Перайсці да асноўнага змесціва
Галоўная Birding is our religion

Main navigation

  • НАШЫ НАЗІРАННІ
  • ПРА BIRDWATCH
    • Пра гэты сайт
    • Частые вопросы
    • 1. Основы бёдуотча
    • 2. Определение птиц
  • ГАЛЕРЭЯ
  • CLUB200
    • Статут клуба
    • Рэдкія назіранні/Rarities
    • Рэйтынг Клуба200
    • Спіс птушак Клуба200
  • ФОРУМ
  • СПІСЫ ПТУШАК
  • Пра БАФК
    • Пра БАФК
    • Спіс відаў БАФК
    • Патрабаванні БАФК
    • Рашэнні БАФК

КАМЕНТАРЫ

  • А я яшчэ здзівіўся што без… 24.08 - 22:01
  • Спасибо, Дмитрий! Хочу… 24.08 - 19:47
  • Выдатныя здымкі ў палёце!  … 23.08 - 17:53
  • Шыкоўная серыя.  13.08 - 10:07
Больш каментароў →

CLUB200

  • Сявец (Pluvialis squatarola)
  • Каменяшарка (Arenaria interpres)
  • Дэлавэрская чайка (Larus delawarensi…
  • Канюх-курганнік (Buteo rufinus)
  • Шчурка-пчалаедка (Merops apiaster)

АПОШНІЯ ФОТАЗДЫМКІ

  • рудахвостка-чарнушка
  • Молодой луговой лунь.
  • палявы верабей
  • леска-завірушка
  • шэрая чапля
  • рудахвостка-чарнушка
  • вялікая белая чапля
  • пиявки
  • сокал-пустальга

  • ‘Большой год’-2022, интервью с чемпионкой: “Каждые выходные были посвящены поискам птиц, не считая внезапных выездов среди недели”

    31.12.2022 - 23:01 | Harrier
    “Вялікі год” (‘Big year’,“Большой год”) – своеасаблівы марафон для тых, хто любіць назіраць за птушкамі, мае магчымасць і жаданне не толькі не расставацца з імі на працягу ўсяго каляндарнага году, але і амбіцыі праверыць сябе ды ўбачыць як мага больш відаў за гэты час. Як і любыя спаборніцтвы, гэтыя маюць розны геаграфічны маштаб (ёсць нават Сусветныя!) і яны даволі папулярныя ў розных краінах, асабліва на захад ад нас.
  • Пазнавальныя магчымасці самак з узростам змяншаюцца, але яны пачынаюць мець больш патомства

    26.12.2022 - 23:10 | Harrier
    Каманда навукоўцаў з універсітэту Заходняй Аўстраліі разам з калегамі з універсітэту Exeter (Вялікабрытанія) знайшла, што паўднёвыя пярэстыя цімеліі, якія жывуць у саванах на поўдні Афрыкі, з узростам пачынаюць выгадоўваць больш патомкаў, аднак паступова трацяць ранейшыя пазнавальныя здольнасці.
  • Спіс птушак Заходняй Палеарктыкі зменшыўся на адзін від – у Марока знік цёмны спяваючы шуляк

    23.12.2022 - 00:20 | Harrier
    Існуюць сур’ёзныя апасенні, пацверджаныя доўгатэрміновымі палявымі даследаваннямі, што падвід цёмнага спяваючага шуляка (Melierax metabates theresae), раней распаўсюджаны ў Марока, цалкам знік. Іншыя падвіды пакуль што маюць стабільную колькасць і cустракаюцца на большай частцы тэрыторыі Афрыкі на поўдзень ад Сахары.
  • Аўстралійскія ібісы навучыліся ачышчаць рапух ад яду перад тым, як іх з’есці

    21.12.2022 - 19:46 | Harrier

    Аўстралійскія белыя ібісы (Threskiornis molucca) навучыліся ‘паласкаць’ марскіх рапух (Rhinella marina) перш, чым праглынуць іх цалкам. Магчыма, што гэты абарыгенны аўстралійскі від птушак дапаможа прыпыніць ці хаця б запаволіць працэс распаўсюджання небяспечнага для мясцовай фауны інвазійнага чужароднага віда амфібій.

  • Гісторыя поспеху: як у Індыі сталі ахоўваць амурскіх сакалоў-шулёнкаў

    20.12.2022 - 01:20 | Harrier
    Каб пазбегнуць небяспекі выкарыстання разнастайных прыстасаванняў для адлову і забойства сокалаў-шулёнкаў, мясцовыя ўлады не толькі забаранілі ўжыванне стрэльбаў жыхарам штатаў Assam, Nagaland і Manipur на час восеньскай міграцыі птушак праз гэтыя тэрыторыі, але і правялі рэйды па канфіскацыі сетак і катапультаў у сельскай мясцовасці.
  • Каб пазбегнуць турбавання белых соваў, групы ў сацсетках забаранілі размяшчаць у сябе іх здымкі

    16.12.2022 - 11:20 | Harrier
    белая сава
    Гэтая зіма ў ЗША і Канадзе пачалася не зусім звычайна: хаця белыя совы ўжо прыляцелі на поўдзень ад Палярнага кола як і ў папярэднія гады, аднак сёлета іх зімоўка можа стаць значна больш камфортнай. Справа ў тым, што многія спецыялізаваныя амерыканскія групы для бёрдэраў і фатографаў прыроды ў сацсетках заклікалі фатографаў не турбаваць белых соваў і папярэдзілі, што здымкамі віда ўжо будзе нельга пахваліцца сярод удзельнікаў групы.
    Каментароў: 2
  • Арол-шуляк: адкладзеная сенсацыя пра залёт новага для Беларусі віда птушак

    14.12.2022 - 01:05 | Harrier
    арол-шуляк
    Беларусаў ужо не здзівіш тым, што новыя для краіны віды птушак могуць дадавацца ў спіс ‘нашых’ пасля рэгістрацыі над нашай тэрыторыяй птушкі са спадарожнікавым перадатчыкам. Гэтай вясной дзякуючы сучасным тэхналогіям і своечасовай перадачы польскімі калегамі дадзеных пра месцазнаходжанне птушкі ў Гомелі, многія з нас змаглі ‘на свае вочы’ убачыць там дэлавэрскую чайку - новы для краіны від. Аднак даставерна пацвердзіць таксама вясновы залёт у Беларусь яшчэ аднага новага для нас віду - aрла-шуляка - толькі дзякуючы дадзеным з перадатчыка, не атрымлівалася.
    Каментароў: 4
  • Упершыню атрымалася адсачыць трасы міграцыi і месцы зімоўкі пячуравак-трашчолак

    12.12.2022 - 01:08 | Harrier
    пячураўка-трашчолка
    Дзякуючы выкарыстанню мініятурных геалакатараў, упершыню атрымалася даволі дакладна прасачыць трасы міграцыі, іх характар і месцы зімоўкі пячуравак-трашчолак з Вялікабрытаніі ў краінах Заходняй Афрыкі.
  • Дадатковае зімовае харчаванне павялічвае сярэдні памер кладкі вялікіх сініц менш, чым на 5%

    09.12.2022 - 01:56 | Harrier
    вялікая сініца

    У апошнія гады працягваецца абмеркаванне часам супрацьлеглых вынікаў, да якіх прыводзіць дзікіх птушак магчымасць карыстацца ўзімку або круглы год з дадатковага харчавання антрапагеннага паходжання.

  • З-за фаерверкаў гусі шукаюць іншае месца начлегу на адлегласці нават да 500 км

    06.12.2022 - 00:22 | Harrier
    белалобыя гусі
    Навукоўцы з Max Planck Institute of Animal Behavior у г. Констанц (Германія) і Інстытута экалогіі (Нідэрланды) з дапамогай GPS трэкераў на працягу 8 сезонаў адсочвалі доўгатэрміновыя наступствы навагодніх фаерверкаў для сотняў прадстаўнікоў розных відаў арктычных гусей, якія зімуюць на тэрыторыі Германіі, Даніі і Нідэрландаў.
  • Апісаны самы старажытны від гагача, які яўна не быў выключна рыбаядным

    02.12.2022 - 20:38 | Harrier

    Нядаўна па скамянелых некамплетных рэштках чэрапа і шкілета каманда брытанскіх палеантолагаў апісала раней невядомы і самы старажытны на сённяшні дзень від гагача, які атрымаў навуковую назву Nasidytes ypresianus.

  • Запрашаем на чарговы он-лайн сезон зімовых назіранняў з наваколля Белавежскай пушчы

    01.12.2022 - 22:01 | Harrier
    сойка

    Шостую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за актыўным зімовым жыццём нашых дзікіх суседзяў у рэжыме LIVE.

  • Шэрым гусям патрэбна нават да 4 гадзін, каб супакоіцца пасля фаерверкаў

    27.11.2022 - 20:24 | Harrier
    шэрыя гусі

    Антрапагеннае турбаванне дзікіх жывёл – такое, як светлавое і шумавое забруджванне наваколля, непасрэдная прысутнасць чалавека або яго небяспечных механізмаў у месцах пражывання або міграцыі, пастаянна павялічваюцца і выклікаюць рознапланавыя негатыўныя змены ў асяроддзі.

  • Дзікія птушкі дапамагаюць палепшыць самаадчуванне і ў здаровых, і людзей у дэпрэсіі

    21.11.2022 - 21:42 | Harrier
    Даследчыкі з King's College London (Вялікабрытанія) вывучалі ўздзеянне назіранняў птушак на адчуванне ментальнага здароўя яго ўдзельнікаў. Усяго ў выбарцы апынуліся 1292 чалавека з Брытанскіх астравоў, кантынентальнай Еўропы, Кітая, Аўстраліі і ЗША.
  • Чарнагаловы бажанавы голуб ‘пераадкрыты’ праз 140 гадоў пасля апісання

    19.11.2022 - 19:43 | Harrier

    Нарэшце поспехам скончылася чарговая навуковая экспедыцыя па пошуку чарнагаловага бажанавага голуба (Otidiphaps insularis), якога навукоўцы не бачылі пасля здабычы двух птушак у 1882 годзе і фармальнага апісання для навукі на наступны год.

Pagination

  • First page « Першая
  • Previous page ‹ Папярэдняя
  • Page 10
  • Page 11
  • Page 12
  • Page 13
  • Current page 14
  • Page 15
  • Page 16
  • Page 17
  • Page 18
  • Next page Наступная ›
  • Last page Апошняя »

Апошнія назіранні

Хитрость или закономерность?
Похоже, что 2025-й может стать для нас годом ушастой совы
Зімародкі ўзімку
Еўрапейскі ўюрок спявае ў кастрычніку
Выпадковая кугакаўка
Позднее гнездование сокола-пустельги в г. Бресте

Лепшыя фотаздымкі

Уваход для карыстальнікаў

Уваход у сістэму
  • Стварыць новы рахунак
  • Запытаць новы пароль

ЗАРАЗ НА САЙЦЕ

Зараз няма зарэгістраваных карыстальнікаў онлайн.

Нашы сябры

2009-2025 BirdWatch.by. Fatbirder's Top 1000 Birding Websites