Агрэсіўныя аўстралійскія сарокі аказаліся горшымі вучнямі

Згодна з нядаўнім даследаваннем каманды аўстралійскіх навукоўцаў, больш агрэсіўныя заходнія аўстралійскія сарокі (Gymnorhina tibicen dorsalis) дэманструюць менш спрытныя паводзіны і горш вучацца ў новай сытуацыі ў параўнанні з больш раўнаўзважанымі чальцамі той жа групы птушак.

"Аўстралійскія сарокі жывуць у кааператыўных сацыяльных групах, а агрэсіўнасць у адносінах да іншых птушак у калектыве не стварае для яе іншых чальцоў, а значыць і для групы ніякіх пераваг” - сказала Dr. Lizzie Speechley з School of Biological Sciences, University of Western Australia.

Навукоўцы вывучалі залежнасць памеру групы і сацыяльных узаемаадносін унутры яе і знайшлі, што дынаміка ў групе дапамагае інтэлектуальнаму развіццю птушак. Арнітолагі колькасна ацэньвалі 4 тыпы сацыяльных ўзаемадзеянняў: блізкасць, здольнасць стварэння і падтрымання адносін (affiliative), аганістычныя і галасавыя.

"Памер групы часта выкарыстоўваецца як мера сацыяльнай складанасці, але толькі памерамі мы не можам выявіць змены ў дынаміцы групавых сацыяльных узаемаадносін”.

Даследчыкі назіралі за 18 групамі аўстралійскіх сарок, у кожнай з якіх было ад 80 да 120 асобін і за тым, як сацыяльныя ўзаемадзеянні дапамагалі ці перашкаджалі птушкам збіраць, захоўвываць і выкарыстоўвываць інфармацыю бачную па адпаведных паводзінах.

‘Разумовы спрыт’ птушак вызначалі з дапамогай драўлянай рашоткі, у якую былі ўстаўлены рознакаляровыя крышкі. Калі правільны колер быў абраны з дапамогай дзюбы, сарока атрымлівала невялікую порцыю ежы - узнагароду.

"Згодна з дадзенымі папярэдніх даследаванняў гэтага віду птушак, у нашым таксама атрымалася, што ў асобін з большых груп навучанне адбывалася хутчэй” - сказала Dr. Speechley.

Тым не менш, пазіцыя ў групе індывідуальнай птушкі таксама мела значэнне для хуткасці навучання і тыя з сарок, якія пазбягалі ўдзелу ў агрэсіўных узаемадзеяннях, паказалі сябе лепш, чым агрэсіўныя асобіны.

Такім чынам, атрыманыя вынікі пацверджваюць гіпотэзу ‘неабходнасць стымулюе інавацыі’ ('necessity drives innovation' hypothesis), якая між іншым сцвярджае, што калі асобіны не могуць - у тым ліку з дапамогай агрэсіі - манапалізаваць рэсурсы, яны больш часу прысвячаюць для рашэння праблем, з якімі сутыкаюцца.

Крыніца: Elizabeth M. Speechley et al, Aggressive interactions influence cognitive performance in Western Australian magpies, Proceedings of the Royal Society B: Biological Sciences (2024). DOI: 10.1098/rspb.2024.0435

Паводле www.phys.org (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Як аўстралійскія сарокі ‘сарвалі’ навуковае даследаванне

Больш ‘сацыяльныя’ птушкі ядуць больш незнаёмай ім раней ежы

Складаная сацыяльная структура даказана для яшчэ аднаго віду птушак

Вароны ў большых сацыяльных групах здаравейшыя

У грыфавых цасарак упершыню для птушак знойдзена надзвычай складанае грамадзтва