Назіранні птушак, якія зімуюць у Беларусі: зіма 2025-26

 

  • 03.07.2025 - 15:18 | Harrier
    У першай палове чэрвеня вялікая каманда арнітолагаў, якія прадстаўлялі розныя глабальныя сістэмы класіфікацыі класа Птушкі, прадставіла доўгачаканы адзіны погляд на таксанамію класа. Хаця, як і раней, па меры паступлення новых і перасэнсавання старых дадзеных у спісе будуць адбывацца (як абяцана) штогадовыя змены, ужо цяпер даступна для выкарыстання версія AviList’а за гэты, 2025-ы, год.
  • 23.12.2025 - 17:12 | Harrier
    На прыканцы кастрычніка аслабленую драпежную птушку знайшлі недалёка ад мясцовасці Thyez у Французскіх Альпах. Яна аказалася барадачом і дзякуючы кальцу атрымалася даведацца не толькі пра тое, што яму ўжо 37 гадоў, але і ўзгадаць гісторыю рэінтрадукцыі віда ў Еўропе.
  • 14.12.2025 - 17:08 | Harrier
    Паміж 1995 і 2020 гг. папуляцыя малага лебедзя, якая зімуе ў розных краінах Еўропы, паводле нядаўняй публікацыі, зменшылася ажно на 56,7%: з 29.780 птушак у 1995-м годзе да 12.930 у 2020-м.
  • 11.12.2025 - 11:17 | Harrier
    Самая старая, вядомая нам дзікая птушка - самка лайсанскага альбатроса па мянушцы Wisdom (Мудрасць), вярнулася на атол Мідуэй у Ціхім акіяне каб размнажацца ў сезоне 2025-26. Яна ўжо заняла сваё звычайнае месца гнездавання і чакае там партнёра.
  • 08.12.2025 - 23:38 | Harrier
    Як і самцы птушак многіх іншых відаў, залаты і бажан ледзі Амерст выкарыстоўваюць яркія элементы свайго апярэння каб заляцацца да самак. Аднак замест неверагоднага надхвосця паўлінаў ці яркага чуба андскіх скалістых пеўнічкаў, у самцоў бажанаў гэтых відаў ёсць спецыяльныя часткі апярэння на галаве, падобныя на парык і на шырокі каўнер вакол шыі.
  • 02.12.2025 - 11:43 | Harrier
    Дзякуючы больш, чым 30 гадам маніторынгу гнездавання арла-шуляка, арнітолагі з універсітэту Granada (UGR, Гішпанія), змаглі прадэманстраваць наколькі адсутнасць розных актыўнасцяў чалавека ў каранцін пад час пандэміі каронавіруса паўздзейнічала на паказчыкі размнажэння гэтага рэдкага віду драпежных птушак.
  • 26.11.2025 - 14:15 | Harrier
    Кожныя пяць гадоў Шведзкі аграрны ўніверсітэт абнаўляе Чырвоную кнігу Швецыі - у яе уключаюць віды, якім пагражае знікненне ў краіне. Абнаўленне афіцыйна адбудзецца толькі вясной будучага году, але ўжо цяпер былі апублікаваныя прапанаваныя змены ў спісы асноўных таксонаў. Сярод птушак найбольшы непакой выклікаюць совы. Белую саву і сіпуху прапануецца прызнаць зніклымі ў Швецыі на гнездаванні.
  • 21.11.2025 - 23:32 | Maryla

    Міграцыя птушак - эвалюцыйная адаптацыя для таго, каб знайсці тэрыторыі з дастатковай колькасцю даступных рэсурсаў падчас сезону “негнездавання” і ў выніку павысіць выжывальнасць найбольш прыстасаваных асобін. Стратэгіі міграцыі (напрыклад, кірунак, час, адлегласць, а таксама прыпынкі), пачатак міграцыі і фізіялагічная адаптацыі да яе маюць генетычную аснову, а таксама засвойваюцца праз навучанне маладых птушак у больш дасведчаных асобін.

  • 18.11.2025 - 16:15 | Maryla
    Летам 1844 года невялікая група ісландцаў прыплыла на скалісты востраў і задушыла на ім пару вялікіх, або бяскрылых гагарак. Птушкі, няздольныя да палёту, не мелі шанцу ўратавацца, да таго ж у барацьбе іх адзінае яйка было выпадкова разбітае. На той момант яшчэ не ведалі, што гэтая пара, хутчэй за ўсё, гэта апошнія прадстаўнікі свайго віду.
  • 03.11.2025 - 00:24 | Harrier
    UPD. На відэа хутчэй за ўсё белабровыя дразды (Turdus iliacus) пасля купання. Пасля таго, як 21 кастычніка ў Віцебску быў знойдзены белаваллёвы дрозд, які разбіўся аб шыбу гандлёвага цэнтру і хутчэй за ўсё стане новым відам для арнітафауны нашай краіны, наўрацці хто мог спадзявацца, што яшчэ адзін новы від птушак для Беларусі будзе таксама адзначаны сёлета на поўначы краіны. Гэта - іржавакрылы дрозд (Turdus eunomus).
  • 02.11.2025 - 16:46 | Harrier
    Шматгадовая кампанія па размяшчэнні сотняў штучных гнездавых скрыняў для даўгахвостай кугакаўкі мела вельмі пазітыўны эфект у выглядзе значнага павелічэння колькасці гняздуючых пар у краіне.
  • 30.10.2025 - 17:15 | Harrier
    Гняздуючая папуляцыя сіняхвосткі ў Фінляндыі значна павялічылася за апошнія гады і апошняя ацэнка колькасці віда для 2019-24 гг. - гэта ажно 13 тысяч пар! Гэта вельмі значны пад’ём у параўнанні з папярэдняй ацэнкай у 1500 пар для 2013-18 гг.
  • 27.10.2025 - 17:54 | Harrier
    Усяго было разгледжана 339 назіранняў за 2024 год і яшчэ 26 за ранейшыя гады. У 2024 г. Спіс арнітафауны Польшчы павялічыўся на 2 віды, да яго дадаліся афганская мармытуля, або мармытуля Сайкса (Iduna rama) і чорны шпак (Sturnus unicolor). Таксама былі адзначаны і першыя выпадкі гнездавання двух відаў: малага баклана (Microcarbo pygmaeus) і стэпавага луня (Circus macrourus) y пары з поплаўным (C. pygargus).
  • 25.10.2025 - 12:06 | Maryla
    Як аказалася, можна навучыць чорных варон карыстацца інструментам-дубчыкам, каб даставаць з яго дапамогай ежу. З цягам часу, дзякуючы практыкаванням, яны не толькі дэманструюць выдатныя навыкі ды дасягаюць сваёй мэты за некалькі крокаў, але таксама гібка рэагуюць на змену ўмоваў эксперыменту.
  • 22.10.2025 - 00:17 | Harrier

    Сумная падзея адбылася 21 кастрычніка 2025 году ў Віцебску, дзе Паліна Дубавая знайшла мёртвую птушку, якая яўна нядаўна разбілася аб шыбу мясцовага гандлёвага цэнтру. У прыродзе вертыкальныя празрыстыя паверхні, або тыя, што адлюстроўваюць наваколле, не сустракаюцца, і таму дзікія птушкі часта разбіваюцца спрабуючы праляцець праз іх, асабліва пад час міграцыі.