Паводле палеантолагаў, якія зрабілі знаходку і апісалі новы для навукі вымерлы від, пінгвін Сrossvallia waiparensis, які жыў у палеацэне прыкладна ад 66 да 56 мільёнаў гадоў таму, быў каля 1,6 м вышынёй і важыў нават да 80 кг.
- 16.08.2019 - 15:55 | Harrier
- 16.08.2019 - 14:08 | Peregrinus
Шчыра віншуем дружную сям’ю Абрамчукоў з нараджэннем сына!
Хлопчык нарадзіўся 15 жніўня.Ведаючы няўрымслівы і дапытлівы характар бацькі - Андрэя – у адносінах да роднай прыроды, і, ў асаблівасці, да птушак, а маці - Марыны - да балот, верым, што сынок паследуе за бацькамі у справе захавання і вывучэння роднай прыроды і багнаў і іх найбольш цікавых прадстаўнікоў - птушак!
- 13.08.2019 - 23:20 | HarrierСёлета ў першую суботу верасня - 07.09, адбудзецца чарговы, ужо XVI Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які прынята коратка называць Birdrace (Гонка за птушкамі). На працягу 12 гадзін, з 6 да 18.00, каманды па ўсёй краіне паспрабуюць адзначыць як мага больш відаў птушак. Дзякуючы больш ліберальным Правілам, прынятым у мінулым годзе, стала магчымым спаборнічаць у камандах з трох ці чатырох чалавек.
- 09.08.2019 - 14:19 | HarrierСёлета апошняя вядомая для Францыі пара чарналобага грычуна гнездавала непаспяхова. У сярэдзіне мая прапала самка, а праз два дні і самец кінуў карміць птушанят. Гэта першы выпадак у сучаснай гісторыі краіны, калі чарналобыя грычуны не выгадавалі за сезон ніводнага птушаня. Калі ў бліжэйшыя гады сытуацыя не паправіцца, - на што вельмі мала надзеі, від стане першым у гэтым стагоддзі, які знікне тут як гняздуючы.
- 07.08.2019 - 23:48 | HarrierДагэтуль самым вялікім папугаем на Зямлі лічыўся какапо – нелятаючы прадстаўнік атраду, якога доўгі час лічылі зніклым, але папуляцыю якога ў Новай Зеландыі памалу атрымалася аднавіць. Аднак знойдзеныя скамянелыя косткі невядомага для навукі віду, які атрымаў характэрную назву Heracles inexpectatus , дазваляюць ўпэўнена прызнаць гэты зніклы від самым вялікім сярод папугаяў.
- 05.08.2019 - 15:43 | HarrierНегледзячы на папярэджанні, звароты прыродаахоўных арганізацый і рэкамендацыі экспертаў, урад Францыі вырашыў не працягваць далей мараторый на паляванне на вялікіх кулёнаў. Пасля гэтага пад час міграцыі і зімоўкі на тэрыторыі гэтай краіны і ў яе тэрытарыяльных водах ізноў можна будзе адстрэльваць да 6 тысяч гэтых кулікоў штогод.
- 01.08.2019 - 16:46 | HarrierДзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій для вывучэння міграцый і іншых бакоў жыцця птушак, мы можам даведацца пра тое, што з дапамогай больш традыцыйных метадаў проста немагчыма. Часам гэта звесткі пра новыя для Беларусі ці віды, якія маюць статус рэдкіх залётных для нашай краіны, а часам дэталёвая інфармацыя пра перамяшчэнні і месцы адпачынку рэдкіх гняздуючых відаў - такіх, як вялікі кулён.
- 29.07.2019 - 16:10 | Harrier
Хаця раней ужо атрымалася паказаць, што кантраст паміж цёмным і светлым апярэннем (хутчэй за ўсё) дапамагае змяншаць энергетычныя патрэбы на доўгія пералёты такіх акіянічных вандроўнікаў, як альбатросы, толькі зараз каманда даследчыкаў з Бельгіі даказала эфектыўнасць падобнага кантраста і для іншых птушак.
- 25.07.2019 - 17:54 | HarrierПершых вяртлявых чаротавак, перавезеных у мінулым годзе з беларускага балота Званец птушанятамі ў літоўскі рэзерват “Жувінтас”, адзначылі сёлета ў Літве нечакана рана: на прыканцы красавіка і ў пачатку мая. Тады і стала зразумела, што смелы міжнародны праект па транслакацыі птушанят гэтага рэдкага віду птушак будзе паспяховым. Таму сёлетняя транслакацыя наступных 50 птушанят зможа не толькі ўмацаваць амаль зніклую літоўскую папуляцыю віда, але і распаўсюдзіць унікальны досвед на іншыя тэрыторыі і віды.
- 23.07.2019 - 18:42 | HarrierМаладыя белыя буслы ўжо памалу вылятаюць з гнёздаў. Іх колькасць на розных гнёздах розная і залежыць ад мноства фактараў – месца, дзе яно было пабудаванае, досведу і здольнасці бацькоў сагрэць і выкарміць усё сваё патомства ў любое надвор’е і даступнасці ежы навокал. Але цудоўная гісторыя, якая адбылася ў адным з паселішчаў у Цэнтральна-Заходняй Польшчы, сведчыць таксама пра тое, што часам буслам могуць дапамагчы і неабыякавыя людзі.
- 22.07.2019 - 13:49 | HarrierУ 2017 годзе адбыўся першы выпадак гнездавання стэпавых луней у Заходняй Еўропе – з гнязда на поле азімых зерневых у Нідэрландах паспяхова выляцелі 4 маладых. У мінулым годзе самка з той жа пары спрабавала загнездаваць з самцом поплаўнага луня (C. pygargus), але з гэтага нічога не атрымалася. І вось новая сенсацыя: па адной пары гэтых рэдкіх птушак сёлета паспяхова адгнездавалі ў Нідэрландах і ўпершыню – у Гішпаніі!
- 15.07.2019 - 18:00 | HarrierЗакальцаваную птушанём 3 ліпеня 1986 г. ў мясцовасці Angus, палярную крычку знайшлі мёртвай 3 чэрвеня 2019 г. у рэзерваце Aberdeenshire (Шатландыя). Гэта дае магчымасць сцвярджаць, што птушка пражыла 32 гады. Гэта нашмат пераўзыходзіць і так параўнальна немалую вядомую сярэднюю працягласць жыцця для гэтага віду, якая роўная прыкладна 13 гадам.
- 10.07.2019 - 16:54 | HarrierХаця агульная колькасць відаў у Спісе Клуба200 з сакавіка нават павялічылася, аднак выключэнне са Спісу некаторых яўна не вельмі цяжкіх для назірання відаў хутчэй за ўсё прычынілася да агульнага змяншэння колькасці паведамленняў у Клуб. Па месяцах вынікі выглядаюць так: красавік – 53 назіранні 24 відаў, май - 32 назіранні 23 відаў і ў чэрвені зроблены 16 паведамленняў пра назіранні 11 відаў са Спіса Клуба.
- 05.07.2019 - 01:37 | HarrierУ Францыі – важным месцы зімоўкі і пралёту для многіх відаў птушак з Усходняй Еўропы, у тым ліку і з Беларусі, спецыяльная камісія прапанавала ураду зрабіць важныя змяненні ў адносінах абмежаванняў палявання на тры віды птушак. Усе гэтыя віды: вялікі кулён), вялікі грыцук і звычайная туркаўка ў апошнія некалькі гадоў хутка змяншаюць сваю колькасць і маюць глабальны статус або блізкі да пагражаемага (NT) - вялікі кулён і вялікі грыцук, або нават ўразлівы (VU) – звычайная туркаўка.
- 03.07.2019 - 18:25 | HarrierПтушкі з розных папуляцый таго ж віду могуць не толькі выкарыстоўвываць розныя пралётныя шляхі пад час сезонных міграцый, але і розныя месцы зімоўкі. Змены клімату і выкарыстання некаторых тэрыторый прывялі да павелічэння гнездавога арэалу некаторых відаў паўднёвых відаў, сярод якіх шчуркі-пчалаедкі, пэўна, самыя паспяховыя. Аднак заставалася незразумелым, ці новаўтвораныя папуляцыі шчурак усталююць новыя шляхі і феналогію пералётаў, новыя месцы зімоўкі?
КАМЕНТАРЫ