• 11.08.2023 - 22:17 | Harrier
    Як звычайна, у першую суботу верасня - 02.09, адбудзецца Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які прынята коратка называць Birdrace (“гонка за птушкамі”). На працягу 12 гадзін, з 6 да 18.00, каманды па ўсёй краіне будуць адзначаць як мага больш відаў птушак. Нагадваем, што Правілы засталіся без зменаў і можна спаборнічаць у камандах з 3 ці 4 чалавек. Сёлета Чэмпіянат арганізуе біялагічны факультэт БДУ і кампанія “Дзікая прырода”.
  • 08.08.2023 - 00:08 | Harrier
    У апошнім нумары польскага арніталагічнага часопіса Ornis Polonica з’явіўся артыкул, які падсумоўвае рэзкае павелічэнне колькасці і моцную тэрытарыяльную экспансію вераб’інага сычыка ў лясах Памор’я (Pomorzе, Польшча), якія адбыліся з пачатку нашага стагоддзя.
  • 06.08.2023 - 01:33 | Harrier
    Нават такое простае дзеянне, як афарбоўка лапасцей ветраной турбіны, можа значна зменшыць смяротнасць на ёй птушак. Згодна з вынікамі шматгадовага даследавання, праведзенага камандай навукоўцаў на нарвескм архіпелазе Smøla, змена колеру толькі адной лопасці з трох з белага на чорны ў выніку зменшыла выпадкі гібелі птушак на такім электрычным ветраку на 70%!
  • 31.07.2023 - 14:37 | Harrier
    Директора ООПТ «Беловежская пуща» - тема особая. О них трудно писать. У каждого были свои достижения и свои недостатки. Поэтому, рассказывая об этих людях, весьма непросто сохранить объективность, не искажая и не пропуская при этом деликатных фактов из их биографии. Портреты многих директоров находятся на первом стенде при входе в музей нынешнего национального парка. Своеобразный иконостас. Однако на этот стенд поместили портреты не всех директоров Беловежской пущи, а лишь некоторых. По каким же критериям их отобрали? Что выдающегося сделали они для Беловежской пущи? Есть ли у них достижения для науки или в других отраслях? За какие заслуги попали они на этот стенд? Непонятно. Но рассказать даже о всех тех директорах, кто удостоился внимания администрации и размещен на данном стенде, не смогут даже самые опытные и эрудированные экскурсоводы.
  • 29.07.2023 - 01:50 | Harrier
    Дзякуючы эфектыўнай камбінацыі палявых даследаванняў і кампутарнага маделявання  атрымалася паказаць, што вялікая варыятыўнасць у афарбоўцы яек вілахвостага дронга і рандомнае падкідванне ў іх гнёзды яек афрыканскімі зязюлямі дазваляе першым вызначаць і выкідваць амаль усе з іх. Прычым гэтае даследаванне атрымала вельмі падобныя вынікі да папярэдняга, зробленага на зязюлевых ткачыках і зязюлі Д’іедэрыка.
  • 27.07.2023 - 17:15 | Harrier
    У навуковым арніталагічным часопісе Ornis Polonica з’явілася падсумаванне ўлікаў і ацэнак колькасці для 32 відаў і 2 падвідаў птушак, рэдкіх на гнездаванні ў Польшчы, за 2020 год. Акрамя колькасці, Картатэка рэдкіх птушак (Kartoteka Rzadkich Ptaków), апісвае таксама размяшчэнне прадстаўнікоў гэтых таксонаў і вызначае, калі гэта магчыма, трэнды колькасці ў параўнанні з мінулымі гадамі.
  • 26.07.2023 - 14:44 | Harrier
    Гэты год аказазаўся багаты на паведамленні пра не толькі незвычайныя выпадкі гнездавання буслоў, але і на тое, што яны параўнальна паспяхова скончыліся. На прыканцы ліпеня чакаецца вылет з гнязда і пачатак самастойнага жыцця двух птушанят, якія хутчэй за ўсё з’яўляюцца першымі ў Свеце гібрыдамі паміж чорным (Ciconia nigra) і белым (C. ciconia) бусламі.
  • 25.07.2023 - 18:59 | Harrier

    На аснове ўлікаў, праведзеных аўтарамі, а таксама асабістых паведамленняў розных даследчыкаў і літаратурных дадзеных, упершыню пасля 2009 году атрымалася ацаніць асаблівасці размяшчэння і колькасці гняздуючых вялікіх белагаловых чаек чатырох відаў з роду Larus у Беларусі: чайкі-рагатухі (L. cachinnans), чайкі-клыгуна (L. argentatus), чайкі-чарнакрылкі (L. fuscus) і жаўтаногай чайкі (L. michahellis).

  • 20.07.2023 - 14:37 | Harrier

    Жыхар Латвіі згодна з выракам адміністрацыйнага суда за мэтавае знішчэнне гнязда белага бусла (Ciconia ciconia) з птушанятамі павінен заплаціць 15 тысяч эўра штрафу і адпрацаваць 140 гадзін на грамадзка-карыснай працы. Ён прызнаў сваю віну і не збіраецца абскаржваць судовы вырак.

  • 19.07.2023 - 23:21 | Harrier
    Колькасць свойскіх катоў, якія свабодна ‘гуляюць’ (бадзяжных або хатніх, якіх выпускаюць з хаты або кватэры гаспадары), увесь час павялічваецца і гэта ператварылася ў глабальную экалагічную праблему. Таму цалкам абаснавана свойскі кот лічыцца адным з найбольш небяспечных чужародных інвазійных відаў, прычым у адрозненне ад дзікіх чужародных відаў, у яго няма свайго абарыгеннага прыроднага асяроддзя.
  • 13.07.2023 - 00:07 | Harrier

    Мімікрыя - шырока распаўсюджаная з’ява ў розных таксонах жывёл, аднак гукавая ці акустычная мімікрыя нашмат менш вядомая і даследаваная ў параўнанні з візуальнай. Таму вельмі цікава, што міжнародная каманда даследчыкаў пацвердзіла незвычайныя абарончыя паводзіны птушанят лескі-швачкі (Cisticola juncidis).  

  • 12.07.2023 - 01:59 | Harrier
    Нядаўна з’явіўся падрабязны агляд, які аналізуе выкарыстанне для пабудовы гнязда 176 відамі птушак разнастайнага чалавечага смецця – ад рыбачых сетак і пластыкавых пакетаў ды шнуроў да сігарэтных недапалкаў. Аднак іншае даследаванне нідэрландзкіх арнітолагаў можа здзівіць каго заўгодна. У ім навукоўцы апісваюць выпадкі выкарыстання птушкамі фактычна анці-птушыных прыстасаванняў – металічных стужак з доўгімі шыпамі.
  • 04.07.2023 - 00:23 | Harrier
    Новае даследаванне паказала, што гарадзкія вялікія сініцы (Parus major) адчуваюць меншы стрэс і дэманструюць меншы ўзровень адпаведных гармонаў, чым іх таваркі з лясных біятопаў.
  • 27.06.2023 - 21:27 | Harrier
    Дзікія жывёлы разнастайным чынам узаемадзейнічалі з прадстаўнікамі нашага віду людзей вакол больш ці менш часовых стаянак чалавека яўна задоўга да першых сталых пасяленняў нашых продкаў, якія паходзяць з неаліту і маюць узрост каля 10 тысяч гадоў. Міжнародная каманда навукоўцаў у сваёй апошняй публікацыі прадставіла новыя доказы таго, што крумкачы харчаваліся на рэштках вялікіх жывёл тыпу маманта, якіх здабывалі паляўнічыя т.зв. паўлаўскай культуры на тэрыторыі цяперашняй Маравіі (Чэхія) больш, чым 30 тысяч гадоў таму.
  • 23.06.2023 - 19:04 | Harrier

    Дзякуючы сабраным больш, чым за 75 гадоў правядзення адловаў і кальцавання малых кіркуноў (Calidris minuta) на Ottenby Bird Observatory, якая знаходзіцца на самым поўдні вострава Öland (Швецыя), атрымалася адзначыць і ацаніць некаторыя негатыўныя змены.