытаніі і Фінляндыі, на працягу 5 гадоў вывучала розныя аспекты міграцыйных паводзін белых буслоў (Ciconia ciconia). Аказалася, што пад час восеньскіх пералётаў гэтых птушак дата пачатку міграцыі моцна ўздзейнічае не толькі на яе працягласць, але таксама на месца зімоўкі і, хутчэй за ўсё, на выжывальнасць буслоў.

  • Прапанаваны два новыя віды малінавак, эндэмічных для Еўропы

    26.08.2022 - 19:15 | Harrier
    малінаўка

    На сённяшні дзень малінаўка (Erithacus rubecula) лічыцца політыпічным відам, які прадстаўляюць 8 падвідаў. Але нядаўна было апублікавана падрабязнае навуковае даследаванне, якое прапануе ‘падняць’ статус двух падвідаў малінаўкі, якія насяляюць розныя астравы ў Канарскім архіпелагу, да відавога.

  • Круцігалоўка – адзіны дзяцел, які не адчувае салодкі смак?

    24.08.2022 - 19:19 | Harrier
    круцігалоўка
    Міжнародная каманда даследчыкаў, якую ачольвалі прадстаўнікі Max Planck Institute for Biological Intelligence, у шэрагу доследаў даказала, што дзятлы - адна з нямногіх груп птушак, якія адчуваюць салодкі смак. Аднак круцігалоўка, якая спецыялізуецца на харчаванні мурашамі, страціла гэтую здольнасць дзякуючы простай змене ў адным з рэцэптараў. Гэтыя вынікі дэманструюць невядомы раней механізм сенсарнай рэверсіі, якая дапамагае адаптавацца сенсарнай сістэме розных відаў да іх асноўнай ежы.
  • Магчымасць атрымаць вялізарны штраф за прагулку хатняга ката ў Германіі скончылася раней запланаванага

    21.08.2022 - 20:47 | Harrier
    жаўрук-смяцюх
    У апошнія дзесяцігоддзі з’явілася шмат навуковых даследаванняў, якія адназначна сцвярджаюць значнае негатыўнае ўздзеянне свойскага ката на лакальную фауну. Аднак зусім няпроста аказалася змяніць паводзіны ўладальнікаў хатніх пітомцаў, якія прызвычаены выпускаць сваіх коцікаў “пагуляць”. Каб захаваць апошніх мясцовых жаўрукоў-смецюхоў, гарадзкія улады аднаго з нямецкіх гарадоў і ўвялі жорсткія, але часовыя абмежаванні на прагулкі катоў, якія зараз скончыліся.
  • Марская чайка значна змяншыла сваю колькасць амаль па ўсяму арэалу

    19.08.2022 - 14:49 | Harrier
    марская чайка

    Марская чайка (Larus marinus), самы вялікі памерамі сучасны прадстаўнік сваёй групы ў Свеце, згодна з апошняй публікацыяй вялікай міжнароднай каманды арнітолагаў зменшыла сваю колькасць амаль на палову на працягу апошніх 40 гадоў.

  • Прапанавана тлумачэнне кантрастна афарбаваных унутраных паверхняў крылаў птушак

    18.08.2022 - 17:01 | Harrier

    Міжнародная група даследчыкаў, якія працуюць у розных навуковых ўстановах Кітаю, ЗША і Германіі, апублікавала вынікі свайго шырокага параўнання афарбоўкі крылаў 1780 відаў птушак, якія прадстаўляюць 75% сучасных атрадаў. Аказалася, што ў каланіяльных відаў птушак унутраная паверхня крылаў афарбаваная ярка і кантрастна і гэта дапамагае ім пазбягаць сутыкненняў адна з другой.

  • Ежа са звалак аказалася лепшай для птушaнят белага бусла за прыродную

    15.08.2022 - 01:41 | Harrier
    белыя буслы на звалцы

    Каманда даследчыкаў з Complutense University of Madrid, Instituto de Investigación en Recursos Cinegéticos IREC, Ciudad Real (Гішпанія) і University of Groningen (Нідэрланды) зрабіла комплекснае параўнанне фізіялогіі птушанят белага бусла, якіх бацькі кармілі пераважна ежай са звалак ці пераважна прыроднай здабычай.

  • Запрашаем на BirdRace-2022 у першую суботу верасня

    13.08.2022 - 13:19 | Harrier
    Як звычайна, у першую суботу верасня - 03.09, адбудзецца Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які прынята коратка называць Birdrace (“гонка за птушкамі”). На працягу 12 гадзін, з 6 да 18.00, каманды па ўсёй краіне будуць адзначаць як мага больш відаў птушак. Нагадваем, што Правілы засталіся без зменаў і можна спаборнічаць у камандах з трох ці чатырох чалавек. Сёлета Чэмпіянат арганізуе біялагічны факультэт БДУ.
  • Жаўтаногі кулік на міграцыі ляцеў больш сутак з сярэдняй хуткасцю 100 км у гадзіну!

    12.08.2022 - 15:31 | Harrier

    Восеньская міграцыя птушак у самым разгары і ў апошнія тыдні найбольш актыўна перамяшчаюцца з месцаў гнездавання ў Арктыцы на месцы зімоўкі на поўдзень розныя віды кулікоў.  Гэтая група птушак добра вядомая сваімі лётнымі здольнасцямі і рэкордамі, пра якія атрымалася даведацца найперш дзякуючы сучасным тэхналогіям ў выглядзе разнастайных спадарожнікавых перадатчыкаў і геалакатараў.

  • Адкрыта рэкордная міграцыя бакаса працягласцю ў 6 тысяч кіламетраў

    10.08.2022 - 16:07 | Harrier
    бакас
    Французкія даследчыкі, якія з 2017 г. пазначылі з дапамогай GPS перадатчыкаў 165 бакасаў, сёлета адкрылі самую працяглую з вядомых дагэтуль міграцыю віда з месца зімоўкі ў Францыі да месца гнездавання ў Расіі.
  • Да 40-годззя гнездавання чайкі-рагатухі ў Польшчы: ад з’яўлення да найбольш паспяховай экспансіі

    31.07.2022 - 17:14 | Harrier
    чайка-рагатуха

    Упершыню чайкі-рагатухі былі адзначаны на гнездаванні ў Польшчы на пачатку 1980-х гадоў. З 1989 г. пачалі гнездаваць тут штогод, аднак да апошняга часу не было спробаў зрабіць улікі гняздуючых птушак.

  • Запасы ежы ў малых грычуноў дапамагаюць і самкам, і птушанятам быць у лепшай кандыцыі

    29.07.2022 - 21:27 | Harrier
    малы грычун

    Многія віды жывёл добра вядомыя стварэннем запасаў ежы, і птушкі тут не выключэнне. Сярод апошніх грычуны (Laniidae) вылучаюцца тым, што робяць падобныя запасы ‘дэманстратыўна’, г.зн. насаджваюць здабычу на іголкі раслін ці інакш умацоўваюць яе.

Pagination

  • First page « Першая
  • Previous page ‹ Папярэдняя
  • Page 12
  • Page 13
  • Page 14
  • Page 15
  • Current page 16
  • Page 17
  • Page 18
  • Page 19
  • Page 20
  • Next page Наступная ›
  • Last page Апошняя »

Апошнія назіранні

Хитрость или закономерность?
Похоже, что 2025-й может стать для нас годом ушастой совы
Зімародкі ўзімку
Еўрапейскі ўюрок спявае ў кастрычніку
Выпадковая кугакаўка
Позднее гнездование сокола-пустельги в г. Бресте

Лепшыя фотаздымкі

Уваход для карыстальнікаў

Уваход у сістэму
  • Стварыць новы рахунак
  • Запытаць новы пароль

ЗАРАЗ НА САЙЦЕ

Зараз няма зарэгістраваных карыстальнікаў онлайн.

Нашы сябры

2009-2025 BirdWatch.by. Fatbirder's Top 1000 Birding Websites