Новае даследаванне прадэманстравала як розныя віды крумкачовых рэагуюць на выбар даступнай ім у дадзены момант ежы ў чаканні лепшай калі побач няма або з’яўляецца патэнцыйны канкурэнт - іншая птушка.
Прысутнасць патэнцыйнага канкурэнта мяняе адносіны да ежы ў соек, але не ў новакаледонскіх крумкачоў
03.01.2024 - 23:02 | Harrier- 03.01.2024 - 02:19 | HarrierДзякуючы ўсё больш частаму выкарыстанню GPS-GSM і спадарожнікавых перадатчыкаў на розных відах птушак, мы даведваемся не толькі пра агульныя відавыя шляхі міграцыі і зімоўкі, але і пра нетыповыя пералёты асобных птушак. Сярод іх і цікавы выпадак лінькі лебедзя-клікуна з Польшчы ў расійскай тундры.
- 31.12.2023 - 16:13 | Harrier
Віншуем усіх нашых аўтараў і карыстальнікаў з Новым годам!
Новых відаў у асабістых спісах, а таксама яркіх і цікавых ўражанняў ад назіранняў і тых птушак, што ўжо бачылі ў нас і за мяжой.
І каб гэтым усім было варта дзяліцца ў нас на сайце!
Будзьма разам для птушак і людзей!
- 27.12.2023 - 20:11 | HarrierРэзка павялічыліся апасенні таго, што заходне-сібірская папуляцыя белага жураўля канчаткова знікла, таму што хутчэй за ўсё загінуў апошні вядомы нам яе дзікі прадстаўнік, дарослы самец па мянушцы Omid - ён не прыляцеў на сваё пастаяннае месца зімоўкі ў Іране.
- 26.12.2023 - 01:37 | Harrier
Невялікі палеарктычны сокал дзякуючы неабыякавасці каманды бразільскага карабля, якая ананімна паведаміла пра яго з’яўленне на судне навукоўцам, стане першым прадстаўніком віду, які заляцеў ў Паўднёвую Амерыку.
- 23.12.2023 - 19:47 | HarrierАбноўлены Чырвоны спіс МСАП (IUCN) за гэты год зафіксаваў яе пазітыўныя, так і негатыўныя змены міжнароднага ахоўнага статусу птушак Свету і тым прадэманстраваў як няўдачы, так і яўныя поспехі ў актыўнай ахове некаторых знікаючых відаў.
- 21.12.2023 - 02:08 | Harrier
Міжнародная каманда даследчыкаў з дапамогай радараў для прагнозаў надвор’я і ўлікаў птушак ‘на зямлі’ паспрабавала выявіць якія групы апошніх найбольш і на якой адлегласці пакутуюць ад навагодніх фаерверкаў. Аказалася, што птушкі стараюцца адляцець далей ад месца запуску салютаў на адлегласці нават да 10 км.
- 16.12.2023 - 20:16 | HarrierУ нядаўна апублікаванай чарговай справаздачы Польскай картатэкі рэдкіх птушак (Kartotekа Rzadkich Ptaków) (негняздуючыя віды) прадстаўлены дадзеныя пра рэгістрацыі ў краіне 38 відаў за 2021 год.
- 13.12.2023 - 01:18 | HarrierНа аснове 5 гадоў даследаванняў з выкарыстаннем спадарожнікавых перадатчыкаў, польскім арнітолагам на паўночным усходзе Польшчы атрымалася паказаць, што насуперак ранейшым уяўленням пра ‘прывязаннасць’ самцоў дубальта да канкрэтных такоў, ажно 75% з іх мянялі месцы такавання на працягу таго самага сезону, і многія з іх рабілі гэта не адзін раз.
- 09.12.2023 - 01:23 | HarrierАргенціна - краіна самых знакамітых футбалістаў. Пра некаторых з іх нешта чулі нават тыя, хто не цікавіцца футболам. Таму не дзіўна, што каманда аргенцінскіх палеантолагаў, якую ачольваў д-р Federico Degrange, вырашыла назваць новаапісаны імі выкапневы від у гонар Lionel’а Andrés’а Messi – кондар Мессі (Vultur messii).
- 08.12.2023 - 01:18 | HarrierРозныя віды драпежных птушак, у тым ліку арлы, арланы і шулякі, маюць характэрыстычныя ‘броўныя дугі’, якія параўнальна моцна выступаюць над вачыма і надаюць іх уладальнікам суворы выгляд. Яны ўтвараюцца дзякуючы спецыяльным костным вырастам, якія называюца processus supraorbitalis і яўна не з’яўляюцца ‘упрыгожваннямі’.
- 03.12.2023 - 01:42 | HarrierСёмую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за актыўным зімовым жыццём нашых дзікіх суседзяў у рэжыме LIVE. Спадзяемся, што ўжо традыцыйная змена месца размяшчэння камеры дапаможа ўбачыць і ўжо знаёмых па мінулых стрымах, так і новыя віды птушак і звяроў наваколля Белавежскай пушчы.
- 01.12.2023 - 00:08 | HarrierНядаўна апублікаваныя дадзеныя улікаў, праведзеных у Партугаліі ў 2022-23 гг, паказалі драматычнае змяншэнне колькасці поплаўнага луня ў гэтай краіне. Аказалася, што за апошнія 17-18 гадоў яна зменшылася ажно на 76-79%!
- 28.11.2023 - 20:58 | HarrierПара блакітных ара, або ара Спікса, эндэмікаў Бразіліі, упершыню пасля рэінтрадукцыі віда ў прыроду і ўпершыню за апошнія дзесяцігоддзі паспяхова гадуе 2 уласных птушанят. Гэта яшчэ і першы падобны выпадак, вядомы навукоўцам з 1986 году.
- 26.11.2023 - 02:13 | HarrierПячураўка Х’юма (Phylloscopus humei), якая павінна была ляцець на зімоўку ў Індыю, па невядомых прычынах у пятніцу, 24 лістапада, аказалася ў пойме Свіслачы ў заснежаным Мінску. Гэта новы від для арнітафауны Беларусі, які аказалася не так лёгка правільна вызначыць.
КАМЕНТАРЫ