• 13.01.2022 - 22:23 | Harrier

    Міжнародная каманда навукоўцаў з Канады, ЗША, Нідэрландаў і Германіі параўнала разнастайнасць птушак на сельскагаспадарчых землях з аднолькава інтэнсіўным вядзеннем гаспадаркі, але рознымі памерамі палеткаў. Для гэтага была выбрана заходняя і ўсходняя часткі Германіі, якія пасля аб’яднання ў адну краіну застаюцца выдатным палігонам для параўнання.

  • 05.01.2022 - 01:56 | Harrier

    Першыя агульнанацыянальныя зімовыя ўлікі шэрых жураўлёў (Grus grus) у Гішпаніі, якія скончыліся напярэдадні новага году ў снежні, далі агульную лічбу ў 258.358 асобін.

  • 03.01.2022 - 23:45 | Harrier
    У сямейных адносінах зебравых амадзін у апошнія гады былі зроблены цікавыя адкрыцці, і вось атрымалася зрабіць яшчэ адно, магчыма самае нечаканае. Каманда даследчыкаў з Інстытуту арніталогііі імя Макса Планка (Max Planck Institute for Ornithology, Германія) знайшла, што самкі гэтага віду параўнальна кансерватыўныя ў выбары партнёра для гнездавання, нават калі канкурэнцыя за самцоў вялікая. Аднак тады яны выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя стратэгіі размннажэння.
  • 28.12.2021 - 00:47 | Harrier

    Паміж Паўночна-Усходняй Польшчай (месцам гнездавання) і Пакістанам (месцам зімоўкі) пліска праляцела ў абодва бакі больш за 10 тысяч км і выкарыстала невядомы да гэтага шлях міграцыі на поўдзень ад Каспійскага мора. Больш за 30% міграцыі адбывалася без выразных прыпынкаў на адпачынак, а самы працяглы падобны пералёт быў каля 2240 км і працягваўся 3,5 дні над горнымі і пустыннымі месцамі Ірана і Пакістана.

  • 24.12.2021 - 01:19 | Harrier
    Капуляцыі па-за парай (extra-pair copulations, EPC), таксама як і ўнутрывідавы гнездавы паразітызм (intraspecific brood parasitism (IBP)) - частыя стратэгіі, якія выкарыcтоўваюцца птушкамі, каб павялічыць уласны поспех размнажэння. Аднак, як аказалася, яны не заўсёды выгадныя для самак. Менавіта гэта атрымалася паказаць на прыкладзе сямейнага жыцця белашчокіх рыбачак.
  • 20.12.2021 - 15:29 | Harrier

    Дзякуючы сучасным тэхналогіям і прыладам, якія іх выкарыстоўваюць, мы ўсё больш і больш даведваемся пра шляхі міграцыі, месцы зімоўкі і летавання не толькі асобных птушак, але і асобных папуляцый самых розных відаў. Часам асаблівасці пералётаў птушак выклікаюць моцнае здзіўленне, і гэтая гісторыя яўна з такіх.

  • 18.12.2021 - 18:35 | Harrier

    Ёсць навіны, якія мільёны людзей чакаюць штогод, але яны ад гэтага не становяцца менш здзіўляючымі. І адна з іх – вяртанні для размнажэння на атол Мідуэй (Midway Atoll) у Ціхім акіяне самай старай, вядомай нам, дзікай птушкі.

  • 10.12.2021 - 10:37 | Harrier

    Аляпка (Cinclus cinclus) – параўнальна невялікая вераб’іная птушка са своеасаблівым полуводным ладам жыцця, якая сустракаецца на хуткіх ручаях і рэчках, часцей за ўсё у гарах ці прадгор’ях.

  • 03.12.2021 - 21:41 | Harrier

    Пятую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для Беларусі магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за жыццём дзікіх птушак і звяроў на працягу ўсіх трох зімовых месяцаў. У гэты раз сталоўка для іх з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў новым месцы, на беразе ракі Лясная ў ваколіцах невялічкай пушчанскай вёсачкі Вугляны, што на Камянеччыне.

  • 30.11.2021 - 01:55 | Harrier

    Вялікая каманда даследчыкаў з Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Германіі, Даніі, Францыі, ЗША і Рэспублікі Паўднёвай Афрыкі вырашыла тэарэтычна праверыць ідэю, што інфрагукі (частатой ніжэй 20 Гц) могуць граць важную ролю ў навігацыі марскх відаў птушак над адкрытай вадой. Для гэтага даследчыкі праверылі фізічныя асаблівасці інфрагукаў, іх распаўсюджанне ў акіяне і фізіялагічна-анатамічныя асаблівасці птушак, дзякуючы якім яны б маглі падобныя гукі ўспрымаць.

  • 26.11.2021 - 20:59 | Harrier
    Міжнародная каманда даследчыкаў, якія прадстаўляюць розныя навукова-даследчыя ўстановы з ЗША, Чэхіі і Ісландыі генетычнымі метадамі даследавалі т. зв. “комплекс чачотак”, які сёння прызнаецца многімі сістэматыкамі як блізкія, але асобныя віды: звычайная чачотка (Acanthis flammea), попельная чачотка (A. hornemanni) і малая чачотка (A. cabaret). Па выніках параўнання навукоўцы тлумачаць фенатыпічныя адрозненні і прапануюць, як і аўтары ранейшага даследавання, лічыць усіх чачотак адзіным відам.
  • 19.11.2021 - 17:59 | Harrier

    Тры белыя савы (Bubo scandiacus), адзначаныя ў Гішпаніі за апошнія 10 дзён, сталі не толькі трыма першымі рэгістрацыямі віда ў краіне за ўсю гісторыю арніталагічных назіранняў, але і стварылі самы вялікі рух твітчараў невядомага дагэтуль для Гішпаніі маштабу.

  • 15.11.2021 - 02:07 | Harrier
    Чорнабровая цімелія, пасля апісання якой прайшоў 171 год, нарэшце была не толькі аднойдзена навукоўцамі ў прыродзе, але і сфатаграфаваная там. Гэта дае надзею на захаванне птушак, якія дагэтуль маюць статус віда з недахопам дадзеных для ацэнкі іх стану (Data Deficient).
  • 11.11.2021 - 23:27 | Harrier

    Каманда навукоўцаў нарэшце фармальна апісала новы для навукі від вельмі яркай танагры, якая распаўсюджана ў ніжніх частках Андаў у паўднёва-усходнім Перу і ў Заходняй Балівіі.

  • 10.11.2021 - 00:55 | Harrier

    На працягу двух апошніх тыдняў адбываецца сапраўдная інвазія шчуркоў (Pinicola enucleator) на поўдзень і паўднёвы захад далёка ад асноўнага арэала віда спачатку ў Нарвегіі, а ў апошнія дні і ў Швецыі.