• 05.03.2019 - 20:44 | Harrier

    Трошкі больш за дзесяць год таму ў Гродна сабраліся некалькі чалавек з усёй Беларусі, некаторыя з якіх нават не ведалі адзін аднаго і вырашылі стварыць … сайт пра назіранні птушак. Сайт не толькі жывы, але сёння пад назвай “Птушкі штодня” паспяхова сустракае сваё першае дзесяцігоддзе.

  • 03.03.2019 - 01:48 | Harrier
    У трапічных лясах Цэнтральнай Амерыкі вялікія ані, каб было лягчэй абараніць свае гнёзды ад драпежнікаў, звычайна гняздуюць разам па 2-3 самкі ў адным гняздзе. Аднак калі гэтая стратэгія не дапамагае і яйкі знішчаныя, гэтыя прадстаўнікі атраду Зязюлепадобных могуць падкідываць свае яйкі ў гнёзды іншых груп.
  • 02.03.2019 - 18:32 | Harrier
    Тупікі, якія і так выглядаюць вельмі харызматычна, аказваецца маюць яшчэ адну ўнікальную рысу: іх дзюбы маюць спецыяльныя ўчасткі, якія свецяцца ярка-блакітным святлом пад ультра-фіялетавымі промнямі. І хаця гэта можа быць добрым сігналам да выбару партнёра пад час размнажэння, навукоўцы да канца не разабраліся наколькі гэта важна для птушак і чаму.
  • 01.03.2019 - 15:37 | Harrier
    Роўна 200 гадоў таму, 1 сакавіка 1819 г. у маёнтку Jabłonna пад Люблінам нарадзіўся Уладзіслаў Тачаноўскі (Władysław Taczanowski), які стаў арнітолагам-самавукам з усясветнай славай і які, воляй лёсу, быў моцна звязаны і з нашымі арнітолагамі і заолагамі.
  • 28.02.2019 - 00:49 | Harrier

    Мільярды жывых істотаў вандруюць на розныя адлегласці паміж сваімі месцамі размнажэння і зімоўкі, каб выкарыстоўвываць сезонныя змены ў даступнасці рэсурсаў і павялічваць эфектыўнасць размнажэння. Натуральны адбор падтрымлівае тых, хто найлепш падпасоўвае свой гадавы цыкл да феналогіі свайго цяперашняга наваколля  і атрымлівае першым доступ да неабходных рэсурсаў.

  • 26.02.2019 - 17:04 | Harrier
    Дзякуючы доўгатэрміновым назіранням на станцыях кальцавання птушак, якія размешчаныя на поўначы Еўропы і Паўночнай Амерыкі, навукоўцы змаглі ацаніць як хутка прыспешваецца міграцыя ў розных відаў птушак. Аказалася, што ў блізкадыстанцыйных мігрантаў вясновая міграцыя кожную дэкаду ў сярэднім пачынаецца на 1,5-2 дні раней! Далёкадыстанцыйныя мігранты таксама прыспешылі пачатак сваёй міграцыі, аднак у сярэднім (толькі) на 0,6-1,2 дні за дэкаду.
  • 25.02.2019 - 16:43 | Harrier
    Дзякуючы кальцаванню часам атрымліваецца атрымаць вельмі цікавыя звесткі не толькі пра міграцыі і месцы зімоўкі розных відаў птушак – наконт гэтага нашмат больш эфектыўныя цяпер сучасныя метады сачэння за птушкамі, але найперш пра іх доўгажыхарства. Сёлета ў студзені ў Фінляндыі быў сфатаграфаваная самка арла-маркута з кальцом, якой аказалася 34 гады! Гэта найстарэйшы прадстаўнік віду, вядомы нам у Еўропе.
  • 21.02.2019 - 14:11 | Harrier

    Ужо прыкладна тыдзень у Беларусі стаіць сапраўдная вясновая пагода, таму вяртанне да нас першых блізкіх мігрантаў (палявых жаўрукоў, шэрых жураўлёў і гусей) не павінна здзіўляць.

  • 21.02.2019 - 00:33 | Harrier
    У птушак вельмі добрая памяць, аднак у адрозненне ад млекакормячых, вельмі мала вядома пра тое, як яна ўтвараецца пад час сну. Даследчыкі з інстытуту арніталогіі  Макса Планка  (Германія) і ўніверсітэту Утрэхта  (Нідэрланды) запісывалі хвалі павольнай актыўнасці, якія праходзяць праз мозг галубоў пад час сну. Яны вельмі падобны на тыя, што назіраюць у звяроў. Аднак іншыя тыпы актыўнасці мозга, добра вядомыя ў млекакормячых і адказныя за асобныя тыпы кансалідацыі памяці, у галубоў не былі знойдзеныя. Таму навукоўцы зрабілі высновы, што птушкі могуць утвараць некаторыя тыпы памяці ці ўспамінаў інакш, чым гэта робяць звяры
  • 19.02.2019 - 23:35 | Harrier

    Пасля апошняй канферэнцыі Клубу200, са Спісу відаў, якія цікавыя для сябраў Клубу, былі выключаныя 5 відаў і ўнесеныя 5. Здавалася б, колькасна Спіс павінен застацца такім самым, але насамрэч ён павялічыўся, бо аўтаматычна штогод у яго трапляюць новыя віды, адзначаныя ў нашай краіне.

  • 16.02.2019 - 13:38 | Harrier
    Чарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю  23 -24.2019. Сустрэча з сябрамі і аднадумцамі з усёй Беларусі, цікавыя прэзентацыі і фільмы, магчымасць набыць сувеніры і вызначальнікі, майкі-цішоткі і календары плюс сапраўдная вясновая экскурсія на птушак чакаюць Вас!
  • 14.02.2019 - 12:44 | Harrier

    У сераду, 13 лютага, раптоўна не стала Уладзіміра Янушэвіча - аднаго з самых цікавых фота-анімалістаў Гарадзеншчыны і найлепшых фатографаў Слоніма.

  • 13.02.2019 - 19:03 | Peregrinus
    Как, кто и когда из птиц "принёс" весну в национальный парк "Беловежская пуща", почему важны длительные фенологические наблюдения и что нас и орнитофауну ждёт в ближайшее время.
  • 13.02.2019 - 17:39 | Harrier

    Хаця даўно праверана, што першая ластаўка вясны не зробіць, птушкі ўносяць свае папраўкі ў самыя правільныя прыслоўі. Сёння, 13 лютага, на захадзе нашай краіны былі адзначныя першыя сёлета палявыя жаўрукі (Alauda arvensis), за якімі, без сумневаў, хутка прыляцяць і іншыя віды птушак, якія ў нас не зімавалі. І хаця гэтая падзея адбылася сёлета  амаль на 20 дзён раней, чым першыя палявыя жаўрукі былі зарэгістраваныя ў мінулым годзе, гэта не "рэкордны" прылёт - у 2016-м першых жаўрукоў бачылі ў Беларусі ўжо 9 лютага!

  • 11.02.2019 - 22:17 | Harrier

    История Беловежской пущи неразрывно связана с судьбами сотен и тысяч людей, благодаря которым она сложилась именно так, а не иначе. В числе этих людей – орнитолог Владимир Афанасьевич Дацкевич, без преувеличения проживший непростую жизнь. В ней было всякое: уважение и признание коллег за высокий профессионализм, незаслуженные гонения, потеря близких.