Перайсці да асноўнага змесціва
Галоўная Birding is our religion

Main navigation

  • НАШЫ НАЗІРАННІ
  • ПРА BIRDWATCH
    • Пра гэты сайт
    • Частые вопросы
    • 1. Основы бёдуотча
    • 2. Определение птиц
  • ГАЛЕРЭЯ
  • CLUB200
    • Статут клуба
    • Рэдкія назіранні/Rarities
    • Рэйтынг Клуба200
    • Спіс птушак Клуба200
  • ФОРУМ
  • СПІСЫ ПТУШАК
  • Пра БАФК
    • Пра БАФК
    • Спіс відаў БАФК
    • Патрабаванні БАФК
    • Рашэнні БАФК

КАМЕНТАРЫ

  • Ну гэта мадэлі вінаватыя - я… 8.09 - 10:29
  • Вялікі дзякуй! 8.09 - 10:27
  • Околоводная тема , Дмитрий,… 8.09 - 10:17
  • Отличные снимки в контровом… 8.09 - 10:09
Больш каментароў →

CLUB200

  • Сокал-шулёнак (Falco vespertinus)
  • Сокал-шулёнак (Falco vespertinus)
  • Крычка-чэграва (Sterna caspia)
  • Крычка-чэграва (Sterna caspia)
  • Пясчанка (Calidris alba)

АПОШНІЯ ФОТАЗДЫМКІ

  • чорнагаловы шчыгел
  • Чернозобики.
  • стрэлкі
  • вялікі баклан
  • вялікая белая чапля
  • рудахвостка-чарнушка
  • зімародак
  • Луговой чекан.

  • У Мінску адзначаны новы для Беларусі від, які атрымалася вызначыць дзякуючы запісу голасу птушкі - пячураўка Х’юма

    26.11.2023 - 02:13 | Harrier
    Пячураўка Х’юма (Phylloscopus humei), якая павінна была ляцець на зімоўку ў Індыю, па невядомых прычынах у пятніцу, 24 лістапада, аказалася ў пойме Свіслачы ў заснежаным Мінску. Гэта новы від для арнітафауны Беларусі, які аказалася не так лёгка правільна вызначыць.
  • Дзесяць амерыканскіх відаў птушак канчаткова прызнаныя зніклымі

    13.11.2023 - 22:34 | Harrier
    US Fish and Wildlife Service (USFWS) 16 кастрычніка гэтага году афіцыйна прызнала зніклымі 10 амерыканскіх відаў птушак. Адбылося гэта пасля двухгадовай паузы, калі быў абвешчаны намер зрабіць гэта пры адсутнасці новых назіранняў ці звестак пра іх. З гэтых дзесяці, восем - віды-эндэмікі Гавайскіх астравоў.
    Каментароў: 1
  • Самка дропа інкубавала 4 свае кладкі за сезон, з якіх 3 былі паўторнымі

    09.11.2023 - 00:37 | Harrier
    дроп
    Дарослая самка дропа са спадарожнікавым перадатчыкам, які яна атрымала ў 2019 годзе, на працягу таго самага гнездавога сезону змагла адкласці не менш 7 яек ў 4 спробах гнездавання. На жаль, ніводная з гэтых спробаў не атрымалася і ў рэшце рэшт, пад час апошняй спробы, птушка загінула - хутчэй за ўсё была забіта лісой.
  • Знойдзены гены, якія дапамагаюць зімародкам не пашкодзіць мозг пад час нырання

    26.10.2023 - 23:38 | Harrier
    зімародак
    Добра вядома, што пад час нырання няправільны вугал уваходу ў ваду пагражае большай ці меншай траўмай – у залежнасці ад вышыні, з якой мы ныраем. Аднак існуе шмат відаў зімародкаў, якія паспяхова ныраюць за рыбай і іншай воднай здабычай па некалькі разоў у дзень. Каманда амерыканскх даследчыкаў вырашыла параўнаць геномы 30 відаў зімародкаў з розным тыпам здабычы і знайсці гены і бялкі, якія тыя кадзіруюць, каб птушкі маглі ныраць без пашкоджання мозгу.
  • Незвычайна сабраныя дадзеныя паказалі маштаб ўздзеяння амерыканскай норкі на гагу ў Ісландыі

    21.10.2023 - 00:12 | Harrier
    Многія віды птушак на астравах аказаліся пад пагрозай знікнення з-за чужародных відаў. Каманда даследчыкаў з Ісландыі вырашыла выкарыстаць даволі незвычайныя доўгатэрміновыя дадзеныя, каб ацаніць негатыўнае ўздзеянне інтрадукаванай амерыканскай норкі на абарыгенны від качак – звычайную гагу на астравах Brokey.
  • Першая гусь Росса з канадзкім кальцом даляцела да Еўропы

    17.10.2023 - 23:27 | Harrier
    Гусь Росса нядаўна была сфатаграфаваная ў Нарвегіі з канадзкім кальцом і такім чынам стала першым прадстаўніком віда ў Еўропе, які мае неабвержнае пацверджанне свайго дзікага паходжання з Паўночнай Амерыкі.
  • Малы грыцук вярнуўся ў Англію пасля таго, як даляцеў да Біскайскага заліва

    11.10.2023 - 22:13 | Harrier
    малы грыцук
    Малы грыцук, пазначаны спадарожнікавым перадатчыкам ў Англіі, моцна здзівіў даследчыкаў пасля таго, як вярнуўся ў тое ж месца на Брытанскіх астравах пасля 4,5 дзён палёту на зімоўку ў Афрыку. За гэты час ён агулам праляцеў тысячы км. 
  • Дзе канкрэтна ім зімаваць малыя лебедзі выбіраюць на аснове надвор’я пад час міграцыі

    08.10.2023 - 16:38 | Harrier
    малы лебедзь
    На аснове шматгадовых назіранняў за перамяшчэннямі малых лебедзяў з месцаў гнездавання на месцы зімоўкі з дапамогай перадатчыкаў GPS-GSM, каманда нідэрландзкіх даследчыкаў паказала, што ў цёплую восень птушкі ляцяць не так далёка, як у халодную. І з пацяпленнем клімата адбываецца паступовае зсоўванне месцаў зімоўкі на паўночны ўсход.  
  • Прапанавана 6 новых відаў вераб’іных птушак для Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі

    04.10.2023 - 23:54 | Harrier
    Дакладнае апісанне відавой і генетычнай разнастайнасці – крытычна неабходнае для эфектыўнай аховы біяразнастайнасці. Аднак дагэтуль гэта яшчэ далёкі ад завяршэння працэс нават у такіх добра вывучаных групах жывёл, як птушкі.
  • Другое, масавае і паспяховае гнездаванне чырвоных фламінга ва Украіне

    24.09.2023 - 23:11 | Harrier
    чырвоны фламінга
    Негледзячы на ваенныя дзеянні і іншыя перашкоды ад дзейнасці людзей, чырвоныя фламінга змаглі не толькі стварыць вялікую гнездавую калонію ў 570 дарослых птушак, але і паспяхова выгадаваць амаль 200 птушанят на паўднёвым захадзе Украіны. Гэта другі выпадак гнездавання віду ў краіне.
    Каментароў: 1
  • Тры новыя віды птушак дадаліся ў Брытанскі спіс, які дасягнуў 633 відаў

    23.09.2023 - 01:18 | Harrier
    Брытанскі арніталагічна-фауністычны камітэт (British Ornithological Records Committee (BOURC)) афіцыйна дадаў у Брытанскі спіс птушак 3 новыя віды, такім чынам іх стала 633. Цікава, што яшчэ 7 гадоў таму, у 2016 годзе, у Спіс быў дададзены 600-ы від. На сённяшні дзень яшчэ некалькі новых для Вялікабрытаніі відаў знаходзяцца пад разглядам BOURC, таму брытанскі спіс яўна будзе павялічвацца і далей.
  • Спіс арнітафауны Польшчы афіцыйна павялічыўся на 6 відаў

    19.09.2023 - 16:35 | Harrier
    На сайце Komisji Faunistycznej апублікаваны чарговы гадавы агляд паведамленняў пра назіранні рэдкіх відаў птушак у Польшчы за мінулы, 2022 год. Усяго было пазітыўна разгледжана 256 назіранняў рэдкіх відаў, якія адносіліся да 76 відаў і падвідаў. Такім чынам, на пачатак 2023 году ў польскім Спісе птушак стала 473 віды.
  • Прапанавана лічыць рыжабрухіх свірстуноў з Паўночнай Амерыкі і Азіі асобнымі відамі

    15.09.2023 - 01:24 | Harrier
    На аснове знойдзеных генетычных і вакальных адрозненняў міжнародная каманда навукоўцаў прапанавала лічыць асобнымі відамі рыжабрухіх свірстуноў Anthus rubescens па абодва бакі паўночнай часткі Ціхага акіяна – у Паўночнай Амерыцы і ў паўночна-усходняй частцы Азіі. Цікава, што абодва новапрапанаваныя віды былі адзначаны ў Еўропе.
  • Найлепшы сучасны гнездавы сезон гусей-піскулек у Нарвегіі

    09.09.2023 - 00:28 | Harrier
    Гэтым летам у скандынаўскай папуляцыі гуся-піскулькі, якому крытычна пагражае знікненне, атрымаўся вельмі паспяховы гнездавы сезон. На балотах Valdak, якія знаходзяцца ў межах невялікага прыроднага рэзервата Stabbursnes на поўначы Нарвегіі, прадстаўнікі таварыства BirdLife Norway на прыканцы жніўня налічылі не менш за 137 птушак, з якіх 83 – птушаняты.
  • BirdRace-2023: Troglodytes пацвердзілі свой статус са 130 відамі ў спісе + Табліца з відамі за ўсе гады Чэмпіянатаў

    06.09.2023 - 16:08 | Harrier
    Чарговая, ужо 20-я ‘гонка за птушкамі’, якая з 2011 году адбываецца ў розных месцах Беларусі на працягу 12 гадзін, з 6 раніцы да 6 вечара, сёлета сабрала 10 каманд. Але толькі дзве з іх сапраўды прэтэндавалі на чэмпіёнскі тытул, бо мелі адпаведны досвед і кваліфікацыю чальцоў каманды. У выніку яны і занялі першае і другое месца з вялікім адрывам ад іншых каманд.
    Каментароў: 2

Pagination

  • First page « Першая
  • Previous page ‹ Папярэдняя
  • Page 5
  • Page 6
  • Page 7
  • Page 8
  • Current page 9
  • Page 10
  • Page 11
  • Page 12
  • Page 13
  • Next page Наступная ›
  • Last page Апошняя »

Апошнія назіранні

Хитрость или закономерность?
Похоже, что 2025-й может стать для нас годом ушастой совы
Зімародкі ўзімку
Еўрапейскі ўюрок спявае ў кастрычніку
Выпадковая кугакаўка
Позднее гнездование сокола-пустельги в г. Бресте

Лепшыя фотаздымкі

Хохлатые чернети и кряква.

Уваход для карыстальнікаў

Уваход у сістэму
  • Стварыць новы рахунак
  • Запытаць новы пароль

ЗАРАЗ НА САЙЦЕ

Зараз няма зарэгістраваных карыстальнікаў онлайн.

Нашы сябры

2009-2025 BirdWatch.by. Fatbirder's Top 1000 Birding Websites