• 12.09.2024 - 20:48 | Harrier
    Чарговая, ужо 21-я ‘гонка за птушкамі’, якая з 2011 году адбываецца ў розных месцах краіны на працягу 12 гадзін, з 6 раніцы да 6 вечара, сёлета сабрала толькі 6 каманд. Гэта найгоршы вынік за ўсе гады правядзення чэмпіянатаў у Беларусі. Негледзячы на гэта, большасць каманд маглі або рэальна прэтэндавалі на першае месца.
  • 08.09.2024 - 00:48 | Harrier
    Ісландзкая папуляцыя самага вялікага ў Свеце сокала, сокала-белазора, за мінулае пяцігоддзе паказала драматычнае змяншэнне колькасці: з 2019 г. гняздуючых птушак на востраве стала менш на 45%.
  • 07.09.2024 - 00:51 | Harrier
    Каманда амерыканскіх даследчыкаў пасля доўгатэрміновых даследаванняў сініцы Гэмбэла прыйшла да высновы, што тыя з птушак гэтага віду, якія маюць лепшыя здольнасці да прасторавага навучання і памяць аб тым, дзе яны прыхавалі запасы на зіму, жывуць даўжэй і адпаведна маюць магчымасць мець больш патомкаў у параўнанні з тымі, у каго гэтыя здольнасці горшыя.
  • 31.08.2024 - 17:13 | Harrier
    На мінулым тыдні нарэшце было абвешчана рашэнне прыродаахоўных прадстаўнікоў Паўднёваафрыканскай рэспублікі (ПАР) пра планы раскідаць на адным з астравоў, які з’яўляецца важным месцам гнездавання вандроўных альбатросаў, сотні тон спецыяльнай прынады каб вынішчыць там грызуноў.
  • 24.08.2024 - 01:48 | Harrier
    Каманда арнітолагаў з ЗША і Канады пасля крапатлівага даследавання сямейнага жыцця шулякоў Купера прыйшла да нечаканай высновы пра гэты сацыяльна монагамны від. Аказалася, што ў амаль палове гнёздаў гэтых драпежных птушак яйкі адкладзены іншымі самкамі (у выніку ўнутрывідавога гнездавога паразітызму) і самкамі, якім належыць гняздо, але яйкі былі заплоднены іншымі, чым партнёр, самцамі ў выніку капуляцый па-за парай.
  • 20.08.2024 - 01:00 | Harrier
    У першую суботу верасня - 07.09, адбудзецца Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які прынята коратка называць Birdrace (“гонка за птушкамі”). На працягу 12 гадзін, з 6 да 18.00, каманды па ўсёй краіне будуць адзначаць як мага больш відаў птушак. Нагадваем, што хаця Правілы засталіся без зменаў і можна спаборнічаць у камандах з 3 ці 4 чалавек, сёлета яшчэ неабходна папярэдне аплаціць свой удзел (падрабязна ніжэй).
  • 06.08.2024 - 17:16 | Harrier

    Птушкі атрымліваюць розную інфармацыю пра знешнія ўмовы перад тым, каб выбраць дзе ім гнездаваць для таго, каб зрабіць гэта паспяхова і гэтым павялічыць распаўсюд сваіх генаў. Пры гэтым важнай з’яўляецца сацыяльная інфармацыя пра паводзіны прадстаўнікоў свайго і іншых відаў з падобнымі экалагічнымі патрабаваннямі.

  • 29.07.2024 - 16:49 | Harrier

    Гнездаванне чаек на разнастайных аб’ектах інфрастуктуры ў гарадах Еўропы вядомае ўжо больш за 100 гадоў. Часцей за ўсё яго тлумачаць тым, што павелічэнне колькасці чаек перавышае даступныя ім магчымасці ў традыцыйных, прыродных месцах гнездавання - яны знішчаюцца або фрагментуюцца з-за дзейнасці чалавека.

  • 29.07.2024 - 01:03 | Harrier
    Дзякуючы запланаваным асаблівасцям рыштунку, які выкарыстоўвываўся пад час эксперыментаў па асаблівасцях эпізадычнай памяці ў соек, брытанскім даследчыкам атрымалася назіраць унікальныя здольнасці гэтых птушак.
  • 20.07.2024 - 00:55 | Harrier
    Паўночна-амерыканскі класіфікацыйны камітэт Амерыканскага арніталагічнага таварыства (North American Classification Committee (NACC) American Ornithological Society (AOS)) на сваім сёлетнім паседжанні, якое адбылося на гэтым тыдні, між іншага, прызнаў усіх чачотак адзіным відам - звычайнай чачоткай (Acanthis flammea).
  • 17.07.2024 - 19:22 | Harrier
    Па году пазбаўлення волі атрымалі двое палякаў, якія былі абвінавачаныя ў масавым і жорсткім забойстве птушанят вялікіх бакланаў у Куяўска-Паморскім ваяводзтве Польшчы. Такім выракам скончыўся судовы працэс, які адбываўся ў раённым судзе ў Żninie.
  • 16.07.2024 - 00:23 | Harrier

    Інтэнсіўная урбанізацыя пагражае глабальнай біяразнастайнасці праз значнае спрашчэнне і знішчэнне прыродных экасістэм, што звычайна прыводзіць да збяднення складу і аднастайнасці прыроднай часткі гарадзкіх біятопаў. Тым не менш існуюць віды, якія значна павялічваюць сваю колькасць і распаўсюджанасць у гарадах у параўнанні з ‘прыроднымі’ папуляцыямі па-за гарадзкімі межамі.

  • 11.07.2024 - 21:17 | Harrier
    Дзякуючы перагляду вынікаў класічнага эксперымента па ‘рэлакацыі’ і новым дадзеным, каманда даследчыкаў з Нідэрландзкага інстытуту экалогіі (NIOO-KNAW) і Швайцарскага арніталагічнага інстытуту (Vogelwarte Sempach) нарэшце вырашыла навуковую спрэчку, якая працягвалася не адно дзесяцігоддзе.
  • 06.07.2024 - 10:31 | Harrier
    Вялікая міжнародная каманда навукоўцаў з Кітая, Манголіі, Японіі і Даніі ў нядаўна апублікаваным даследаванні прывяла цікавыя дадзеныя адносна феналогіі размнажэння, міграцыі і зімоўкі лебедзей-клікуноў, якія гняздуюць у розных шыротах.
  • 04.07.2024 - 17:44 | Harrier
    Вельмі незвычайныя паводзіны не толькі для віда, але і для дзікіх жывёл увогуле былі адзначаны сёлета ў дарослай пары арланаў-белахвостаў на шатландзкім востраве Mull. Птушкі адмовіліся ад размнажэння ў гэтым сезоне, але дагэтуль кормяць сваё параненае ў мінулым годзе птушаня, якому ўжо больш за год.