- 13.08.2017 - 18:02 | HarrierКамандзе шведзкіх даследчыкаў упершыню атрымалася ўбачыць, як птушкі, якія актыўна машуць крыламі, могуць эканоміць энергію пад час такога палёту. Біёлагі з універсітэту Лунда на прыкладзе каўкі (Corvus monedula) паказалі, што гэтыя птушкі мінімізуюць спажыванне энергіі пад час набору вышыні, таму што махавыя першай ступені на іх крылах утвараюць пад сабой некалькі невялікіх завіхрэнняў паветра замест аднаго вялікага – як меркавалі раней.
- 09.08.2017 - 23:06 | HarrierПад час прагулкі ўздоўж сажалкі ў невялікім японскім горадзе два браты- аматры палеанталогіі зрабілі нечаканае адкрыццё- яны знайшлі самыя старыя скамянелыя парэшткі птушкі для краіны. Акрамя гэтага аказалася, што гэта яшчэ не апісаны для навукі від .
- 08.08.2017 - 18:45 | HarrierЖывёлы з “камуфляжнай” афарбоўкай могуць выбіраць найлепшыя месцы, дзе яны хаваюцца, адпаведна са сваім індывідуальным знешнім выглядам – пра гэта кажа нядаўняе даследаванне, апублікаванае у часопісе Nature Ecology & Evolution.
- 07.08.2017 - 18:37 | HarrierНядаўняе даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Physiological and Biochemical Zoology, правярала ролю меланінаў і караціноідаў у афарбоўцы больш, чым 9 тысяч відаў птушак.
- 07.08.2017 - 16:24 | HarrierУнікальная знаходка была выпадкова зроблена ў Нарвегіі – там знайшлі дразда-белабровіка (Turdus iliacus) ў ледзяной глыбе. Як аказалася пасля праверкі яго магчымага ўзросту, птушка праляжала там без пашкоджанняў больш 4 тысяч гадоў!
- 01.08.2017 - 15:23 | HarrierГрупа новазеландзкіх і аўстралійскіх палеантолагаў даказала, што астравы некалі засяляў эндэмічны від чорнага лебедзя, які атрымаў навуковую назву Cygnus sumnerensis. Аднак як і напрыклад усе віды моа, быў вынішчаны людзьмі праз непрацяглы час пасля іх прыбыцця на архіпелаг у ХІІІ ст.
- 01.08.2017 - 15:03 | Harrier
Часам абагульненне ўжо вядомай інфармацыі дае магчымасць не толькі падвесці ўмоўную рысу пад ужо вядомым, але і зрабіць нечаканае адкрыццё. Так атрымалася ў гэты раз, калі Мігель Гомэз Гарза (Miguel Gómez Garza) пад час сваёй апошняй экспедыцыі на паўвостраў Юкатан пад час збору інфармацыі для сваёй кнігі “Папугаі Мексікі”, здалёк пачуў невядомы яму голас ад групы амазонаў.
- 31.07.2017 - 18:47 | HarrierУ кратары старога вулкана на адным з астравоў Азорскага архіпелагу нгавукоўцы знайшлі парэшткі і апісалі невядомы для навукі від гіля, які атрымаў назву Pyrrhula crassa. Скамянелыя косткі былі знойдзеныя ў невялікай адтуліне-пячоры, праз якую некалі з вулкана выцякала лава. Птушка знікла колькі сотняў гадоў таму з-за каланізацыі астравоў чалавекам, з якім “прыбылі” таксама інвазійныя віды-інтрадуцэнты жывёл.
- 31.07.2017 - 16:22 | HarrierБольш відаў птушак у блізкіх радах жыве ў кліматычна стабільных месцах. Да такой высновы прыйшлі шведзкія даследчыкі з універсітэту Umeå пасля параўнання складу арнітафауны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.
- 26.07.2017 - 15:50 | HarrierНаваколле вёскі Staple у графстве Кент (Вялікабрытанія) стала адным з найлепшых на Брытанскіх астравах меcцам гнездавання звычайных туркавак (Streptopelia turtur) пасля таго, як мясцовыя жыхары -сябры RSPB, аб’ядналіся з мэтай захаваць гэты рэдкі від птушак.
- 25.07.2017 - 17:04 | Harrier
Гнездаванне ў нішах і дуплах забяспечвае птушкам абарону ад драпежнікаў, але далёка не ад усіх. У новым даследаванні, вынікі якога былі апублікаваныя ў амерыканскім навуковым часопісе The Auk: Ornithological Advances, паказана, што часта тоўстыя сценкі дупла і маленькі ляток дапамагаюць, але далёка не заўсёды.
- 24.07.2017 - 17:15 | Harrier
У Свеце вядома каля 2000 відаў багамолавых, большасць якіх распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках. Толькі некаторыя віды заходзяць за межы субтропікаў і насяляюць пустыні або стэпы. Найбольш шырока вядомы з іх – звычайны багамол (Mantis religiosa), у Еўропе распаўсюджаны пераважна на поўдні кантыненту, але з пачаткам гэтага стагоддзя насякомыя пачалі прасоўвацца на поўнач і сустракаюцца ўсё часцей і ў Беларусі. Аднак наколькі нам вядома, усе мінулыя знаходкі– гэта дарослыя насякомыя, якія добра лятаюць. Таму дагэтуль прамых доказаў таго, што від размнажаецца менавіта на нашай тэрыторыі, не было. І вось на Бераставіччыне нарэшце знойдзена і сфатаграфавана лічынка гэта віду.
- 22.07.2017 - 23:51 | Harrier
Выдатны фатограф-анімаліст Уладзімір Бондар з Магілёва, якому неўзабаве споўніцца 61 год, зрабіў нечаканы падарунак беларускай і еўрапейскай арніталогіі. У сярэдзіне ліпеня ў Магілёўскім раёне Уладзімір сфатаграфаваў злётка і самку стэпавага луня (Circus macrourus) – надзвычай рэдкай для Беларусі птушкі, апошні даказаны выпадак гнездавання якой адзначаны ў нашай краіне ў 1916 годзе! Цікава, што сёлета сенсацыяй еўрапейскага маштабу стаў першы выпадак гнездавання стэпавага луня ў Заходняй Еўропе.
- 21.07.2017 - 16:01 | Harrier
Прыгожая і яркая птушка, пра якую няшмат было вядома да яе знікнення ў прыродзе ў 2000 г, была адкрыта ў 1896 годзе ў лясах Віетнама і пасля некалькіх рэгістрацый французскіх арнітолагаў на пачатку мінулага стагоддзя, від “знік” на наступныя 70 год. Нечакана, у 1996 г бажана Эдвардса (Lophura edwardsi) ізноў адзначылі ў прыродзе, аднак праз зусім непрацяглы час від знік ізноў, і, хутчэй за ўсё, зусім. Інтэнсіўныя пошукі птушак у нашым стагоддзі ў падыходзячых біятопах не далі станоўчага выніку.
- 20.07.2017 - 16:17 | Harrier
Самцы птушак вельмі часта лепшыя спевакі, чым самкі. Аднак ці адрозненні ў здольнасцях самцоў і самак можна растлумачыць адрозненнямі ў структурах мозга ці ў сірынксе (syrinx), - структуры, аналагічнай нашай гартані і адказнай за большасць гукаў птушак. Даследчыкі, работа якіх апублікаваная ў часопісе The Auk: Ornithological Advances ,аналізавалі мускульныя валокны сірынкса самцоў і самак некалькіх відаў і нечакана знайшлі, што адрозненні ў колькасці “суперхуткіх” мускулаў не былі прычынай адрозненняў у вакальным рэпертуары палоў.
КАМЕНТАРЫ