• 30.06.2020 - 01:21 | Harrier

    Розныя прадстаўнікі рыб каланізавалі ізаліраваныя вадаёмы па ўсяму Свету задоўга да з’яўлення чалавека, які мог бы ім у гэтым дапамагчы. Працяглы час лічылася, што ў гэтым яўна замешаны вадаплаўныя птушкі, якія нібыта пераносяць ікру рыб на сваім пер’і ці нагах. Аднак доказаў на гэта яўна не было.

  • 26.06.2020 - 23:30 | Harrier
    Вместе с витебским режиссёром–документалистом фильмов о природе Натальей Саксоновой 21 июня мы отправились на Глоданский мох кольцевать и фотографировать птенцов дербников. Ежегодно на этом верховом болоте гнездятся 2-3 пары этих редких для Беларуси соколков.
  • 18.06.2020 - 16:38 | Harrier
    Добра вядома, што жыццё ў горадзе хаця і мае свае перавагі для птушак, таксама хавае і нямала небяспек. Таму час ад часу, асабліва зараз - калі птушаняты ў многіх відаў выпрыгваюць з гнёздаў і сутыкаюцца з праблемамі, мы актыўна ўзаемадзейнічаем з працаўнікамі МНС.
  • 17.06.2020 - 16:51 | Harrier

    Суворыя ўмовы навакольнага асяроддзя – напрыклад, халодныя зімы ў высокіх шыротах, правяраюць здольнасць арганізма знаходзіць адпаведныя энергетычныя рэсурсы для выжывання. Асабліва выпрабоўваюць птушак невялікіх памераў з пераважна дзённай актыўнасцю крытычныя зімы ў халодных рэгіёнах.

  • 16.06.2020 - 01:46 | Harrier
    На севере Беларуси, в Белорусском Поозерье, гнездовыми биотопами сизой чайки являются грядово-озёрный комплекс с небольшими торфяными островками (который в нашем регионе встречается редко) и сильно обводнённый грядово–мочажинный комплекс растительности на верховых болотах.
  • 11.06.2020 - 19:04 | Harrier
    Міжнародная каманда даследчыкаў вызначыла асноўную прычыну нізкай прадуктыўнасці вялікіх сініц у гарадах. Гэта значна меншая, чым у лясах, даступнасць для птушак насякомых. Хутчэй за ўсё, падобная прычына негатыўна ўздзейнічае на рэпрадуктыўны поспех і многіх іншых птушак нашых гарадоў.
  • 08.06.2020 - 15:50 | Harrier
    Шэрая курапатка афіцыйна прызнаная зніклым у Швайцарыі відам пасля таго, як у краіне не было зроблена ніводнага назірання гэтых птушак на працягу 2019 і першай паловы гэтага году. Гэта чарговае знікненне некалі звычайнага віда птушак, звязанае са спрашчэннем аграэкасістэм і інтэнсіфікацыяй сельскай гаспадаркі ў краіне. У мінулыя дзесяцігоддзі тут ужо зніклі жаўрук-смяцюх, садовая стрынатка, чорналобы, малы і вялікі грычуны.
  • 05.06.2020 - 18:30 | Harrier

    Міжнародная каманда навукоўцаў на прыкладзе двух відаў крумкачовых птушак і параўнання іх з іншымі прадстаўнікамі атраду Вераб’інападобных вывучала сямейныя адносіны, працягласць залежнасці ад бацькоў ці сямейнай групы і развіццё іх пазнавальных здольнасцяў.

  • 07.05.2020 - 23:08 | Harrier
    У 11-ты раз у нас ёсць магчымасць сачыць амаль за ўсімі дэталямі сямейнага жыцця на двух гнёздах сокала-пустальгі, якія гняздуюць на шматпавярховым доме ў Брэсце. Прайшло трошкі больш за месяц, як самка на другім гняздзе адклала там сваё першае яйка і таму ў бліжэйшыя дні можна чакаць пачатку новага этапу ў жыцці гэтай сям’і – вылуплення птушанят.
  • 06.05.2020 - 18:37 | Harrier
    Каманда даследчыкаў з універсітэту Лунда (Швецыя) і універсітэту Tromsø (Нарвегія) правярала змены ў імуннай сістэме тундравых пардваў з вострава Svalbard паміж зімовым і вясновым перыядамі. Гэтыя пардвы – адзіныя птушкі, якія асела жывуць так далёка ў Арктыцы.
  • 27.04.2020 - 20:32 | Harrier
    Па выніках больш, чым двухгадовых даследаванняў з дапамогай мініятурных геалакатараў аказалася, што вяртлявыя чаротаўкі з Літвы і Беларусі зімуюць нашмат далей, чым лічылася дагэтуль. Так, яны адпачываюць пад час пралёту ў раней вядомым як месцы зімоўкі Сенегале, аднак ляцяць яшчэ далей і прыпыняюцца на ўсю зіму ў Малі. Такім чынам, палёт толькі у адзін бок займае ў іх 7-8 тысяч кіламетраў!
  • 24.04.2020 - 16:20 | Harrier
    Навукоўцы з нямецкай прыродаахоўнай арганізацыі NABU вызначылі дакладную прычыну, якая стаіць за смерцю дзесяткаў тысяч сініх сініц, якія адбыліся за апошнія тыдні ў Германіі.
  • 22.04.2020 - 15:08 | Harrier
    Часта ведаць больш пра жыццё птушак важна, каб лепш іх ахоўвываць. Таму новыя дадзеныя, якія былі атрыманы пад час не зусім традыцыйнага выкарыстання дадзеных з геалакатараў, замацаваных на вялікіх грыцуках у Нідэрландах, не толькі цікавыя, але і важныя менавіта для лепшага разумення біялогіі віда для яго захавання.
  • 15.04.2020 - 10:48 | Harrier
    Польскія навукоўцы знайшлі, што каровы на зялёных пашах павялічваюць поспех паляванняў белых буслоў побач з імі. Магчыма, што паляваць каля быдла буслы навучыліся некалі пад час зімовак у Афрыцы. Там параўнальна шмат розных відаў капытных пасвіцца ў саване, якая вельмі падобная да нашых пашаў са шматгадовых траў.
  • 05.04.2020 - 23:20 | Harrier
    Амаль усе вялікія белыя чаплі гняздуюць ва усходняй частцы Польшчы, дзе дзякуючы выкарыстанню дрона атрымалася ў 8 калоніях налічыць дакладна 496 пар гэтага віду. Гэта першыя так дакладныя лічбы, атрыманыя для вельмі скрытна гняздуючага ў цяжкадаступных для чалавека месцах віда.