Што за птушка??

 Дапамажыце вызначыць - вось тут інфармацыя http://www.facebook.com/profile.php?id=100000630791043

 

Lighty - Mon, 06/01/2020 - 13:18

Дапамажыце, калі ласка, з чаротаўкамі (ну... я мяркую, што гэта нейкія чаротаўкі?)

Гомель, травень 2020

 

 

 

Апошні зняты ў іншы дзень, і м.б. нехта іншы?

На першых двух здымках, і хутчэй за ўсё на 4-м - дроздавая чаротаўка, з гучным і скрыпучым голасам. 

На 3-м цяжка адначзначна сказаць - можа быць трысняговая чаротаўка..

На 5-м звычайная чаротаўка са светлым яркім і шырокім брывом і менш яркімі палоскамі зверху галавы.

Звычайна ж чаротаўкі лягчэй адрозніваюцца па песне.

Lighty - Sun, 06/28/2020 - 22:30

Дапамажыце, калі ласка, зразумець, чый нос. Нос сядзеў у трыснягах і прыглядаўся, а потым вельмі хутка ўляцеў. Птушка ў палёце памерам прыкладна з качку-крыжанку (ці нават менш), на апошнім здымку - магчыма, той жа від, бо сфатаграфавана на 10 хвілін раней на тым жа возеры, і палёт падобны.нос

носнос

 

Lighty - Mon, 06/29/2020 - 01:27

1) Ці можна зразумець, чые гэта дзеці абселі мячэўнік?

дзеці  дзеці

дзецідзеці

2) Сядзеў на вярбе, крыху далекавата. Нібы і падобны да чаротаўкі, але спявае неяк ня так (доўгае аднастайнае дрррррр).

Гук (калі я не памылілася з крыніцай гука:), also карцінка не адпавядае)

https://drive.google.com/file/d/1Bs-7AL_SFTVXh7OJkU36m60ozVQHRrKL/view?usp=sharing

https://drive.google.com/file/d/1rsqSk66HPPdUeTqBllLzyeUkxEAJBg_A/view?usp=sharing

Harrier - Sat, 09/12/2020 - 02:00

Адназначна не асаед - завузкія крылы і галава з дзюбай не асаеда.

А вось ці канюх-мышалоў наш, ці т.зв. усходні падвід Buteo buteo vulpinus сказаць не вазьмуся. Колер вельмі рыжы. 

Тэарэтычна з такой афарбоўкай мог бы быць і канюх-курганнік Buteo rufinus, таму было б добра даведацца дзе і калі зроблены здымкі.

 

Lighty - Mon, 10/05/2020 - 17:39

Падкажыце, калі ласка, хто гэта. Птушка вялікая, ляталі ўдвух над полем. У нейкі момант да іх спрабавала прычапіцца варона, дык тая варона зусім несур'ёзна побач выглядала.

Рэчыцкі раён, 05.10.20

Lighty - Sat, 11/21/2020 - 18:19

 Вялікі грычун? Гомельскі раён, 21.11, памерамі ня дужа вялікі, хмызнякі ля возера.

(Маю сумневы, бо неяк... сілуэт не зусім падобны? Але для малога ён недастаткова руды, дый халодна ўжо)

грычунгрычун

Lighty - Sun, 11/22/2020 - 19:06

22.11, калгаснае поле ля Гомля, якасьць слабая, бо сьвятло, адлегласьць, крывыя рукі... я быў думала, што пустальга (адзін раз птушка "завісла", але не сезон?..)

Harrier - Sun, 11/22/2020 - 22:04

In reply to by Lighty

Здымкі не вельмі блізкія, але вызначыць птушку можна - канюх-мышалоў (B.buteo).

Яны вельмі зменлівай афарбоўкі, таму часам вызначэнне нялёгкае, хаця птушка самая звычайная.

У нас 4 віды драпежных птушак завісаюць на адным месцы пад час палявання: арол-вужаед, сокал-пустальга (у апошнія зімы могуць і застаюцца ў невялікай колькасці зімаваць,таму можна сустрэць і зараз) і 2 віды канюхоў: канюх-мышалоў і касматаногі канюх (B. lagopus). Апошнія вельмі падобныя да "нашых" канюхоў, але прылятаюць да нас з кастрычніка па красавік, звычайна светлыя, з белым надхвосцем і пляма на згібе крыла заўсёды цёмная і вялікая.